Курскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Курская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на плошчы Курскага вакзала.

Станцыя
Масква-Пасажырская-Курская
Маскоўская чыгунка
Дата адкрыцця 1896
Код у АСКЧТ 191602
Код у «Экспрэс-3» 2000001
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першапачаткова вакзал (які ў той час называўся Ніжагародскім) быў пабудаваны ў 1860-х гадах зусім у іншым месцы: у Вялікага Мікольскага завулка (цяпер Транспартны тупік), па-за тагачаснай гарадской рысай. У наступныя гады разглядаліся варыянты працягу чыгуначнай лініі ўглыб горада з пабудовай новага вакзалу ў зручнейшым месцы, але на гэта ва уладальнікаў чыгункі не хапала сродкаў. Ажыццёўлена гэта было толькі пасля выкупу чыгуначных ліній дзяржавай: у 1894 годзе была арганізаваная «Маскоўска-Курская, Ніжагародская і Мурамская чыгунка», а новы будынак вакзалу быў пабудавана па праекце архітэктара Н. П. Арлова (па іншых звестках — Н. І. Арлова) у 1896 годзе. У 1938 годзе архітэктар Г. І. Валошынаў завяршыў рэканструкцыю будынка. У 1972 пабудавана новы будынак вакзалу пры захаванні старых унутраных памяшканняў.

З гэтай станцыі ідуць хуткія і пасажырскія цягнікі, а таксама прыгарадныя электрацягнікі (электрычкі) у двух асноўных кірунках: Курскам і Горкаўскім. Каля трох кіламетраў ад вакзалу Курскі і Горкаўскі кірункі ідуць паралельна, потым раздзяляюцца. Таварныя цягнікі праз Маскву-Курскую не ходзяць.

У Курскім кірунку электрычкі ідуць у паўднёвым кірунку на Царыцына, Бутава, Падольск, Львоўскую, Сталбавую, Чэхаў, Серпухаў, Тарускую, Тулу, экспрэсы — на Тулу і Арол, хуткія цягнікі — на Арол, Курск, Белгарад, Харкаў, гарады паўднёва-усходняй Украіны і Крыма, а таксама кружным шляхам праз Харкаў — на Растоў-на-Доне і гарады Паўночнага Каўказа і расійскага Чарнаморскага ўзбярэжжа. Гэтыя цягнікі ідуць з асноўнага перона (5 платформ, выкарыстоўваецца 9 пуцей).

У Горкаўскім кірунку электрычкі ідуць ва ўсходнім кірунку на Рэўтава, Балашыху, Жалезнадарожны, Фразева, Нагінск, Захарава, Паўлаўскі Пасад, Электрагорск, Крутое, Петушкі, Уладзімір, экспрэсы на Уладзімір, Арэхава-Зуева хуткія цягнікі на Ніжні Ноўгарад. Электрычкі Горкаўскага кірунку ідуць не з асноўнага перона, а з тупікоў (усяго 5), абгароджаных турнікетамі. Хуткія і пасажырскія цягнікі Горкаўскага кірунку МЧ адпраўляюцца з першай (нізкай) платформы.

У 2008—2009 года чыгуначнікі плануюць пачаць рух хуткаснага цягніка Санкт-Пецярбург — Ніжні Ноўгарад, для прыпынку якога на Курскам вакзале будуецца дадатковая (высокая) платфотма, якая будзе працягам з левага боку першай (нізкай) платформы.

Курскі вакзал з’яўляецца адзіным транзітным вакзалам Масквы для цягнікоў далёкага рушання. Большасць прыгарадных электрацягнікоў Курскага кірунку таксама ідзе праз Маскву-Курскую транзітам. У электрычак у паўночным кірунку наступны прыпынак — Каланчоўская, далей — разгалінаванне на Рыжскі і Смаленскі кірунак. Цягнікі далёкага рушання з Санкт-Пецярбурга на Ніжні Ноўгарад, Сімферопаль і іншыя гарады, праходзячы Маскву транзітам, робяць прыпынак менавіта на Курскам вакзале.