Ілья Яфімавіч Рэпін
Ілья Яфімавіч Рэпін (24 ліпеня (5 жніўня) 1844, г. Чугуеў, цяпер Харкаўская вобласць, Украіна — 29 верасня 1930, Куакала, Выбаргская губерня, Рэспубліка Фінляндыя) — мастак-жывапісец, майстар партрэту, гістарычных і бытавых сцэн[8]. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Ілья Яфімавіч Рэпін | ||
---|---|---|
руск.: Илья́ Ефи́мович Ре́пин | ||
| ||
Дата нараджэння | 24 ліпеня (5 жніўня) 1844[1][2][…] | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 29 верасня 1930[4][5][…] (86 гадоў) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Грамадзянства | ||
Маці | Tatiana Repina[d] | |
Жонка | Vera Alekseyevna Repina[d] і Natalia Nordman[d] | |
Дзеці | Juri Repin[d] | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, эсэіст, графік, настаўнік | |
Месца працы | ||
Жанр | партрэт, гістарычны, жанравы жывапіс | |
Вучоба |
|
|
Мастацкі кірунак | рэалізм | |
Вядомыя працы | «Бурлакі на Волзе », «Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану », «Урачыстае пасяджэнне Дзяржаўнага савета 7 мая 1901 года ». | |
Заступнікі | Ф. І. Пранішнікаў | |
Уплыў | П. П. Чысцякоў, І. М. Крамской | |
Уплыў на | Даміян Шыбнёў, Іван Пуні | |
Член у |
|
|
Узнагароды |
Медалі Імператарскай Акадэміі мастацтваў:
Дзяржаўныя: |
|
Сайт | Энцыклапедыя І. Я. Рэпіна. | |
Подпіс | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мемуарыст, аўтар шэрагу нарысаў, якія склалі кнігу ўспамінаў «Далёкае блізкае»[9]. Выкладчык, быў прафесарам — кіраўніком майстэрні (1894—1907) і рэктарам (1898—1899) Акадэміі мастацтваў, адначасова выкладаў у школе-майстэрні Ценішавай; сярод яго вучняў — Б. М. Кустодзіеў, І. Э. Грабар, І. С. Кулікоў , П. А. Малявін, Г. П. Астравумава-Лебедзева, даваў таксама прыватныя ўрокі В. А. Сярову.
Радавод
правіцьНа думку Іллі Яфімавіча, іх род паходзіць ад маскоўскіх стральцоў.
Два дзеда — Рэпін Васіль Яфімавіч і Бачароў Сцяпан Васілевіч. Бабуля — Анастасія Цітаўна Рэпіна (у дзявоцтве Кастрамыціна). У сям’і дзеда — Рэпіна было 5 дачок і 3 сыны, старэйшы Яфім стаў бацькам мастака. Цётка Марфа Васілеўна, па мужу Радава, была хроснай маці І. Я. Рэпіна. Яе муж майстар срэбных спраў Радаў Іван Фёдаравіч быў напісаны Рэпіным пад назвай «Мужык з дурным вокам». Хросным бацькам І. Я. Рэпіна быў Чугуеўскай кравец Касьянаў. Стрыечная сястра Алімпіяда Васільеўна Барысава, манашка Мікалаеўскага жаночага манастыра намаляваная на партрэце 1887 года.
У дзеда мастака па маці — Бачарова Сцяпана Васільевіча і яго жонкі Пелагеі Мінаеўны было 4 дачкі і 2 сына. Дачка Таццяна стала маці мастака. Стрыечны брат Рэпіна Трафім Пятровіч Чаплыгіна быў блізкім сябрам дзяцінства. Менавіта з ім Ілля Яфімавіч звязваў сваё першае захапленне маляваннем. Сучасныя прадстаўнікі сям’і Чаплыгіных, гэтай галіны сваякоў Рэпіна ў цяперашні час жывуць і працуюць у Санкт-Пецярбургу.
У сям’і Яўхіма Васільевіча і Таццяны Сцяпанаўны Рэпіных, па ўспамінах мастака, акрамя яго было яшчэ трое дзяцей — Усця, Іван і Васіль. А трое сыноў, народжаныя да з’яўлення на свет Іллі, памерлі немаўлятамі. Старэйшая сястра Усціння была бліжэйшым сябрам і дарадцам маленькага Іллі. Гора ад яе смерці ў 15 гадоў мастак памятаў ўсё жыццё. Карціна «Уваскрашэнне дачкі Яіра», якая прынесла Рэпіну вялікі залаты медаль у Акадэміі мастацтваў, была напісана пад уражаннем гэтых успамінаў. Малодшы брат Іван быў хваравітым і таксама памёр у дзяцінстве. Брат Васіль, які праявіў талент у музыцы, зрабіў добрую кар’еру музыкі — скончыў кансерваторыю і іграў у Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу[10].
Біяграфія
правіць1850—1860
правіцьГрамаце і арыфметыцы навучыўся ў мясцовых чугуеўскіх дзяка і дыякана. Потым займаўся ў тапаграфічнай школе. У 1857 годзе пачаў вучыцца жывапісу ў Чугуеве. Першым настаўнікам малявання стаў І. Бунакоў. У гэтым жа годзе памерла сястра Усця, смерць якой моцна ўразіла будучага мастака і ўспаміналася і праз шмат гадоў.
Ужо праз два гады, ў 1859 І. Рэпін быў вядомым у акрузе майстрам і разам з хаўрусамі іканапісцаў і рамеснікаў працаваў па падраду ў сельскіх цэрквах. Першая яго вялікая праца была ў Маліноўскай царкве: ён напісаў абраз «Укрыжаванне» па вядомай карціне К. Штэйбена «Галгофа», якая знаходзіцца ў Ісакіеўскім саборы.
