Уладзімір Аляксеевіч Арлоў

беларускі пісьменнік і паэт

Уладзі́мір Аляксе́евіч Арло́ў (нар. 25 жніўня 1953, Полацк) — беларускі празаік, паэт, гісторык.

Уладзімір Аляксеевіч Арлоў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Уладзімір Аляксеевіч Арлоў
Дата нараджэння 25 жніўня 1953(1953-08-25) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны сярэбраны медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» Медаль да стагоддзя БНР
Подпіс Выява аўтографа
arlou.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі (19751976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (1976—1986), пасля пераезду ў Мінск — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (19881997).  Сябра  Саюза беларускіх пісьменнікаў  і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 1988 у БНФ «Адраджэньне», двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жыве ў Мінску.

Творчасць

правіць

Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973). Падчас навучання ў БДУ стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаха «Мілавіца» (19741976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафілактычных гутарак». Разам з В. Мудровым у 1970—1980-х узяў удзел у памнажэнні і пашырэнні шэрагу забароненых на той час беларускіх выданняў, сярод якіх быў  «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» В. Ластоўскага.

Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым звярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.

Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.

Творы У. Арлова перакладаліся на шмат якія мовы, у т. л. на англійскую, нямецкую, польскую, шведскую, чэшскую, украінскую, венгерскую, французскую, румынскую, рускую,  эстонскую, літоўскую, латышскую, славацкую, грузінскую ды інш. Больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990 эсэ «Незалежнасць — гэта…».

Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» ды інш.

Пераклаў з рускай мовы на беларускую кнігу Мікалая Улашчыка «Была такая вёска» (1989), з украінскай мовы на беларускую кнігі Валерыя Шаўчука «Забойства Пятра Невядомага» (1993), Аляксандра Ірванца «Роўна / Ровно» (2007).

«Уладзімір Арлоў — майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданне стылем і  сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).

Бібліяграфія

правіць
  • Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986    
  • День, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988    
  • Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989    
  • Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990    
  • Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991    
  • Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992    
  • Еўфрасіння Полацкая. Евфросиния Полоцкая. — Мн., 1992    
  • Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992    
  • «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992    
  • Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992    
  • Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993    
  • Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994    
  • Таямніцы полацкай гісторыі. Гістарычныя эсэ. — Мн., 1994, 2000, 2002, 2008   
  • Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995    
  • Тайны полоцкой истории. Исторические эссе. — Мн., 1995, 2012    
  • Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003    
  • Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998    
  • Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998    
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня, 1999, 2000, 2002      
  • Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны асветніцы. — Мн., 2000  
  • Requiem dla piły motorowej. Proza. — Białystok, 2000    
  • Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001    
  • Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001    
  • Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зміцер Герасімовіч — Марцін (Славакія), 2003, Браціслава, 2012, 2013    
  • Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003, 2013    
  • Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003    
  • Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004    
  • Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005    
  • Реквієм для бензопилки. Оповідання та повість. — Київ, 2005    
  • Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005    
  • Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. — Мн., 2005    
  • Kochanek jej wysokości. Proza. — Wrocław. 2006    
  • Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006    
  • Час чумы. Аўдыёкніга. — Мн., 2006    
  • Імёны Свабоды. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007, 2009, 2015, 2020
  • Адкуль наш род. Аўдыёкніга. — Мн.,, 2007    
  • Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга. — Мн,, 2008    
  • Сны імператара. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Паўстанцы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Паром празь Ля-Манш. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Ордэн Белай Мышы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Prom przez kanał La Manche. Wiersze. — Gdańsk., 2009    
  • Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. Вершы. — Мн., 2009    
  • Ля Дзікага Поля. Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ. — Мн., 2010  
  • Імёны Свабоды. Аўдыёкніга — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011  
  • Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012    
  • Сьвецяцца вокны ды нікога за імі. Вершы. — Мн., 2012    
  • Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зміцер Герасімовіч. —  Браціслава, 2012, 2013    
  • Страна Беларусь. Иллюстрированная история. Художник Змицер Герасимович. —  Братислава, 2013    
  • This country called Belarus. An Illustrated History — Bratislava, 2013  
  • Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World —  Мн., 2014    
  • Patria aeterna: apaviadańni — Miensk, 2015    
  • Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Мастак Павел Татарнікаў.  —Мн., 2016, 2017, 2019    
  • Танцы над горадам. Тры аповесці — Мн., 2017    
  • Краіна Ур. Вершы. — Мн., 2018
  • Я марыў стаць шпіёнам. Выбраная проза. Мн., 2018
  • Вустрыцы а пятай раніцы. Выбраныя эсэ. Мн., 2018
  • Архіварыус Война. Гістарычная проза. Мн., 2018
  • Танцы на горадам. Проза апошніх гадоў. Мн, 2018   
  • Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania. An illustrated history. —  Vilnius, 2018    
  • Faszination Belarus. Illustrierte Geschichte. Eines unbekannten landes. — Vilnius, 2018    
  • Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады — Мн., 2018
  • Porucznik Piatrowicz i chorąży Duch. Ballady — Lublin, 2021
  • Все як раніше лише імена змінилися. Вірші — Київ, 2021
  • Краєвид з ментоловим ароматом. Коротка проза — Львів, 2021

Узнагароды

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць