Полацкая вобласць

вобласць БССР, якая існавала ў 1944—1954 гадах

Полацкая вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная 20 верасня 1944 года.

Полацкая вобласць
Краіна Сцяг СССР СССР
Статус Вобласць
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 15 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Полацк
Дата ўтварэння 1944—1954
Дата скасавання 8 студзеня 1954
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Насельніцтва (1947) 394 600
Нацыянальны склад беларусы, рускія, яўрэі, латышы
Плошча 17,8 тыс.
Полацкая вобласць на карце

Уключала 15 раёнаў: Асвейскі, Браслаўскі, Ветрынскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дрысенскі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі[1]. Плошча тэрыторыі вобласці складала 17,8 тыс. км², насельніцтва ў 1947 годзе — 394,6 тыс чалавек[2].

8 студзеня 1954 года вобласць была ліквідавана і раёны перададзены ў Віцебскую (6 раёнаў) і Маладзечанскую (9 раёнаў) вобласці[1].

Зноскі

  1. а б Административно-территориальное деление Беларуси | Архивы Беларуси Архівавана 17 кастрычніка 2015. (руск.)
  2. Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. — Минск: Издательство «Белорусская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 2006. — С. 110. — 160 с. — ISBN 985-11-0376-4
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)