1860—1870
правіцьВосенню 1863 года, атрымаўшы грошы за працу ў сіроцінскай царкве, І. Я. Рэпін адправіўся ў Пецярбург. Па шляху 31 кастрычніка першы раз пабываў у Маскве, дзе паступіў спачатку ў малявальную школу Таварыства заахвочвання мастакоў у Пецярбургу. Там ён пазнаёміўся з І. М. Крамскім, які стаў яго настаўнікам. Таксама вучыўся ў Р. К. Жукоўскага .
У студзені 1864 года вытрымаў уступныя іспыты і паступіў у Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу па класе гіпсавых галоў, у снежні таго ж года яго перавялі ў натурны клас.
У 1865 годзе стаў «класным мастаком», атрымаў званне вольнага мастака, пазбавіўся ад становішча ваеннага пасяленца.
Падчас навучання І. Рэпін тройчы прыязджаў у Чугуеў на канікулы. Асабліва плённым было лета 1867 года. Тут Рэпін зрабіў мноства малюнкаў, эскізаў, накідаў, у тым ліку алейныя партрэты маці і брата Васіля.
У 1869 годзе быў узнагароджаны малым залатым медалём за карціну «Іоў і яго сябры».
Летам 1870 года І. Рэпін упершыню адправіўся на Волгу, пад Саратаў, дзе падарожнічаў і напісаў шэраг эскізаў і эцюдаў да карціны «Бурлакі на Волзе », замоўленай вялікім князем Уладзімірам Аляксандравічам . Гэта карціна, якая паказвае цяжкую працу бурлакоў, што цягнуць баржу, зрабіла моцнае ўражанне на публіку і крытыкаў.
1870—1880
правіцьУ 1871 годзе «Бурлакі на Волзе» як скончаны твор упершыню былі паказаны на выстаўцы.
11 лютага 1872 года абвянчаўся з Верай Аляксееўнай Шаўцовай. Браць шлюб пайшоў у акадэмічную царкву са студыі, прама з працы, з алоўкам у кішэні, а пасля шлюбу вярнуўся назад працаваць.
Летам 1872 года па рэкамендацыі У. В. Стасава працаваў над карцінай «Славянскія кампазітары » па замове А. А. Парахаўшчыкова , уладальніка рэстарана «Славянскі базар» на Нікольскай вуліцы ў Маскве. Алоўкавыя партрэты кампазітараў М. А. Балакірава, Э. Ф. Напраўніка і М. А. Рымскага-Корсакава. Таксама пазнаёміўся з М. Р. Рубінштэйнам і І. С. Тургеневым.
У 1872 годзе ў Рэпіных нарадзілася дачка Вера. У тым жа годзе падарожнічаў з жонкай па Волзе, вынікам чаго стала новая серыя малюнкаў бурлакоў, у тым ліку карціна для П. М. Трацякова «Бурлакі, якія ідуць уброд» і яшчэ адзін варыянт «Бурлакоў на Волзе». Таксама за праграмную працу «Уваскрасенне дачкі Яіра», напісаную паводле сваіх успамінаў пра колішнюю смерць сястры, атрымаў Вялікі залаты медаль і права 6-гадовага навучання ў Італіі і Францыі, дзе скончыў сваю мастацкую адукацыю ў статусе пенсіянера Акадэміі .
У маі 1873 года падарожнічаў за мяжой з жонкай і дачкой у Італіі, дзе падчас знаходжання ў Рыме пазнаёміўся з С. І. Мамантавым , а потым — у Францыі, дзе спачатку некаторы час быў у Парыжы, а потым выехаў у прыморскі гарадок Вель. Пасля Веля зноў вярнуўся ў Парыж.
У 1874 годзе стварыў афорт-партрэт польскага мастака П. Шындлера .
Восенню 1874 года ў Парыжы нарадзілася другая дачка Надзя. У тым жа годзе далучыўся да Таварыства перасоўных мастацкіх выставак.
Летам 1876 года вярнуўся ў Расію, дзе жыў да 1877 года спачатку на дачы ў Араніенбаўме, а потым 11 месяцаў у Чугуеве.
29 сакавіка 1877 года тут нарадзіўся сын мастака Юрый . Праз некалькі месяцаў пасля гэтага, у маі, першы раз пабываў у Абрамцаве , падмаскоўным маёнтку пісьменніка С. Ц. Аксакава , якую ў яго спадчыннікаў набыў С. І. Мамантаў. Каб мастакам было зручней працаваць, Мамантаў пабудаваў для іх спецыяльны дом, у якім Рэпін правёў два лета.
У канцы мая 1877 года Рэпін паехаў у Маскву, каб зняць кватэру, на некалькі дзён з’ездзіў у Пецярбург, а на зваротным шляху пабываў у Ніжнім Ноўгарадзе, але лета правёў у сяле непадалёк ад Чугуева. Ваколіцы гэтага сяла і самога Чугуева мастак захаваў у шматлікіх акварэлях.
У пачатку верасня перабраўся ў Маскву. Восенню працаваў над аўтапартрэтам і партрэтамі В. Д. Паленава і І. Я. Забеліна, а таксама пасмяротным партрэтам Ф. В. Чыжова .
У канцы кастрычніка 1879 года Рэпін пераехаў на новую кватэру непадалёк ад старой, але жыў там у асноўным толькі ў халодны час года, перасяляючыся летам у Падмаскоўе.
1880—1890
правіцьУ маі-верасні 1880 года ездзіў на Украіну для збору матэрыяла да карцін. У кастрычніку таго ж года майстэрню Рэпіна наведаў Л. М. Талстой. У гэтым годзе мастак выканаў скульптурны партрэт С. І. Мамантава, партрэты В. М. Васняцова, А. Ф. Пісемскага, С. М. Салаўёва, І. С. Астравухава , М. М. Гэ.
У маі 1880 года памёрла маці І. Рэпіна, які на некалькі дзён спазніўся на яе пахаванне. На гарадскіх могілках на магіле маці стаіць сціплы помнік, зроблены па яго малюнку мясцовымі кавалямі. Пасля яе смерці І. Я. Рэпін вельмі доўга, 27 гадоў, не быў у родным горадзе.
25 ліпеня 1880 года нарадзілася дачка Таццяна, адзіная з дзяцей, якая працягнула род мастака.
На працягу гэтага і наступнага дзесяцігоддзяў быў зроблены цэлы шэраг прац з Л. М. Талстым у ролі галоўнага героя, партрэтаў яго сям’і, відаў Яснай Паляны, а таксама малюнкаў-ілюстрацый да твораў Талстога — усяго звыш 70 твораў.
У 1881-82 гадах былі мастак наведаў Пецярбург для ўдзелу ў IX Перасоўнай выстаўцы, а таксама працаваў над партрэтамі М. П. Мусаргскага, М. І. Пірагова, А. І. Урусава , С. М. Трацякова , А. Р. Рубінштэйна, А. А. Фета, П. А. Стрэпетавай , П. І. Бларамберга , В. К. Сютаева , А. І. Дэльвіга .
У верасні-кастрычніку спрабаваў паступіць у Маскоўскі ўніверсітэт, пасля чаго пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Пецярбург, дзе становіцца дзейным членам Таварыства перасоўных мастацкіх выставак.
У 1883 годзе ажыццявіў падарожжа разам з У. В. Стасавым па Італіі, Галандыі, Іспаніі, Германіі і іншых краінах, але ў сакавіку-красавіку прыязджаў у Маскву на выстаўку карцін В. В. Верашчагіна.
Вясной 1884 года зноў прыехаў у Маскву, дзе наведаў Л. М. Талстога. Напісаў партрэты А. Р. Белапольскага, І. Я. Ададурава , У. М. Гаршына
Вясной 1885 года прыехаў у Маскву на Перасоўную выстаўку, дзе 1 красавіка з выстаўкі «па найвысокаму загаду» знялі карціну «Іван Грозны і яго сын Іван », якая там экспанавалася. Такім чынам, яна стала першай карцінай, цэнзураванай у Расійскай імперыі[11].
У 1887 годзе развёўся з жонкай Верай Аляксееўнай Рэпінай (Шаўцовай), ад шлюбу ў мастака засталося чацвёра дзяцей: сын Юрый і тры дачкі, Вера, Надзея і Таццяна. У тым жа годзе выйшаў з Таварыства мастацкіх перасоўных выставак. Падарожнічаў па Італіі.
Напісаў партрэты кампазітараў Ферэнца Ліста, Міхаіла Глінкі і Антона Рубінштэйна, таксама партрэт стрыечнай сястры Алімпіяды, аўтапартрэт, партрэт піяністак Марыі Бенуа-Ефрон, жонкі А. Бенуа , і Соф'і Ментэр
У 1888 годзе ездзіў па Кубані і Каўказу.
Цягам года былі напісаны партрэты вучаніцы І. Рэпіна Марыяны Вяроўкінай , кампазітара Аляксандра Барадзіна, Соф’і Драгаміравай, Уладзіміра Стасава, Івана Сечанава ,
У гэты ж перыяд створаны партрэты Лізаветы Званцавай , Міхаіла Крамскога, Івана Тургенева, Васіля Самойлава, Міхаіла Шчэпкіна, баранесы Ікскуль і многіх іншых.
1890—1900
правіцьУ 1890 годзе І. Рэпін працягвае маляваць партрэты, у тым ліку стварае партрэты Л. дэ Мерсі-Аржанта , В. Аляксандравай-Гейнс, У. Р. Чарткова , Ц. Кюі, П. Лесгарта
У наступным годзе скончана карціна «Адказ запарожцаў », праца над якой вялася 10 гадоў. Таксама створаны партрэты Э. Дузе , вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча, У. Салаўёва, Уладзіміра Спасовіча.
12 лютага 1892 ў залах Гістарычнага музея ў Маскве адкрылася персанальная выстаўка І. Рэпіна. У маі таго ж года набыў маёнтак у Здраўнёва пад Віцебскам.
Таксама ў 1892 годзе былі напісаны партрэты І. Тарханава , Я. Паўлава .
У 1893 годзе пазнаёміўся з вядомым віцебскім краязнаўцам У. К. Стукалічам. Цікавасць да гісторыі Віцебшчыны паслужыла напісанню малюнка «Пропаведзь І. Кунцэвіча ў Беларусі». Таксама створаны партрэты У. Герарда , М. Рымскага-Корсакава, Т. Сухоцінай-Талстой .
У 1893 годзе І. Рэпін стаў правадзейным членам Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў і разам з сынам Юрыем падарожнічаў па Германіі, Францыі, Італіі, наведваючы мастацкія выстаўкі і музеі.
У наступныя 14 гадоў шмат часу аддаваў выкладчыцкай працы. У 1894—1907 гадах — прафесар-кіраўнік майстэрні ў Акадэміі мастацтваў.
У 1894 годзе сканаў бацька І. Рэпіна, якога пахавалі ў Здраўнёве.
У 1894-96 гадах мастак выканаў партрэты дачкі Надзеі, Л. П. Штэйнгель, І. Шышкіна, А. Жыркевіча , З. Гіпіус, Р. Ге, імператара Мікалая II, А. Вержбіловіча , Я. Палонскага , М. Ценішавай, Д. Кардоўскага , А. Гейнса , групавы партрэт У. Беклямішава , М. П. Боткіна і Л. Пазена , А. Талстога, П. Траццякова, С. Пяроўскай , В. Сярова і іншыя.
У 1898 годзе ажыццявіў паломніцтва ў Іерусалім. У 1898-99 гадах займаў пасаду рэктара Акадэміі мастацтваў і згадзіўся стаць супрацоўнікам новага часопіса «Мир Искусства ».
У наступным годзе ажаніўся з Наталляй Нордман і набыў на яе імя зямлю ў пасёлцы Куокала ў Фінляндыі, на якой пабудаваў маёнтак і назваў «Пенаты ». У кастрычніку ў Пецярбургу пазнаёміўся з М. Горкім. У канцы года Рэпін парваў зносіны з «Миром Искусства», які ўзначальваў С. П. Дзягілеў.
У 1897—1900 гадах між іншых намаляваў партрэты Д. Шчарбіноўскага , А. Коні, В. Прахава, М. Горкага, У. Гіляроўскага , В. Свіньіна, А. Памяранцава , П. Гнедзіча , паасобныя партрэты дачкі і сына К. Фафанава і іншыя.
У 1892—1900 жыў наездамі і працаваў ва ўласным маёнтку Здраўнёва на беразе Заходняй Дзвіны (цяпер Віцебскі раён). Тут створаны карціны «Беларус», «Асенні букет ». «Паляўнічы з ружжом», «На Заходняй Дзвіне. Усход сонца» (эцюд; усе 1892), «Святочнае гулянне ў Здраўнёве» (1893), «Касец-літвін» (1894), «Дуэль», «Месячная ноч. Здраўнёва», «Партрэт сына Юрыя на тэрасе здраўнёўскага дома» (усе 1896), абразы «Хрыстос» (1894) і «Маці Божая» (1896) для царквы суседняй вёсцы Слабада, партрэты дачок Веры і Надзеі і інш. У Здраўнёве Рэпін часта наведвалі вядомыя людзі Віцебска і наваколляў: гісторык А. П. Сапуноў, краязнавец і грамадскі дзеяч У. К. Стукаліч, фатограф С. А. Юркоўскі і інш. Пад уплывам Стукаліча Рэпін збіраўся напісаць гістарычную карціну пра Віцебскае паўстанне 1623 (не здзейснена, захаваўся эскіз «Пропаведзь Кунцэвіча ў Віцебску», (1893)).
1900—1910
правіцьУ маі 1900 года Рэпіны з’ехалі ў Парыж, дзе І. Рэпін быў членам міжнароднага журы па жывапісе на Сусветнай выстаўцы.
Падчас года І. Рэпін напісаў партрэты паміраючай Луізы дэ Мерсі-Аржанто , жонкі Наталлі Нордман , Д. Меражкоўскага, У. Стасава, Ц. Кюі, М. Антакольскага.
У 1901 годзе Рэпін атрымаў заказ ад імператара Мікалая II: напісаць юбілейнае паседжанне Дзяржаўнага Савета. Палатно плошчай 35 м², у рабоце над якім прымалі ўдзел мастакі Б. М. Кустодзіеў (правая частка карціны) і І. С. Кулікоў (левая частка карціны), было выканана на працягу 1901—1903 гг. На карціне намалявана больш за восемдзесят чалавек — членаў Дзяржаўнага Савета, на чале з царом. Да карціны Рэпін напісаў каля пяцідзесяці партрэтных эцюдаў.
У 1902—1903 гадах Рэпін таксама стварыў партрэты В. Самойлава, І. Шамшына , Д. Сольскага , К. Палена , М. Хілкова, М. Обручава , М. Галкіна-Враскога , А. Курапаткіна, П. Сямёнава-Цян-Шанскага , П. Траццякова, Ф. Цёрнера , П. Чысцякова, А. Лядава, В. Плевэ, С. Вітэ, А. Ігнацьева , К. Пабеданосцаў
У 1904 годзе Рэпін апошні раз у жыцці наведаў Здраўнёва. У наступным годзе пасля двухмесячнага падарожжа па Італіі Рэпін падаў прашэнне аб адстаўцы. Быў звольнены загадам па Міністэрству двара ад 31 снежня 1905 года. Пасля 1905 правая рука канчаткова перастала яму служыць, прыкладна з 1907 мастак канчаткова перайшоў да пісанню левай рукой.
24 кастрычніка 1906 года зноў прызначаны на пасаду прафесара-кіраўніка з 1 чэрвеня 1906 года. У 1907 годзе наведаў Чугуеў. У верасні канчаткова пакінуў Акадэмію Мастацтваў.
У 1904—1907 гадах былі напісаныя партрэты І. Цвяткова , Л. Андрэева, М. Андрэевай , Л. Талстога , В. Струкавай, І. Тарханава , М. Марозава , Я. Чырыкава , М. Оліў, А. Куінджы, С. Крачкоўскага, А. Зіноўева , Д. Мендзялеева
У 1908 годзе пачалі друкавацца першыя главы ўспамінаў І. Я. Рэпіна «Далёкае блізкае».
У 1908—1910 гадах напісаны партрэты М. Чукоўскай, Л. Свентаржэцкага, С. Панінай , В. Міліоці .
1910—1920
правіцьУ 1910—1913 гадах былі напісаны партрэты С. Муратава , Уладзіміра Аляксандравіча , П. Сталыпіна, І. Бродскага , В. Бітнера , І. Астравухава , М. Салаўёва , У. Бехцерава, А. Андрэевай-Шкілондзь, І. Ясінскага , К. Чукоўскага, У. Караленкі.
У 1911 годзе на Сусветнай выстаўцы ў асобным павільёне была арганізавана персанальная выстаўка І. Рэпіна.
16 студзеня 1913 года І. Я. Рэпін прыехаў у Маскву ў сувязі з пашкоджваннем карціны «Іван Грозны ».
28 чэрвеня 1914 года ў Швейцарыі ад сухот памёрла жонка мастака. Рэпін, які прыехаў туды, не заспеў Наталлю Барысаўну ў жывых, змог толькі замаляваць магілу. Пасля смерці Нордман, стаў пажыццёвым уладальнікам сядзібы «Пенаты», апублікаваўшы завяшчанне, унёс на рахунак Акадэміі каля 30 тысячы рублёў на будучае ўтрыманне музея ў свой гонар — «Пенатаў». Толькі пасля смерці мачыхі Пенаты пачалі наведваць дочкі І. Рэпіна.
У 1914 годзе напісаны партрэты Ф. Шаляпіна, С. Гарадзецкага з жонкай, Т. Шчэпкінай-Купернік , М. Ермакова ,
У ліпені прыехаў у Чугуеў, поўны творчых планаў і спадзяванняў. Набліжаўся сямідзесяцігадовы юбілей мастака. Ён марыў пасяліцца ў Чугуеве, стварыць свабодныя мастацкія майстэрні пад назвай, памятнай яму з дзяцінства, — «Дзелавы двор». Спадзяваўся, што майстэрні стануць цэнтрам развіцця народнага мастацтва Украіны. Паводле задумы, тут павінны былі рыхтаваць жывапісцаў, скульптараў, майстроў прыкладнога мастацтва. Меркавалася стварыць такія майстэрні, як керамічная, пазалотная, разьбы па дрэве дэкаратыўнага пано, ткацкая, ліцейная, такарная і сталярная. Школа павінна была ўтрымліваць вучняў бясплатна, мець практычнае прызначэнне і выконваць заказы насельніцтва. У гонар гэтай падзеі гарадскія ўлады выдзелілі для будаўніцтва «Дзелавога двара» шэсць дзесяцін зямлі ў лепшым месцы горада — над Данцом. Але школа так і не была пабудавана — пачалася першая сусветная вайна. Прыезд у Чугуеў у 1914 годзе быў апошнім.
У 1915-16 гадах намаляваў партрэты А. Коні, А. Рубінштэйна, В. Сварога , Б. Грыгор'ева , М. Яўрэінава , П. Самойлава, А. Камашкі, К. Восіпава
У 1918 годзе працы Рэпіна былі выстаўлены ў салоне Стрындберга ў Хельсінкі.
У 1917-20 гадах І. Рэпіным створаны партрэты А. Керанскага, М. Рэмізава , С. Грузенберга .
У кастрычніку 1919 падараваў Фінскаму мастацкаму таварыству 7 уласных твораў, якія знаходзіліся ў Пенатах, і 23 карціны рускіх мастакоў. У тым жа годзе адбылася выстаўка яго карцін у Стакгольме.
1920—1930
правіцьУ сакавіку 1920 года абраны ганаровым членам Фінскага мастацкага таварыства. Праз 2 месяцы, у маі 1920 года, падараваныя Рэпіным карціны былі выстаўлены ў музеі Атэнеум у Хельсінкі. У гэтым жа годзе ў газеце «Мір» Рэпін публікуе шэраг артыкулаў супраць савецкай улады. Для газеты «Агульная справа», якая выходзіла ў Парыжы, Рэпін піша ўспаміны пра Л. М. Талстога, прымеркаваныя да 10-годдзя з дня смерці пісьменніка. У 1920-я гады Рэпін стаў наведваць праваслаўны храм у пасёлку Куокала і спяваў на клірасе.
У 1921 годзе быді праведзены выстаўкі ў Тэрыёкі і ў Выбаргу. У наступнае дзесяцігоддзе ладзіліся рэгулярныя выстаўкі як у Фінляндыі, так і ў іншых краінах. У лютым у газеце «Руль» выйшаў яго заклік «Людзі рускія», а ў газеце «Шлях» — нататка аб сучасным становішчы Расіі. У гэтым жа годзе адбылася выстаўка ў Нью-Ёрку.
22 сакавіка 1924 года атрымаў першае пасведчанне асобы — від на жыхарства, якая дазволіў пражываць у Фінляндыі, тэрмінам на два гады. Гэта адбылося ў Хельсінкі, у памяшканні Цэнтральнай доказнай паліцыі.
У 1920-30 гадах былі створаны партрэты П. Шындлера , І. Паўлава, Акселі Гален-Калела, А. Архіпава, Іван Цімафеевіч Савянкоў , У. Стасава.
Мастак памёр 29 верасня 1930 года ў Куокале, дзе і быў пахаваны ў парку сваіх любімых «Пенатаў», непадалёк ад дома і «Чугуевай горкі» — як мастак называў пагорак, які ўзвышаўся на яго ўчастку.
Сын Рэпіна Юрый таксама стаў мастаком. Род Рэпіна цяпер прадстаўляюць нашчадкі яго брата, якія жывуць у Ярвенпяа. Пляменнік мастака Ілья Рэпін вырабіў дзве праваслаўных святыні (ракі ) для іканастасаў з дрэва: для малельні ў Ярвенпяа ў 1948 і праз 10 гадоў для новай праваслаўнай царквы на могілках у Хельсінкі.
Творчасць
правіцьУ творчасці Рэпіна ўвасоблены лепшыя дасягненні дэмакратычнага мастацтва таго часу. У жанравых палотнах адлюстраваў супярэчнасці грамадскага жыцця паслярэформенай Расіі, паказаў сілу, веліч і чалавечую годнасць абяздоленага народа, раскрыў мужнасць і высакароднасць рэвалюцыянераў — «Бурлакі на Волзе» (1870—1873), «Хрэсны ход у Курскай губерні », 1880—1883, «Адмова ад споведзі» (1879—1885), «Не чакалі» (1884—1888). У шматлікіх партрэтах стварыў глыбокапсіхалагічныя вобразы прадстаўнікоў розных пластоў рускага грамадства — «Мужычок з баязлівых», «Протадыякан» (абодва 1877), партрэты М. П. Мусаргскага (1881), А. А. Дэльвіга (1882), Л. М. Талстога (1877), П. М. Траццякова (1901), групавы партрэт «Урачыстае пасяджэнне Дзяржаўнага савета» (1901—1903) і інш.). У гістарычных карцінах імкнуўся паказаць трагічныя пераплаценні чалавечых пачуццяў, моцныя драматычныя характеры — «Царэўна Соф’я» (1879), «Іван Грозны і яго сын Іван» (1885), раскрыць вольналюбівы дух народа — «Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану» (1878—1891).
Творам Рэпіна ўласцівы глыбіня зместу, энергія і пластыка жывапіснай формы, цэльнасць кампазіцыі, выразнасць колеру і малюнка, майстэрства ў перадачы святло-паветранага асяроддзя. Дзейнасць Рэпіна зрабіла вялікі ўплыў на творчасць беларускіх партрэтыстаў канца 19 — пач. 20 ст.
Рэпін і Беларусь
правіцьСярод вучняў І. Я. Рэпіна мастак Леў Альпяровіч. У 1988-м годзе адкрылі музей-сядзібу І. Я. Рэпіна «Здраўнёва». У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваюцца 13 жывапісных палоцен Рэпіна, сярод іх: «Украінка каля плятня» (1876), «Запарожцы» (эскіз да карціны, 1880-я г.), партрэты М. К. Ценішавай (1893), М. Ф. Андрэевай (1905).
Рэпін і Украіна
правіцьЖыццё і творчасць Іллі Яфімавіча цесна былі звязаны з Украінай. Мастак ведаў украінскую мову і гісторыю ўкраінскага народа. Ён з’яўляўся членам журы камісіі па ўзвядзенню помніка Т. Шаўчэнкі. Нездаволены рашэннем камісіі, выйшаў з яе складу, як і некаторыя ўкраінскія мастакі. Ілья Яфімавіч асабіста зрабіў некалькі чарнавікоў праекта помніка, паколькі высока цаніў асобу Шаўчэнкі, называючы яго «апосталам свабоды». В. К. Развадоўскі меў намер стварыць мастацкую паштоўку, атрыманыя грошы ад якой былі накіраваны на збудаванне помніка. Для гэтага Рэпін напісаў акварэллю «Праметэя» з паэмы Шаўчэнкі «Каўказ ». Таксама ён стаў членам-заснавальнікам Таварыства па ахове помнікаў Т. Шаўчэнкі, статут якога не быў зацверджаны ўрадам[12].
І. Рэпін аказваў дапамогу камітэту пры Таварыстве прыгожых мастацтваў імя В. Верашчагіна ў г. Мікалаеве. Таксама ён з’яўляўся ганаровым членам Кіеўскага літаратурна-артыстычнага таварыства і Кіеўскага таварыства старажытнасцей і мастацтва.
Рэпін і Фінляндыя
правіцьРэпін захапляўся Фінляндыяй, называючы Гельсінгфорс кавалачкам Парыжа. Ён быў знаёмы са многімі дзеячамі фінскай культуры, напрыклад з мастаком Альберт Эдэльфельт і з паэтам Эйна Лейна. У 1919 годзе Рэпін падарыў Фінскаму мастацкаму таварыству сваю калекцыю з 23 работ рускіх мастакоў і сямі ўласных. Так пачалася калекцыя Рэпіна Атэнеум[13]. Пазней, у 1960-х гадах, вядомыя малюнкі і карціны Рэпіна з калекцыі Шувалава, якія знаходіліся ў Фінляндыі, былі прапанаваны Музею Атэнеум для пакупкі. Музей адхіліў прапанову, патлумачыўшы, што твораў Рэпіна ўжо дастаткова. У выніку вялікая частка прапанаваных твораў апынулася ў Траццякоўскай галерэі[14].
У 1920 фінскія мастакі выбралі Рэпіна ганаровым членам Таварыства мастакоў Фінляндыі. З гэтай нагоды ў рэстаране гатэля кают-кампанія ў Хельсінкі адбылася ўрачыстая вячэра, а потым мастакі пачалі пісаць вялікую карціну Знакамітасці Фінляндыі[15], якая была скончана шмат гадоў праз. У цяперашні час карціна выстаўлена ў кафэ Атэнеум.
Палітычныя погляды
правіцьРэпін адмоўна ставіўся да Мікалая Другога, называў яго «гнюсным варварам», «высокадзяржымордзіем», марыў «што гэтая „брыдота“ абваліцца»[16]. Аднак пасля рэвалюцыі, у 1918 годзе, ён піша карціну «Быдла імперыялізму», своеасаблівы працяг тэмы бурлакоў, дзе яны выглядаюць бруднымі, тупымі і выродлівымі. Сам Рэпін аб гэтай карціне казаў: «„Быдла“ — глыбока разбэшчаная істота: пастаянна сутыкаючыся з паліцыяй, яно засвойвае яе здольнасці драпежнічаць па-воўчы, падхалімнічаць, але хутка прыходзіць да расправы над сваімі гаспадарамі, калі яны слабеюць…»[17]. Спробы Савецкага ўрада вярнуць Рэпіна ў СССР не ўдаліся, угаворы сяброў не падзейнічалі; у прыватных лістах ён сцвярджаў, што пакуль ва ўладзе бальшавікі, не жадае мець з Расіяй нічога агульнага.
