Казлоўшчынскі сельсавет (Пастаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казлоўшчына.

Казлоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Казлоўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 175
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2155
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя Правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад Ласіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лесуны, Ляхаўшчына, Маштаркі, Рудка, Рэчкаўшчына і Сарокі)[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад Белькаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Буда, Масты, Навінкі, Піскуны і Якімаўцы)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета вернута вёска Навінкі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Казлоўшчынскага сельсавета 22 населеныя пункты[4]. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Буда, Залессе, Куніцкія, Масты, Піскуны і Якімаўцы)[5].

Склад Правіць

Казлоўшчынскі сельсавет уключае 22 населеныя пункты:

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва Правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1175 чалавек[7], з іх 96,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,9 % — палякі[8].

Архіў Правіць

Архіўныя дакументы Казлоўшчынскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[9]. Архіў, які ахоплівае 1948—2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 1200 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1527.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  6. Решение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь Архівавана 24 верасня 2019. (руск.)

Літаратура Правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 52, 53, 314. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — С. 233. — 300 с. — 10 000 экз.

Спасылкі Правіць