Будынак Мінскага аблвыканкама
Будынак Мінскага аблвыканкама — будынак у цэнтры Мінска, размешчаны на Кастрычніцкай плошчы, па адрасе вул. Энгельса, 4. Будынак з’яўляецца творам савецкай архітэктуры з выкарыстаннем форм класіцызму. У будынку размяшчаецца Мінскі абласны выканаўчы камітэт.
Славутасць | |
Будынак Мінскага аблвыканкама | |
---|---|
53°54′11″ пн. ш. 27°33′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | савецкі класіцызм[d] |
Архітэктар | Віктар Мацвеевіч Волчак |
Дата пабудовы | 1962 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000273 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны ў 1962 г. па праекце архітэктара В. Волчака. Арачным праездам злучаны з будынкам цэнтральнага тэлеграфа, разам з якім фарміруе забудову паўднёва-заходняга боку Кастрычніцкай плошчы.
Архітэктура
правіцьПрамавугольны ў плане пяціпавярховы будынак. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна, рытмічна расчлянёны на ўзроўні трох верхніх паверхаў буйнымі пілястрамі з капітэлямі, дэкарыраваны гірляндамі, зоркамі. 1-ы паверх вырашаны як цокальны, апрацаваны светла-карычневай дэкаратыўнай тынкоўкай, 2-і — расшыты пад руст, прасценкі яго прамавугольных аконных праёмаў з’яўляюцца пастаментамі пілястраў верхніх паверхаў. 5-ы паверх з радам арачных аконных праёмаў завершаны буйным антаблементам з карнізам на вялізных дэнтыкулах. Галоўны фасад вылучаны трайной, дэкарыраванай гірляндамі, аркатурай, якая абрамляе прамавугольныя дзвярныя праёмы.
Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Цэнтральная парадная і бакавыя дапаможныя лесвіцы вылучаны на дваровым фасадзе акруглым і прамавугольнымі рызалітамі.
Літаратура
правіць- 361. Будынак аблвыканкома // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Мінскага аблвыканкама
- Будынак Мінскага аблвыканкама на сайце «Архіварта»