Віктар Мацвеевіч Волчак
Віктар Мацвеевіч Волчак (22 чэрвеня 1910, ст. Ціны Ніжнеінгашскага раёна Краснаярскага края — 26 красавіка 1985) — беларускі архітэктар і педагог. Заслужаны архітэктар БССР (1978)[1]. Яго сын Ігар Віктаравіч Волчак, стаў кінарэжысёрам.
Віктар Мацвеевіч Волчак | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1985 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ігар Віктаравіч Волчак |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў шматдзетнай сям’і. У 1928 годзе скончыў школу з педагагічным ухілам, стаў працаваць настаўнікам. Праз год яго накіравалі вучыцца ў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут (ВМАТЭІН) у Маскву. Пасля рэарганізацыі ВМАТЭІН частку студэнтаў перавялі ва Усерасійскую Акадэмію мастацтваў. Яго выкладчыкамі сталі вядомыя майстры савецкай архітэктуры І. А. Фамін, У. А. Шчука, В. І. Мухіна, Л. У. Руднеў. Кіраўніком дыпломнага праекта студэнта быў прафесар Іосіф Лангбард[2].
У 1936 годзе быў накіраваны ў Ташкент, Узбекская ССР. У суаўтарстве распрацоўваў генеральны план цэнтральнай часткі Ташкента, праектаваў будынак Ташкенцкага гаркама Кампартыі Узбекістана, удзельнічаў у архітэктурным афармленні гідразбудаванняў Катакурганскага вадасховішча. Пачатак вайны заспеў Волчака ва Узбекскай ССР, дзе ён браў удзел у выпуску плакатаў[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года[3].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе Віктара Волчака прызвалі ў армію і пасля заканчэння шасцімесячных курсаў Ваенна-інжынернай акадэміі імя В. Куйбышава і Болшаўскага ваенна-інжынернага вучылішча адправілі пад Сталінград. Пасля Сталінграда, ваяваў на Курскай дузе. У жніўні 1943 года старшы лейтэнант Волчак ваяваў пад Арлом, у канцы верасня фарсіравала Дняпро. Вызваляў Беларусь, Украіну, Польшчу, Усходнюю Германію і Чэхаславакію. Вайна для Віктара Волчака скончылася ў Празе[2].
Пасля вайны, з красавіка 1953 года, В. М. Волчак працаваў у Мінску галоўным архітэктарам праектаў Інстытута «Белдзяржпраект». Першай яго працай у Беларусі стаў праект помніка на брацкай магіле воінаў польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ў вёсцы Леніна Магілёўскай вобласці. Затым праектаваў будынкі аблвыканкама на Цэнтральнай плошчы Мінска і літаратурны музей Я. Купалы, жылы дом ЦК КПБ на рагу вуліц Я. Купалы і К. Маркса[2].
У 1954—1975 гг. выкладчык, з 1956 дацэнт БПІ[1]. Член КПСС з 1965 года[3].
В. М. Волчак стаў галоўным архітэктарам праекта «Брэсцкая крэпасць-герой», а затым ажыццяўляў аўтарскі нагляд за будаўніцтвам мемарыяла, які быў адкрыты 25 верасня 1971 года[2].
3 1979 у інстытуце «Мінскметрапраект»[2][4].
Творчасць
правіцьГалоўны кірунак творчасці — архітэктура адміністрацыйных будынкаў і мемарыяльных збудаванняў.
Сярод работ у Ташкенце: праекты будаўніцтва і рэканструкцыі грамадскіх будынкаў, спартыўных і паркавых збудаванняў, манументаў, у т.л. будынак Ташкенцкага гаркама партыі (1939), помнік Алішэру Наваі (1950, скульптар Л. Дзітрых) і інш[4].
Асноўныя работы на Беларусі: будынак Мінскага аблвыканкама (1958), Літаратурны музей Я. Купалы (разам з І. Валадзьком), жылы дом ЦК КПБ на вул. К. Маркса (абодва 1959), помнікі Ф. Дзяржынскаму (1953, скульптар З. Азгур), М. Казею (1958, скульптар С. Селіханаў) у Мінску; помнікі У. I. Леніну ў Магілёве (1958, скульптар П. Сабсай) і Маладзечне (1959, скульптар Азгур), ахвярам Масюкоўшчынскага лагера смерці каля в. Масюкоўшчына Мінскага раёна (1959), воінам польскай дывізіі імя Т. Касцюшкі ў в. Леніна Горацкага раёна (1953)[4]; мемарыяльныя знакі на месцах баёў і пахаванняў савецкіх патрыётаў (1958—1968)[3], абеліскі ў гонар савецкіх воінаў і партызан у г. п. Івянец Валожынскага раёна (абодва 1959; скульптар Я. Печкін). Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой[4] (1966—1971)[3].
Працы і архіў архітэктара знаходзіцца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі, куда перададзены сынам[5]. У Саратаўскім абласным музеі краязнаўства захоўваецца тыражны плакат В. М. Волчака «Фашызм — гэта гвалт, голад, смерць» (1941)[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі[3]. Яго архітэктурныя заслугі адзначаны чатырма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[2], сярэбраным медалём ВДНГ СССР[3]. У 1978 годзе архітэктару прысвоена званне Заслужанага архітэктара Беларускай ССР[2].
Зноскі
- ↑ а б Волчек Виктор Матвеевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з Волчек Виктор Матвеевич (1910—1985)
- ↑ а б в г д е Волчек Виктор Матвеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в г Волчак Віктар Мацвеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
Літаратура
правіць- Волчак Віктар Мацвеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Волчак Віктар Мацвеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Волчек Виктор Матвеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Волчек Виктор Матвеевич (руск.)
- К 100-летию Заслуженного архитектора БССР Виктора Матвеевича Волчека (09.06.1910-26.04.1985) Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)