Неўралогія

медыцынская спецыялізацыя, якая займаецца пытаннямі нервовай сістэмы

Неўрало́гія[1] — медыка-біялагічная навука пра будову і функцыі нервовай сістэмы, заканамернасці яе філагенезу і антагенезу. Распрацоўвае метады распазнання, лячэння і папярэджання захворванняў нервовай сістэмы. Вывучае пытанні паталогіі, фізіялогіі, сіміёнікі хвароб нервовай сістэмы, іх дыягностыку. Раздзелам неўралогіі з’яўляецца неўрапаталогія.

Гісторыя

правіць

Як самастойная навука неўралогія сфарміравалася ў XIX стагоддзі. У Расіі ў самастойную дысцыпліну вылучылася ў 1869 годзе, калі была створана першая клініка нервовых хвароб, а ў 1870 годзе — кафедра нервовых хвароб у Маскоўскім універсітэце. Кафедру і клініку ўзначаліў заснавальнік Маскоўскай школы неўрапатолагаў А. Я. Кажэўнікаў. Заснавальнікам неўралогіі дзіцячага ўзросту лічыцца Р. І. Расаліма. Вялікі ўплыў на развіццё неўралогіі і псіхіятрыі аказалі І. М. Сечанаў, І. П. Паўлаў, А. А. Ухтомскі, М. Я. Увядзенскі, Л. А. Арбелі і іх вучні.

У сучаснай Беларусі дзейнічае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць