Белпрампраект
«Белпрампраект» — праектны інстытут у Мінску, размешчаны ў будынку па адрасе пл. Свабоды, 17.
Белпрампраект | |
---|---|
![]() Будынак Белпрампраекта | |
Тып | праектны інстытут[d] |
Краіна | |
Прадукцыя | праектна-каштарысная дакументацыя[d] |
Сайт | belprom.by |
Заснаваны ў 1949 годзе ў Мінску як Беларускі дзяржаўны інстытут прамысловага праектавання «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. 3 1994 года акцыянернае таварыства.
Асноўныя кірункі дзейнасці: праектаванне прамысловых прадпрыемстваў на Беларусі і за мяжой, грамадскіх і жылых комплексаў і збудаванняў (аб’екты гандлю, бізнес-цэнтры, мікрараёны, жылыя пасёлкі, банкі, офісы і г.д.), цэнтраў аўтасервіснага абслугоўвання, зваротных сістэм водазабеспячэння; распрацоўка аўтаматызаваных праграм для праектавання, праектна-каштарыснай дакументацыі; інжынерна-тэхнічныя разлікі.