Іван Аляксандравіч Фамін
Іван Аляксандравіч Фамін (22 студзеня (3 лютага) 1872, г. Арол — 12 чэрвеня 1936, г. Масква) — рускі і савецкі архітэктар, выкладчык, гісторык архітэктуры. Бацька архітэктара Ігара Фаміна(руск.) бел. (1904—1989 гг.) і мастака-графіка Іраіды Фаміной (1906—1964).
Іван Аляксандравіч Фамін | |
---|---|
![]() Акадэмік Іван Фамін | |
Дата нараджэння | 22 студзеня (3 лютага) 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1936[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, Масква, Кіеў |
Архітэктурны стыль |
мадэрн (1898—1905) неакласіцызм (1905—1917) Чырвоная дорыка (1920-я) |
Горадабудаўнічыя праекты | Забудова вострава Галадай у Санкт-Пецярбургу, 1911—1914 |
Нерэалізаваныя праекты | Наркамцяжпрам(руск.) бел. (1934), Курскі вакзал (1930) |
Навуковыя працы | Суаўтар «Гісторыі рускай архітэктуры» (рэд. І. Э. Грабар, 1909) |
![]() |
Пачаўшы работу ў стылі мадэрн, у пачатку 1910-x гг. Фамін стаў вядучым майстрам пецярбургскай неакласічнай школы. У 1920-я гг. распрацоўваў тэорыю і практыку «пралетарскай класікі». У 1920-я гг. стаў адным з заснавальнікаў сталінскай архітэктуры.
Пачатак кар'еры. МадэрнПравіць
Па заканчэнні класічнай Александраўскай гімназіі ў Рызе, паступіў у Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт, які праз два гады пакінуў і паступіў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У 1896 годзе быў выключаны з Акадэміі па палітычных матывах, працягнуў навучанне ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, затым у Парыжы, і праз год у Маскве здаў экзамен на права займацца архітэктурнай практыкай.
Працаваў у Маскве ў фірмах Л. М. Кекушава(руск.) бел. і Ф. В. Шэхцеля(руск.) бел., у тым ліку на шэхцелеўскіх праектах асабняка Рабушынскага(руск.) бел. і рэканструкцыі Мастацкага тэатра. У 1900 годзе па замове Маскоўскага гандлёва-будаўнічага акцыянернага таварыства(руск.) бел. пабудаваў свой першы будынак у Скацертным завулку(руск.) бел.; пазней удзельнічаў у іншых пабудовах Таварыства.
У 1902 годзе Фамін сумесна з І. Я. Бандарэнкам(руск.) бел. і Ф. В. Шэхцелем арганізаваў у Маскве выстаўку «Мастацтваў і архітэктуры Новага стылю». Аднак спробы стварэння «новай» супольнасці архітэктараў у тыя гады не ўвянчаліся поспехам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Фомин Иван Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Ivan Fomin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan Aleksandrovich Fomin // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
- Jason Grant. «Polovtsov Dacha», history of the building.