Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна
Санкт-Пецярбургскі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (руск.: Институт живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина) — найстарэйшая і найбуйнейшая ў Расіі вышэйшая мастацкая навучальная ўстанова, якая вядзе сваю гісторыю ад Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Заснаваны ў 1757 годзе[2]. Інстытут разам з Маскоўскім дзяржаўным акадэмічным мастацкім інстытутам імя Сурыкава ўваходзіць у структуру Расійскай акадэміі мастацтваў. З 2015 года інстытут знаходзіцца пад кіраваннем Міністэрства культуры Расіі.
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна пры Расійскай акадэміі мастацтваў (Інстытут імя І. Я. Рэпіна) | |
---|---|
Заснаваны | 1757 |
Рэктар | Сямён Ільіч Міхайлоўскі[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Расія, Санкт-Пецярбург |
Юрыдычны адрас | Універсітэцкая набярэжная, 17 |
Узнагароды | |
Сайт |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1757 годзе ў Пецярбургу як Выхавальнае вучылішча Імператарскай Акадэміі мастацтваў. У 1894 годзе пераўтвораны ў Вышэйшае мастацкае вучылішча, у 1918 — у Петраградскія дзяржаўныя вольныя мастацка-вучэбныя майстэрні, у 1926 — Вышэйшы мастастацка-тэхнічны інстытут, у 1934—1944 — Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры, з 1944 імя І. Я. Рэпіна, з 1992 сучасная назва[3].
3 1933 года ўваходзіў у сістэму Усерасійскай Акадэміі мастацтваў, з 1947 — Акадэміі мастацтваў СССР, з 1992 — Расійскай Акадэміі мастацтваў[3].
Стуктура
правіцьМае факультэты жывапісу, графікі, скульптуры, архітэктуры, тэорыі і гісторыі мастацтваў, майстэрні станковага жывапісу, тэатральна-дэкарацыйнага жывапісу, манументальнага жывапісу, рэстаўрацыйную, аспірантуру[3].
Вядомыя выкладчыкі
правіцьСярод выкладчыкаў інстытута А. Мыльнікаў, М. Анікушкін, П. Фамін, Ю. Няпрынцаў, У. Ветрагонскі, А. Жук і інш[3].
Вядомыя выпускнікі
правіцьУ інстытуце вучыліся беларускія мастакі і мастацтвазнаўцы З. Азгур, Н. Высоцкая, В. Заганек, Я. Зайцаў, А. Мазалёў, П. Масленікаў, Г. Мурамцаў, В. Мурашоў, А. Паслядовіч, У. Стальмашонак, Я. Чамадураў, H. Шчасная, А. Шыбнёў і інш[3].
Зноскі
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Ленинградский институт живописи, скульптуры и архитектуры // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ а б в г д Санкт-Пецярбургскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Літаратура
правіць- Санкт-Пецярбургскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх