Горазд Расоклія

(Пасля перасылкі з Горазд Раксолія)

Горазд Расоклія(макед.: Горазд Росоклија); нар. 21 красавіка 1949) — сучасны паўночнамакедонскі навуковец, спецыяліст у галіне даследаванняў неўрапаталогіі і нейраімуналогіі. З 1992 года — прафесар медыцыны Калумбійскага ўніверсітэта Нью-Ёрка[1].

Горазд Расоклія
макед.: Горазд Росоклија
Дата нараджэння 21 красавіка 1949(1949-04-21) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці неўролаг
Навуковая сфера неўрапатолаг, нейраімуналогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук, прафесар
Навуковае званне член Македонскай акадэміі навук і мастацтваў2007)
Альма-матар
Узнагароды
Узнагарода «11 кастрычніка»

Біяграфія правіць

Горазд Расоклія нарадзіўся 21 красавіка 1949 года ў Скоп’і. Адукацыю атрымаў у родным горадзе. У 1976 годзе скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта св. Кірылы і Мяфодзія. Пасля праходжання стажыроўкі працаваў у Клініцы неўрапатолагаў і псіхіятрыі, дзе здзейсніў спецыялізацыю ў дадзеных галінах. З 1978 года працаваў у гэтай установе асістэнтам.

У 19851986 гадах Горазд Расоклія праводзіў даследаванні па неўрапаталогіі і неўраімуналогіі ў лабараторыях шпіталя Сальпетрыер у Парыжы. Па вяртанні ў Скоп’е заснаваў новую лабараторыю неўраімуналогіі і імунапаталогіі на базе Клінікі неўрапаталогіі і псіхіятрыі пры медыцынскім факультэце, якой кіраваў з 1987 да 1992 года.

У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Характарыстыка падтыпаў лімфацытаў у тканінах галаўнога мозгу і крыві ў хворых з пухлінамі галаўнога мозгу і іх значэнне для прагнозу і лячэння». У тым жа годзе ён быў абраны дацэнтам на кафедры неўрапаталогіі і псіхіятрыі медыцынскага факультэта.

Зараз свае нейраімуналагічныя даследавання доктар Расоклія працягвае на базе Калумбійскага ўніверсітэта Нью-Ёрка. Праца з сусветна вядомымі экспертамі ў галіне неўрапаталогіі і псіхіятрыі вывела Горазда Расоклію ў лік самых вядомых неўрапатолагаў ЗША і замежжа.

З 1998 да 2005 года быў дацэнтам псіхіятрыі, а з 2005 стаў прафесарам клінічнай псіхіятрыі на кафедры псіхіятрыі Калумбійскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. [1] (макед.)