Ікона

рэлігійны твор мастацтва, звычайна маляваная дошка ва ўсходнім хрысціянстве

Абра́з, іко́на — у хрысціянстве жывапісная або рэльефная выява божастваў, святых, рэлігійных сюжэтаў.

Будслаўскі абраз Маці Божай

Вытокі ўшанавання абразоў можна вывесці з першабытнага фетышызму. Культ абразоў у хрысціянстве атрымаў шырокае распаўсюджанне з IV ст. У праваслаўі іконы з’яўляецца неабходным элементам рэлігійнага культу, што знайшло адлюстраванне ў іканапісе.

На беларускіх землях

правіць

Даследчыкі выказваюць думку, што самыя раннія абразы на тэрыторыі Беларусі (канец Х ст.; Полацк, Тураў), мабыць, візантыйскага паходжання (Еўфрасіння Полацкая атрымала абраз Маці Божай ад імператара Мануіла Камніна). У ХІХV стст. працягваўся візантыйска-балканскі ўплыў («Маці Божа Замілаванне» з-пад Брэста, «Успенне» з Мінска). З XVI ст. фарміруецца беларуская іканапісная школа, абразы ствараюцца ў Брэсце, Гродна, Пінску, Магілёве, Віцебску, Полацку, Мінску, Вільні і інш. Абразы малявалі на дошках (часцей ліпавых), па клеямелавым грунце яечнай тэмперай з алейнымі фарбамі. Яркасць, адметнасць беларускага іканапісу — алтарныя абразы, якія спалучаюць рысы готыкі, рэнесансу, барока, а таксама узорыстасць, багатая і разнастайная арнаментоўка, разны раслінны арнамент фону, мажорнасць агульнага эмацыянальнага раду. З XVII ст. пачалі маляваць на палатне. У эпоху барока абразы аздабляліся так званымі «абкладамі» — накладнымі чаканенымі металічнымі рызамі. Уласна беларускі абраз знік пасля 1839 года, калі была ліквідавана царкоўная унія.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.
  • Пуцко, В. Г., Штыхаў, Г. В. Абразок / В. Г. Пуцко, Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 13. — ISBN 978-985-11-0353-5.

Спасылкі

правіць