Гедэон Бральніцкі

Гедэон Бральні́цкі (польск.: Gedeon Brolnicki; каля 1528 — 1618) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Архімандрыт лаўрышаўскі, уніяцкі архіепіскап полацкі1601).

Гедэон Бральніцкі
Полацкі архіепіскап
1601 — 1618
Папярэднік Герман Загорскі
Пераемнік Іасафат Кунцэвіч
Дзейнасць грэка-каталіцкі прэсвітар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1528
Смерць 1618
Пахаванне
Дынастыя Q106580573?
Епіскапская хіратонія 6 жніўня 1601

Біяграфія правіць

Архімандрыт лаўрышаўскі. У 1596 годзе перайшоў з праваслаўя ва ўніяцтва, падпісаўшы акт Берасцейскай уніі.

26 мая 1601 года Гедэон Бральніцкі быў намінаваны на полацкага архіепіскапа. 6 жніўня 1601 года быў пасвечаны на епіскапа[1]. Крыніцы сведчаць аб талерантных адносінах Бральніцкага да жыцця дызуніцкай паствы ў Полацку, што сведчыць аб мірным суіснаванні уніятаў і праваслаўных у горадзе. У 1601 годзе мітрапаліт Іпацій Пацей крытыкаваў Бральніцкага за адсутнасць спроб змяняць канфесійную сітуацыю ў горадзе пасля канфлікту з полацкім святарствам, узначаленым протапопам, якое адмовілася прызнаваць унію[2].

Пахаваны, верагодна, у сцянной нішы полацкага Сафійскага сабора. У 1714 годзе пры абрушэнні ў час рамонту сцяны сабора рабочыя знайшлі пахаванне архірэя. Складальнік дзённіка ўніяцкага Сафійскага сабора меркаваў, што яно належала епіскапу Гедэону Бральніцкаму. Статус памерлага падкрэслівалі архірэйскія строі, якія ўключалі асаблівыя дэталі вопраткі (сакас, амафор, параман, крыж-рэлікварый і г. д.)[3][4].

Зноскі

  1. Блажейовський Д. Ієрархія Київської церкви (861-1996). – Львів : Каменяр, 1996 — С. 281
  2. Якубаў В.У.. МІЖКАНФЕСІЯНАЛЬНЫЯ КАНФЛІКТЫ Ў ПОЛАЦКІМ ВАЯВОДСТВЕ (1550–1618 гг.) . Studia historica Europae Orientalis (1 мая 2020). Праверана 1 мая 2020.(недаступная спасылка)
  3. Чараўко В.У.. Асаблівасці пахавальнай практыкі насельніцтва Полацка ў ХVII ст.  (25 красавіка 2019). Праверана 1 мая 2020.
  4. Археографический сборник документов, относящихсяк истории Северо-Западной Руси : [в 14 т.]. — Вильна : В типографии О. Блюмовича, 1874. — Т. 10. — VIII с. + 392 с.