Берасцейская унія

Берасцейская унія — акт пра арганізацыйнае аб’яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў кастрычніку 1596 года на царкоўным саборы ў Свята-Мікалаеўскай царкве г. Брэста, зацверджана каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам.

Свята-Мікалаеўская царква ў Брэсце, дзе была падпісана Берасцейская унія. Малюнак XVIII ст.

Перадумовы

правіць

Асноўнымі фактарамі, што прывялі да ажыццяўлення уніі былі рэфармацыя і контррэфармацыя канца XVI ст. у Рэчы Паспалітай і барацьба праваслаўных цэркваў ВКЛ і Масквы за пераняцце кіруючай ролі Канстанцінопальскага патрыярхату ў 2-й палове XV — XVI стагоддзях на фоне каталіцкай экспансіі, якая распачалася на землі ВКЛ у канцы XIV ст.

Пачынаючы з канца XIV ст. ў Вялікім Княстве Літоўскім былі шырока прадстаўлены абедзве хрысціянскія канфесіі — праваслаўе і каталіцтва. Да XVI ст. у ВКЛ назіраўся пэўны крызіс праваслаўя, якое не здолела стварыць уласную добра наладжаную сістэму адукацыі, што адзначалі і сучаснікі; праваслаўныя спрабавалі палепшыць становішча, але ім перашкаджаў у тым ліку і ціск з боку ўлады, якой каталіцызм быў палітычна выгаднейшы.

 
Пропаведзь Пятра Скаргі. Карціна Яна Матэйкі

Езуіт Пётр Скарга адмячаў стан праваслаўя ў ВКЛ так — «папы схалопелі, навука ўпала». Да таго ж, ва ўмовах Лівонскай вайны з Маскоўскай дзяржавай, арыентацыя на Маскву, дзе з 1589 года ўстанавілі патрыярхію, праз што яна падавалася цэнтрам усходнеславянскага праваслаўя, было здрадніцтвам. Тым часам на Захадзе быў відаць духоўны ўздым, ствараліся нацыянальныя цэрквы. Неабходнасць рэфарміраваць царкву разумелі і беларускія праваслаўныя іерархі. Супадзенне гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэнне праваслаўнай Масквы, імкненне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ на ўмацаванне незалежнасці і памкненні Ватыкана на акаталічванне Княства) паспрыяла хуткаму правядзенню царкоўнай рэформы — прыняццю ўніяцтва (каталіцтва візантыйскага абраду).

Падрыхтоўка уніі

правіць

У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўвалі ўмовы аб’яднання цэркваў у ВКЛ. Ініцыятарамі уніі выступілі епіскап берасцейскі і ўладзіміскі Іпацій Пацей і епіскап луцкі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт Ваза і канцлер ВКЛ Леў Сапега. На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны «33 артыкулы» — умовы аб’яднання, згодна з якімі:

 
Іпаці Пацей
  • захоўваліся ўсе царкоўныя святы згодна з праваслаўным календаром;
  • на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі «русіны»;
  • праваслаўныя манастыры і цэрквы не пераўтвараюцца ў касцёлы;
  • забараняецца перавабліваць у рымскае каталіцтва ўніятаў;
  • Папа Рымскі з’яўляецца кіраўніком царквы ў пытаннях веры;
  • уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай царквы (сімвал веры і інш.);
  • набажэнства вядзецца на беларускай мове (але справаводства вялося па-польску);
  • некаторыя іншыя пункты[якія?].
 
Кірыла Тарлецкі

Пасля прыняцця уніі не павінна былі ламацца звычаі, бо знешне нічога не мянялася — якраз на гэта спадзяваліся ініцыятары аб’яднання. 23 снежня 1595 года І. Пацей і К. Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з Кліментам VIII, які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую булу аб уніі.

Абвяшчэнне уніі на царкоўным Саборы ў Берасці

правіць

Пачатак сходу

правіць

6—10 кастрычніка паводле старога стылю 1596 года (у Рэчы Паспалітай, якая перайшла тады ўжо на новы, грыгарыянскі каляндар, гэта 16—20 кастрычніка) на скліканым з дазволу караля царкоўным Саборы ў Берасці, куды на запрашэнне мітрапаліта Кіеўскага Міхаіла Рагозы і з’ехаліся ўсе епіскапы, прадстаўнікі духавенства і манаства, а таксама прыхільнікі і праціўнікі уніі з ліку свецкіх (шляхта, прадстаўнікі брацтваў, мяшчане), Кіеўская мітраполія афіцыйна абвясціла пра аднаўленне сваёй поўнай сулучнасці з Рымскім апостальскім Прастолам. Адбылося гэта 18 кастрычніка (8 кастрычніка паводле старога стылю) у кафедральнай царкве св. Мікалая.

У Саборы, які абвясціў царкоўную унію Кіеўскай мітраполіі з Рымскай царквой, удзельнічалі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза і пяць епіскапаў: уладзімірскі і берасцейскі Іпацій (Пацей), епіскап луцкі і астрожскі Кірыла (Тарлецкі) — які да таго ж выступаў у тытуле патрыяршага экзарха, архіепіскап полацкі Герман Загорскі, холмскі епіскап Дыянісій Збіруйскі і кобрынскі архімандрыт, названы епіскапам пінскім і тураўскім, Іона Гогаль; тры архімандрыты з Беларусі: з Мінскага манастыра, Гедэон Бральніцкі з Лаўрышаўскага манастыра і з Браслаўскага манастыра. Дакладную колькасць прадстаўнікоў парафіяльнага духавенства, якія падтрымалі Унію, сярод тых, што прыехалі ў Берасце, вызначыць не ўдалося, аднак іх колькасць была значнай. Свецкія людзі на гэтым прадстаўнічым царкоўным саборы былі толькі слухачамі.

Праціўнікі уніі

правіць

Апаненты уніі амаль адразу зразумелі, што яны не ў стане перашкодзіць абвяшчэнню царкоўнага пагаднення і сабраліся на свой сход у доме пратэстанта М. Райскага, таксама абвясціўшыся царкоўным саборам. Прыхільнікаў захавання нез’яднанай усходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай узначальваў уплывовы магнат Канстанцін Астрожскі, які прывёў з сабой войска ў 2—3 тысячы салдат, і епіскап львоўскі Гедэон Балабан. У саборы супраць уніі прымаў удзел яшчэ адзін епіскап — перамышльскі — Міхаіл (Капыстэнскі), а таксама шаснаццаць пратапопаў, дзевяць архімандрытаў (сярод якіх выдзяляўся Нікіфар Тур з Кіева-Пячорскай лаўры), ігумены і манахі з дванаццаці манастыроў. Як і львоўскі і перамышльскі епіскапы, архімандрыт Нікіфар Тур у першых дэкларацыях падтрымаў унію, але ў апошнія месяцы перад саборам у Берасці стаў яе ўплывовым праціўнікам. Было шмат прадстаўнікоў ніжэйшага духавенства.

У лагеры праціўнікаў уніі знаходзіліся таксама дваццаць два магнаты і прадстаўнікі брацтваў — трыццаць пяць мяшчан з шаснаццаці гарадоў.

Хоць кароль адзначыў у сваёй грамаце, што на сабор у Берасці будуць дапушчаныя толькі епіскапы, духоўныя і свецкія «рускія», але не чужаземцы, галоўнай духоўнай фігурай сходу супраць уніі стаў прадстаўнік Канстанцінопальскага патрыярхату грэк Нікіфар, які патрапіў на сабор толькі дзякуючы К. Астрожскаму. З той прычыны, што Нікіфар, хоць і быў прадстаўлены ў Берасці як патрыяршы экзарх, не з’яўляўся святаром, а тым больш епіскапам, яго права галасаваць і накладаць санкцыі на «рускіх» уладык уяўлялася сумнеўным нават самім удзельнікам сабору. Таксама на саборы ў Берасці прысутнічаў грэк Кірыл Лукарыс, які прадстаўляў патрыярха Александрыйскага Мялеція Пігаса.

Процістаянне сабораў

правіць

Склад удзельнікаў альтэрнатыўнага сходу толькі ўзмацніў большасць іерархаў Кіеўскай мітраполіі ў іх намеры давесці справу аднаўлення царкоўнага адзінства з Рымскай царквой да канца. У іх вачах сход праціўнікаў увасабляў усе прычыны бед Рускай царквы — умяшанне свецкіх асоб у царкоўныя справы, непаслушэнства актывістаў брацтваў, умяшанне грэкаў з няпэўнымі паўнамоцтвамі ў кіраванне Кіеўскай мітраполіяй, разбуральны ўплыў пратэстантаў (якія дапамаглі арганізаваць альтэрнатыўны сход).

Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі — прыхільнікі уніі і іх праціўнікі раз’ехаліся па сваіх епархіях, сеючы варожасць і напружанасць у грамадстве.

Паінфармаваны пра ўрачыстае абвяшчэнне уніі, кароль Жыгімонт III сваім універсалам ад 15 снежня 1596 года зацвердзіў усе пастановы царкоўнага сабора 16—20 кастрычніка ў Берасці, заклікаў усіх праваслаўных вернікаў дзяржавы да паслушэнства сваім епіскапам, а М. Капыстэнскага і Г. Балабана каб не прызнавалі больш сваімі пастырамі. Афіцыйна Праваслаўная царква ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай перастала існаваць, была створана грэка-каталіцкая царква. У грамадстве ж пачала расці напружанасць і варожасць паміж прыхільнікамі і праціўнікамі уніі.

