Петрапаўлаўскі сабор
Петрапаўлаўскі сабор (афіцыйная назва — Сабор у імя першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла) — праваслаўны сабор у Санкт-Пецярбургу ў Петрапаўлаўскай крэпасці, пахавальня рускіх імператараў, помнік архітэктуры пятроўскага барока[1].
Праваслаўны сабор | |
Петрапаўлаўскі сабор | |
---|---|
руск.: Петропавловский собор | |
59°57′01″ пн. ш. 30°19′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Санкт-Пецярбург |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Санкт-Пецярбургская |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | Пятроўскае барока |
Архітэктар | Даменіка Трэзіні |
Заснавальнік | Пётр I |
Першае згадванне | 1703 |
Дата заснавання | май 1712 |
Будаўніцтва | 8 чэрвеня 1712 — 1733 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Вышыня | 122,5 м |
Матэрыял | цэгла |
Стан | Выдатны |
Сайт | spbmuseum.ru/exhibits_an… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 2012 года сабор вышынёй 122,5 м быў самым высокім з будынкаў Санкт-Пецярбурга. З 2013 года ён з’яўляецца трэцім па вышыні будынкам у горадзе, пасля 140-метровага небаскроба Лідар Таўэр і жылога комплексу «Князь Аляксандр Неўскі», вышыня якога складае 124 метра.
Гісторыя
правіцьУ 1703 годзе Пётр I заклаў на беразе Фінскага заліва Петрапаўлаўскую крэпасць. Пётр разумеў, што новая Расія мае патрэбу ў архітэктуры, здольнай выказаць ідэі часу. Імкнучыся ўзмацніць пануючае становішча маладой сталіцы сярод гарадоў Расіі, цар задумаў новае будаўніцтва, якое паднялося б вышэй за званіцу Івана Вялікага і Меншыкаву вежу. Новы храм павінен быў стаць самым значным збудаваннем сталіцы і знаходзіцца ў самым сэрцы Петрапаўлаўскай крэпасці[2].
Будаўніцтва храма пачалося 29 чэрвеня 1703 года ў дзень святых апосталаў Пятра і Паўла на тэрыторыі толькі што закладзенай Петрапаўлаўскай крэпасці. Асвячэнне першай драўлянай Петрапаўлаўскай царквы адбылося 1 красавіка 1704 года. 14 мая тут правялі святочную службу ў гонар перамогі фельдмаршала Б. П. Шарамецева над шведскімі суднамі на Чудскім возеры.
30 мая 1712 года быў закладзены каменны Петрапаўлаўскі сабор[3]. Ён будаваўся такім чынам, што драўляны храм заставаўся ўнутры новага будынка[2]. Працай кіраваў італьянскі архітэктар Даменіка Трэзіні[1]. Ва ўстаноўцы шпіля ўдзельнічаў галандскі майстар Харман ван Болас. Па загадзе Пятра I будаўніцтва пачалося са званіцы[2]. З-за недахопу рабочых рук, уцёку сялян і недахопу рабочых матэрыялаў яна была скончана толькі ў 1720 годзе[2]. Аднак шпіль званіцы быў накрыты лістамі пазалочанай медзі толькі праз некаторы час[2]. Вышыня збудавання складала 112 метраў, што на 32 метры вышэй за званіцу Івана Вялікага[2]. Увесь сабор быў дабудаваны толькі да 1733 года ўжо пасля смерці Пятра I[2].
Ад заснавання ў 1742 годзе Санкт-Пецярбургскай епархіі да асвячэння ў 1858 годзе цяперашняга Ісакіеўскага сабора Петрапаўлаўскі сабор з’яўляўся кафедральным, затым быў перададзены ў прыдворнае ведамства[1].
У 1756—1757 гадах Петрапаўлаўскі сабор быў адноўлены пасля пажару. У 1773 годзе асвячоны прыдзел святой Кацярыны. На званіцы ў 1776 годзе змантаваны куранты майстра Б. Оарта Краса з Галандыі[1]. Пашкоджаную фігуру анёла ў 1830 годзе адрамантаваў Пётр Цялушкін, які падняўся наверх без лясоў.
У 1857—1858 гадах драўляныя канструкцыі шпіля былі заменены металічнымі (архітэктар К. А. Тон, інжынеры Д. І. Жураўскі[1], А. С. Рахнеўскі і П. П. Мельнікаў). Асноўнай задачай была замена драўляных крокваў на металічныя на званіцы сабора. Жураўскі прапанаваў пабудаваць канструкцыю ў выглядзе васьміграннай усечанай правільнай піраміды, звязанай кольцамі; ён жа распрацаваў метад разліку канструкцыі[4]. Пасля гэтага вышыня будынка павялічылася на 10,5 метраў[2].
У 1864—1866 гадах ранейшыя царскія вароты заменены новымі, выкананымі з бронзы (архітэктар А. І. Кракау); у 1875—1877 гадах Д. Бальдзіні напісаў новыя плафоны[1].
У 1919 годзе Петрапаўлаўскі сабор быў зачынены, а ў 1924 годзе пераўтвораны ў музей, большасць каштоўных прадметаў канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяў (сярэбранае начынне, кнігі, аблачэнне, іконы) былі перададзены ў іншыя музеі[1].
У Вялікую Айчынную вайну Петрапаўлаўскі сабор моцна пацярпеў. У 1952 годзе былі адрэстаўраваны фасады, у 1956—1957 гадах — інтэр’еры. У 1954 годзе будынак быў перададзены Музею гісторыі горада[1][3].
З 1990-х гадоў у Петрапаўлаўскім саборы рэгулярна праходзяць паніхіды па расійскіх імператарах, з 2000 года — набажэнствы[1]. У 2008 годзе ў саборы было праведзена першае пасля 1917 года велікоднае набажэнства. У наш час настаяцелем храма служыць ігумен Аляксандр (Фёдараў), які з’яўляецца таксама прадстаўніком Санкт-Пецярбургскай епархіі па архітэктурна-мастацкіх пытаннях.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з Энцыклапедыя Санкт-Пецярбурга(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 4 ліпеня 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж Титов 2003, с. 8.
- ↑ а б Музей гісторыі Пецярбурга
- ↑ Боголюбов 1983, с. 186—187.
Литература
правіць- Боголюбов А. Н. Математики. Механики. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1983. — 639 с.
- Санкт-Петербург: памятники истории и культуры / Сост. И. М. Титов. — СПб., 2003. — С. 8—9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петрапаўлаўскі сабор
- Гісторыя і фатаграфіі Петрапаўлаўскага сабора
- Петрапаўлаўскі сабор на funeral-spb.narod.ru
- Петрапаўлаўскі сабор — афіцыйная старонкаАрхівавана 17 жніўня 2010.