Канстанцін Канстанцінавіч
Канстанцін Канстанцінавіч (22 (10) жніўня 1858, Стрэльна — 28 (15) чэрвеня 1915, Паўлаўск) — расійскі вялікі князь, другі сын у сям’і вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча і вялікай княгіні Аляксандры Іосіфаўны, якая нарадзілася прынцэсай Саксен-Альтэнбургскай, унук імператара Мікалая I.
Вялікі князь Канстанцін Канстанцінавіч | |
![]() | |
Дзейнасць | драматург, паэт |
---|---|
Член у | |
Нараджэнне | 22 жніўня 1858[1][2][3] |
Смерць | 15 чэрвеня 1915[1][2][3] (56 гадоў) |
Пахаванне | |
Род | Раманавы |
Бацька | Канстанцін Мікалаевіч |
Маці | Аляксандра Іосіфаўна |
Жонка | Лізавета Маўрыкіеўна |
Дзеці | Prince Oleg Konstantinovich of Russia[d], Канстанцін Канстанцінавіч, Ігар Канстанцінавіч Раманаў, Іаан Канстанцінавіч Раманаў, Вера Канстанцінаўна, Prince Gabriel Constantinovich of Russia[d], Princess Tatiana Constantinovna of Russia[d], Prince Georgy Konstantinovich of Russia[d] і Natalya Konstantinovna Romanova, Princess of Russia[d] |
Ваенная служба | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал ад інфантэрыі |
Бітвы | |
Аўтограф | |
Узнагароды | |
БіяграфіяПравіць
З маленства Канстанціна Канстанцінавіча рыхтавалі да марской службы. У 1877 годзе падчас Крымскай вайны ён удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць турэцкага флоту ў чыне мічмана, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4 ступені.
22 жніўня 1891 года быў прызначаны камандзірам Прэабражэнскага палка. У 1900 годзе прызначаны начальнікам усіх ваенна-навучальных устаноў Расіі. Як генерал-інспектар пабываў ва ўсіх кадэцкіх карпусах і вучылішчах Расіі.
Пісаў і публікаваў вершы пад псеўданімам К. Р., быў кваліфікаваным перакладчыкам (у прыватнасці перакладаў «Гамлета» Шэкспіра, Шылера, Гётэ, іншых класікаў заходнееўрапейскай літаратуры), напісаў драму «Цар Іўдзейскі»). У 1889 быў прызначаны прэзідэнтам Імператарскай акадэміі навук.
У 1884 годзе ажаніўся з прынцэсай Саксен-Альдэнбургскай, якая пры прыняцці праваслаўя была названа Лізаветай Маўрыкіеўнай.
Пахаваны ў вялікакняжацкім склепе Петрапаўлаўскай крэпасці ля яго бацькоў.
ДзеціПравіць
- Іван (1886—1918), забіты бальшавікамі.
- Гаўрыіл (1887—1955), быў арыштаваны, выратаваны ад расстрэлу Максімам Горкім, з’ехаў у Фінляндыю, а затым у Парыж; аўтар успамінаў.
- Таццяна (1890—1979), выйшла замуж за Канстанціна Баграціён-Мухранскага, які загінуў у пачатку Першай сусветнай вайны. У 1921 годзе выйшла замуж за Аляксандра Карачанцава, які праз год памёр. Скончыла жыццё ў манастыры.
- Канстанцін (1891—1918, забіты бальшавікамі.
- Алег (1892—1914), загінуў на фронце падчас Першай сусветнай вайны.
- Ігар (1894—1918), забіты бальшавікамі.
- Георгій (1903—1938), памёр у Нью-Ёрку ва ўзросце 35 гадоў пасля няўдалай аперацыі
- Наталля (1905), памерла ў маленстве
- Вера (1906—2001), ніколі не была ў шлюбе. Памерла ў Нью-Ёрку.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Konstantin Romanov // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Konstantin Konstantinovich Romanov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. Konstantin Konstantinovich Romanov, Grand Duke of Russia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.