Успрыняцце уніі грамадствам

правіць

Грамадства ўспрыняла ўвядзенне уніі па-рознаму. Частка насельніцтва шчыра яе падтрымала, асабліва ў епархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі уніі, частка ж народа ўпарта адмовілася ад рэформы. Увядзенне уніі прымалася як асабістая трагедыя.

Некаторыя праваслаўныя дзеячы ж выступалі не супраць уніі, а супраць падпарадкавання Папу, супраць рэгіянальнага характару[праясніць] уніі. Такое моцнае супраціўленне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія кафедры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча ў Полацку і Віцебску выклікала выбух гневу часткі насельніцтва, што падбухторваўся праваслаўным епіскапам — Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну. Такія паўстанні жорстка падаўляліся ўладамі, якія адпачатку падтрымалі новую царкву.

Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сялян і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку XVIII ст. яно стала самай масавай канфесіяй у княстве, значна дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага народа, стрымала апалячванне беларускіх земляў. Надзеі, што ўсклалі на ўніяцтва ў Ватыкане і Кракаве, збольшага не збыліся. Больш удала Ватыкан і Польская Карона дзейнічалі ў асяроддзі сярэдніх і буйных феадалаў ВКЛ. Падчас контррэфармацыі яны амаль усе перайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла іх апалячванню, зліццю з феадальным саслоўем Польшчы ў адзінае феадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Большасць беларускіх магнатаў страчвалі сувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВКЛ, са сваім народам.

Прыхільнікі праваслаўя не зніклі з гістарычнай сцэны. У 1620 г. яны тайна, пры падтрымцы Маскоўскага патрыярха, пасвяцілі новую іерархію ў Кіева-Пячорскай Лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі.

Ва ўсходніх раёнах ВКЛ праваслаўныя мелі значны грунт, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі дзяржавы з цягам часу вымушаны былі афіцыйна прызнаць адраджэнне праваслаўя ў княстве. У 1632 і 1633 гг. Уладзіслаў IV Ваза прызнаў існаванне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у 1650 г. гэтыя прывілеі пацвердзіў Ян Казімір.

Унія ў Расійскай імперыі

правіць

У 1839 годзе ўніяцтва на беларускіх землях было забаронена. Да 1874—1875 гадоў уніяцкія парафіі (у якіх было некалькі дзясяткаў тысяч вернікаў) яшчэ існавалі на невялікай тэрыторыі на паўночным захадзе сучаснай Беларусі (у Сапоцкінскім краі) і на Падляшшы.

Рух за ўніяцтва ў XX стагоддзі

правіць
 
Памятная марка, 350 гадоў Берасцейскай уніі

Спроба адрадзіць традыцыі уніяцкага верніцтва ў Беларусі была зроблена на пачатку XX стагоддзя Галіцкім мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім і маладой беларускай інтэлігенцыяй, якая гуртавалася вакол першай беларускай газеты «Наша Ніва» — Іванам Луцкевічам, Алаізай «Цёткай» Пашкевіч і інш.

З 1917 года да сярэдзіны 1920-х гадоў ва Усходняй Беларусі, занятай бальшавікамі, у Магілёве, Віцебску і іншых мясцовасцях праводзілася праца па адраджэнні уніі пад кіраўніцтвам расійскага грэка-каталіцкага экзарха Леаніда Фёдарава (беатыфікаваны Каталіцкай царквой) і магілёўскага рымска-каталіцкага дэкана Язэпа Белагаловага.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая аказалася ў складзе Польшчы, з пачатку 1920-х гадоў пачалося стварэнне каталіцкіх парафій усходняга абраду пад кіраўніцтвам віленскага, пінскага і падляшскага рымска-каталіцкіх біскупаў. Са створаных за дваццаць гадоў пад Польшчай каля двух дзясяткаў уніяцкіх парафій і асяродкаў увосень 1939 года мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі стварыў Беларускі экзархат Грэка-каталіцкай царквы, які з 1940 года ўзначаліў а. Антон Неманцэвіч, SJ.

Усе ўніяцкія парафіі пасля Другой сусветнай вайны знішчыла савецкая улада. Аднак пэўная частка вернікаў і некалькі манахінь у Пінску захоўвалі сваю ўніяцкую веру і практыкавалі абрад у рымска-каталіцкіх касцёлах Беларусі да сваёй смерці.

Адраджэнне

правіць

Новы ўздым грэка-каталіцтва ў Беларусі пачаўся з распадам СССР і выхадам Грэка-каталіцкай царквы з падполля ва Украіне.

У Беларусі дзейнічаюць афіцыйна зарэгістраваныя ў органах дзяржаўнай улады асобныя парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы (статус БГКЦ да канца не ўрэгуляваны), якая разам з Украінскай грэка-каталіцкай царквой з’яўляецца спадкаемцай Берасцейскай царкоўнай уніі.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць