Галіна Рыгораўна Качаткова
Галіна Рыгораўна Качаткова (Аляксеева; нар. 30 студзеня 1939, г. Ташкент, Узбекістан) — беларускі архітэктар.
Галіна Рыгораўна Качаткова | |
---|---|
Дата нараджэння | 1939 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1962 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Г. У. Заборскі, В. М. Волчак, Н. Я. Трахтэнберг, Н. М. Макляцова). Узнагароджана дыпломам 1-й ступені ВДНГ БССР за распрацоўку праекта Куставога вылічальнага цэнтра Дзяржбанка СССР у г. Магілёве.
У 1962—1965 гадах працавала архітэктарам, пасля старэйшым архітэктарам у інстытуце «Белпрампраект»; у 1965—1968 гадах у Праектна-канструктарскім бюро Мінсельбуда БССР, канструктар 1-й катэгорыі, кіраўнік групы аддзела тэхнічнай эстэтыкі; Мангольская Народная Рэспубліка г. Чайбалсан (1969); галоўны архітэктар праекта ў праектнай майстэрні; у 1970 годзе галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белкамунпраект», у 1971—1985 гадах — у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»; у 1985—1995 гадах мастак, галоўны мастак Магілёўскага камбіната «Мастацтва» БСМ.
Член Саюза архітэктараў з 1965 года (членскі білет № 164). Пражывае ў г. Магілёве.
Творчасць
правіцьАўтар праектаў асноўных будынкаў і збудаванняў: вылічальны цэнтр Дзяржбанка СССР у г. Магілёве (1980); лячэбны корпус гарадской бальніцы ў г. Магілёве (1975); 72-кватэрны жылы дом зав. Юбілейны (1975); 70-кватэрны жылы дом вул. Сурганава (1982); педагагічны інстытут вул. Касманаўтаў (1984) — усе ў Магілёве; стаматалагічная паліклініка г. Крычаў (1977); інтэр’еры Дома Савета Абкама КПБ; інтэр’еры Кансерваторыі — усе ў Магілёве.
Сям'я
правіцьБыла ў шлюбе з архітэктарам Канстанцінам Аляксеевым[удакладніць].
Зноскі
Літаратура
правіць- Кочеткова Галина Григорьевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Алексеева Галина Григорьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)