Дунілавіцкі раён

колішні раён у БССР

Дуні́лавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі БССР у 1940—1960 гадах. Плошча раёна складала 900 км². У 1946 годзе раён налічваў 336 населеных пунктаў. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дунілавічы, з 1950 года — гарадскі пасёлак Варапаева.

Дунілавіцкі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Дунілавічы,
Варапаева (з 1950 г.)
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Насельніцтва
  • 29 471 чал. (1959)
Дунілавіцкі раён на карце

Гісторыя

правіць

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 13 сельсаветаў: Варапаеўскі, Валкалацкі, Галбейскі, Гулідаўскі, Дунілавіцкі, Жуперкаўскі, Заўлецкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі, Міхайлаўскі, Мосарскі, Сяргеевіцкі, Тузбіцкі. 25 лістапада 1940 года да раёна далучаны Лучайкаўскі і Старадворскі сельсаветы Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці. 6 снежня 1944 года да раёна далучаны Курапольскі сельсавет Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці, які 9 жніўня 1946 года быў вернуты Пастаўскаму раёну. 8 чэрвеня 1950 года вёска Варапаева атрымала статус гарадскога пасёлка, цэнтр раёна перанесены ў Варапаева. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года статус гарадскога пасёлка Дунілавічы паніжаны да вёскі, скасаваны Галбейскі, Гулідаўскі, Жуперкаўскі, Міхайлаўскі, Старадворскі, Сяргеевіцкі, Тузбіцкі сельсаветы; утвораны Белькаўскі сельсавет, Заўлецкі сельсавет перайменаваны ў Струцкі сельсавет[1]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Лучайкаўскі сельсавет. 20 студзеня 1960 года раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.