Кроквы — апорныя канструкцыі страхі і даху; брусы, верхнімі канцамі злучаныя пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да бэлек або да верхняга вянка падоўжных сцен. Больш даўнія ў беларускім народным дойлідстве канструкцыі стрэх (на сохах, «на казлах», «на дзядках», закотам) былі пашыраны і ў манументальнай архітэктуры.

Кроквы
Выява
Злучаецца з
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
кроквы адной з веж ў крэпасці Арэшак

Тыпы крокваў

правіць

Кроквы падзяляюць на нахіленыя, якія выкарыстоўвалі ў жылых дамах з пралётам 5-8 м, і вісячыя, якія выкарыстоўвалі ў манументальных збудаваннях з пралётамі 8-20 м і высокім дахам. У архітэктуры Беларусі найбольш пашыраны кроквенна-рыгельныя фермы, якія даюць магчымасць ствараць разнастайныя формы даху, узбагачаць кампазіцыю збудаванняў.

Канструкцыя

правіць
 
Канец кроквеннай нагі з шыпам
 
Канец зацяжкі з выемкай пад шып кроквеннай нагі
 
Злучэнне верхніх канцоў кроквенных ног

Кроквы складаюцца з:

  • нахільных кроквенных ног,
  • вертыкальных стоек,
  • нахільных подкосаў.

Апора крокваў вырабляецца:

  • у драўляных брусчатых або рубленых будынках — на верхнія вянкі;
  • у каркасных — на верхнюю абвязку;
  • у каменных дамах — на маўэрлат брусы таўшчынёй 140—160 мм.

Мауэрлат можа размяшчацца па ўсей даўжыні будынка або падкладвацца толькі пад кроквенную нагу. У тым выпадку, калі кроквенныя ногі ў сячэнні маюць невялікую шырыню, яны могуць з часам правіснуць. Каб пазбегнуць гэтага, неабходна ўжываць адмысловую рашотку, складаючую з стойкі, падкосаў і рыгеля. Для вырабу стоек і падкосаў выкарыстоўваюць дошкі шырынёй 150 мм і таўшчынёй 25 мм або драўляныя пласціны, атрымліваемыя з бервяна, дыяметрам не менш 130 мм.

Для замацавання кроквеннай нагі прымяняецца зацяжка, звязваючая ніжнія канцы кроквенных ног кожнай кроквы. Пры слізгаценні па зацяжцы кроквенны канец можа парушыць яе цэласнасць. Каб папярэдзіць слізгаценне, усякаць кроквеннаю нагу ў зацяжку рэкамендуецца зубам, шыпам або тым і другім адначасова. Кроквы устанаўліваюцца на адлегласці 300—400 мм от краю.

  • Кабы́лка — адрэзак дошкі, які падаўжае ніжні канец кроквеннай нагі для размяшчэння на ім навісі даха або суцэльнага лачання, ляжачага на карнізе.
  • Наро́жнік — элемент кровельнай сістэмы будынка, скарочаная кроквенная нага, што падтрымлівае ўчастак ската паміж нахільнай кроквеннай нагой і навіссю даха.

Літаратура

правіць
  • Слоўнік дойліда. Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — 75 с.