У апошнія гады жыцця Рэпін стварыў шэраг карцін на рэлігійныя тэмы.
Рэзка адмоўна ставіўся да рэформы рускай арфаграфіі 1917-1918 гг.[18][19]. Хоць рэформу гэту падрыхтавалі задоўга да рэвалюцыі, і пастанова камісіі выйшла яшчэ ў маі 1917[20], «Прыдуманая Часовым урадам арфаграфічная рэформа стала трывала асацыявацца ў яго з бальшавікамі»[21]. «Антырэформенная» пазіцыя Рэпіна ў пытанні арфаграфіі сфарміравалася, аднак, не на палітычнай, а на асабліва асобаснай аснове. Замена «яць» на «е» ў яго прозвішчы стварала перадумовы магчымасці чытання Репин як Рёпін, што літаральна яго злавала. І калі ў «Пенаты» пасля 1918 года сталі прыходзіць лісты, адрасаваныя Репину, мастак з абурэннем вяртаў іх фінскім паштарам, паказваючы на канверт: «ніякага Рёпіна тут не жыве!»[18].
Памяць
правіцьУ 1930-я гады пачынаецца сапраўдны культ Рэпіна на радзіме, калі яго працы сталі ўзорамі перыяду сацыялістычнага рэалізму ў СССР. Імя Рэпіна ўстала ў адным шэрагу з імёнамі Талстога, Мусаргскага і Рымскага-Корсакава. Рэпін сам напісаў працы на тэмы рэвалюцыі, такія як: «Расстрэл дэманстрантаў», «Чырвонае пахаванне» і «Ля царскай шыбеніцы», якія ён падарыў музею рэвалюцыі з нагоды візіту дэлегацыі савецкіх мастакоў летам 1926 года[22][23]. Сярод гэтых карцін ёсць партрэт Керанскага[24]. Рэпін стаў адным з нямногіх эмігрантаў, якія атрымалі прызнанне ў СССР, у прыватнасці, у 30-я гады.
Апошняя прыжыццёвая біяграфія І. Я. Рэпіна, якая пачынаецца са слоў «выбітны рускі жывапісец», выйшла ў СССР у сёмым томе Малой Савецкай энцыклапедыі[25]. Па запісе на абароце тытульнай старонкі, рэдакцыйная праца над томам была завершана 31 жніўня 1930 — менш, чым за месяц да смерці мастака.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Репин, Илья Ефимович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIIа. — С. 481.
- ↑ Ilya Yefimovich Repin // Encyclopædia Britannica
- ↑ E. F. S. Repin, Ilja Jefimovich // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 23. — P. 105.
- ↑ а б Репин Илья Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Ilya Efimovich Repin
- ↑ Repin, Ilja Jefimovich // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXII Pacific Ocean Islands to Zuloaga. — P. 268.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия. Электронная версия — Большая российская энциклопедия, 2016. Праверана 30 сакавіка 2023.
- ↑ Ilya Yefimovich Repin — Britannica Online Encyclopedia
- ↑ Гл., напрыклад, Репин И. Далекое близкое. — М.: Захаров, 2002. — 400 с. — ISBN 5-8159-0204-7.
- ↑ Новая страница 1 Архівавана 18 кастрычніка 2013.
- ↑ Илья Репин. Иван Грозный и сын его Иван 16 ноября 1581 // tanais.info. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2017.
- ↑ Коваленко А. Н. Передвижники и Украина (страницы русско-украинских культурных связей), Киев, «Наукова думка», 1979 (с. 70-72)
- ↑ Helena Soini, Ilja Repin ja Suomi.
- ↑ Mejias-Ojajärvi, s. 117
- ↑ Mejias-Ojajärvi, s. 105
- ↑ Корней Чуковский. Современники. Серия: Жизнь замечательных людей. Издательство: Молодая гвардия
- ↑ «Пенаты» — усадьба Ильи Репина, на берегу Финского залива | Радио России(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б Если Вы так любите Репина, разрешите ему букву ять. Ничего другого он не хочет. Елена Чуковская. Почему Репин не приехал в СССР? Литературная газета, 11.09.1997 года
- ↑ Репин не верит большевикам и боится их. Все их нововведения — такие как «новый стиль» и «новая орфография» — для него непереносимы. Особенно ненавистна новая орфография. Умиляют его просьбы к другу, чтобы книга его печаталась по «старой» орфографии. И чудо — по закону любви Чуковский приостанавливает печатание книги (которая так и не выйдет в свет) и идет в Государственное издательство для получения разрешения на «яти». Но, оказывается, все «яти» в типографиях конфискованы. — Переписка творцов: Репин и Чуковский Архівавана 23 кастрычніка 2007.. Ирина Чайковская Архівавана 12 кастрычніка 2008. (Бостон).
- ↑ Постановления Совещания по вопросу об упрощении русского правописания, принятые 11 мая 1917 г. — Изв. Российской Академии наук 6-я серия, 1917, № 15, 1 нояб., стр. 1183—1187.
- ↑ 100 лет сплошного буквоедства
- ↑ Картина крови Архівавана 14 снежня 2008.
- ↑ Maria Karpenko, Jelena Kirillina, Galina Pribulskaja, Natalia Vatenina Ilja Repin — Maalauksia, grafiikkaa, 1984, стр 242, Tammi, Helsinki & Aurora, Leningrad,ISBN 951-30-5800-X
- ↑ Малоизвестный Репин (руск.)
- ↑ Репин И. Е.// Малая советская энциклопедия. Т. 7. — М.: АО Сов. энциклопедия. 1930. — стлб. 305—306.
Літаратура
правіць- Москвинов В., Репин в Москве, М., 1955;
- Иванов С., Москва в жизни и творчестве И. Е. Репина, М., 1960;
- Грабарь И. Э., Репин, т. 1—2, М., 1963—64;
- Новое о Репине, Л., 1969;
- Лясковская О. А., И. Е. Репин, 3 изд., М., 1982;
- Стернин Г. Ю., И. Е. Репин. Альбом, Л., 1985;
- Федоров-Давыдов А. А., И. Е. Репин, 2 изд., М., 1989.
- Репин и Здравнёво. Библиографический указатель. 1995—2001 / Сост. Шишанов В. А. Витебск: Витебский областной краеведческий музей, 2001. 20 с.
- Сухоруков А., Шишанов В. К истории создания музея-усадьбы И. Е. Репина «Здравнёво» // Белорусско-русское культурное взаимодействие конца XIX-начала XX в.: Материалы научной конференции, посвящённой 150-летию со дня рождения И. Е. Репина и 100-летию пребывания художника в Беларуси. Витебск, 1995. С.111-117.
- Шишанов В. Здравнёво. Исторический облик и музеефикация усадьбы // Матэрыялы II Міжнароднай канферэнцыі па праблемах музеефікацыі унікальных гістарычных тэрыторый. Полацк, 1996. С.38-44.
- Сухарукаў А., Шышанаў В. Музей-сядзіба І. Я. Рэпіна «Здраўнёва» як цэнтр развіцця беларуска-рускіх культурных сувязяў// Нацыянальныя меншасці Беларусі. Кн.3. Брэст-Мінск, 1996. С.18-19.
- Шишанов В. Репин в Белоруссии // Служба спасения 01 (Минск). 2000. № 5. С.54-57.
- Шышанаў В. Невядомае Здраўнёва // Віцебскі сшытак. 2000. № 4. С.90-115.
- Шышанаў В. Беларусь і беларусы вачыма Іллі Рэпіна // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 21). С.311-316.
- Сухарукаў А., Шышанаў В. Рэпіна І. Я. Музей-сядзіба «Здраўнёва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.6. Кн.1. Мн.: БелЭн, 2001. С.174.
- Шишанов В. А. Здравнёво: после октября 1917 // Репинские чтения: Материалы чтений в Музее-усадьбе И. Е. Репина «Пенаты» (2003—2004). СПБ.: «ИП Комплекс», 2004. С.80-89.h
- Шишанов В. А. К истории коллекции работ Репина в Витебском областном краеведческом музее // Репинские чтения: Материалы чтений в Музее-усадьбе И. Е. Репина «Пенаты» (2003—2004). СПБ.: «ИП Комплекс», 2004. С.90-97.
- Шишанов, В. А. Материалы Государственного архива Витебской области о школе в усадьбе «Здравнево» / В. А. Шишанов // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., Віцебск, 30-31 сакавіка 2010 г., Віц. дзярж. ун-т, редкал.: В. У. Акуневіч (адк. рэд.). — Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2010. — С.128-132.
- Шишанов, В. А. Здравнёвские работы И. Е. Репина в русской художественной критике конца XIX — начала ХХ в. / В. А. Шишанов // Творчество И. Е. Репина и проблемы современного реализма. К 170-летию со дня рождения: материалы Международной научной конференции / ред. кол. Т. В. Юденкова, Л. И. Иовлева, Т. Л. Карпова. — Москва: Гос. Третьяковская галерея, 2015. — С. 117—130.
- Шишанов, В. А. «Все вытекло из удобств и необходимости…» (Главный дом усадьбы И. Е. Репина «Здравнёво») / В. А. Шишанов // Искусство и культура (Витебск). — 2013. — № 4. — С. 95 — 100.
- Шишанов, В. А. «Ниспровержение на пьедестал»: Илья Репин в советской печати 1920-1930-х годов / В. А. Шишанов // Архип Куинджи и его роль в развитии художественного процесса в ХХ веке. Илья Репин в контексте русского и европейского искусства. Василий Дмитриевич Поленов и русская художественная культура второй половины XIX — первых десятилетий XX века : материалы научных конференций. — М. : Гос. Третьяковская галерея, 2020. — С. 189—206.
Спасылкі
правіць- Рэпін назваў Мураўёва-Вешальніка «агідным гноем» і іншыя малавядомыя факты пра мастака, яго віцебскі перыяд ды як ён «мацаў» беларусаў . Наша Ніва (9 чэрвеня 2024). Праверана 10 чэрвеня 2024.
- Ilya Repin at Olga’s Gallery
- Илья Репин. Картины и биография
- Шишанов В. А. К истории коллекции работ Репина в Витебском областном краеведческом музее Архівавана 29 верасня 2008.
- Шишанов В. А. РЕПИН И БЕЛАРУСЬ Архівавана 29 верасня 2008.
- Художественно-мемориальный музей И. Е. Репина (г. Чугуев) Архівавана 29 верасня 2008.
- Валерий Шишанов Здравнёво: После октября 1917 Архівавана 11 студзеня 2009.
- Penaty, currently a museum
- Рэпін Ілля Яхімавіч. Карціны і біяграфіі
- Карціна Рэпіна «Здраўнёва»