Глыбокае

горад у Беларусі

Глыбо́кае[2] (афіц. транс.: Hlybokaje) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Глыбоцкага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі КрулеўшчынаВарапаева. За 200 км ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе ПолацкВільнюс (Літва). У межах горада возера Кагальнае і возера Вялікае, з якога выцякае рака Бярозаўка. Насельніцтва 19 038 чал. (2017)[3].

Горад
Глыбокае
Глыбокае.JPG
Троіцкі касцёл і панарама горада
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Паштовы індэкс
211791, 211792, 211800
Аўтамабільны код
2
СААТА
2215501000
Глыбокае на карце Беларусі ±
Глыбокае (Беларусь)
Глыбокае
Глыбокае (Віцебская вобласць)
Глыбокае

ГісторыяПравіць

Полацкае КнястваПравіць

Тэрыторыя цэнтральнай часткі сучаснага горада Глыбокага (паўночны, паўночна-заходні і заходні берагі возера Кагальнае) была заселеная ў часы Полацкага княства, пра што сведчаць знаходкі керамікі XI—XIII стагоддзяў. Пазней паселішча перапыніла сваё існаванне — кераміка XIV—XV стагоддзяў на тэрыторыі горада адсутнічае[4].

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў Метрыцы ВКЛ у 1514 г. як двор, цэнтр маёнтка Зяновічаў. Паводле афіцыйнай версіі, першая згадка пра Глыбокае — 1414 год, аднак гэтая дата трапіла ў гістарычныя працы ў выніку памылкі даследчыка Ежы Ахманьскага, якую ён дапусціў пры напісанні анатацыі да аднаго з прывілеяў Вітаўта[5].

Двор Зяновічаў знаходзіўся каля возера Кагальнае, якое ў той час называлася Глыбокае. Назва возера дала назву населенаму пункту[6]. У 1514 годзе згадваецца «торг» у Глыбокім, што сведчыць пра тое, што населены пункт быў асяродкам гандлю[7]. У 1582 годзе ўпершыню ўзгадваюцца глыбоцкія мяшчане, што безумоўна сведчыць пра местачковы характар населенага пункта[8].

Яго заходняя частка, якая належала Зяновічам, уваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства. Усходняя частка была ва ўласнасці Корсакаў і ўваходзіла ў Полацкае ваяводства. У абедзвюх частках былі гандлёвыя плошчы. У паўночна-ўсходняй частцы пачыналіся шляхі на Полацк, Дзісну і мястэчка Беразвечча (цяпер у межах горада). Належала да Корсакаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў.

У 1582 г. Юрый Зяновіч валодаў заходняй часткай Глыбокага і завяшчаў сваім нашчадкам. У 1628 годзе Ганна Зяновіч выйшла замуж за Альбрэхта Радзівіла, і Глыбокае перайшло да Радзівілаў. Паводле інвентара 1702 г. сядзібны комплекс Радзівілаў уключаў накрыты драніцай галоўны аднапавярховы драўляны будынак, флігель, пякарню, свірны, двухпавярховую гаспадарчую пабудову з галерэямі, хлявы, стайні, вазоўні, сажалку, ставок з вадзяным млынам і інш. У маёнтку Радзівілаў было 263 двары. У канцы XVI ст. пабудаваны кальвінскі збор, на месцы якога потым быў пастаўлены Міхайлаўскі касцёл (існаваў да 1650-х).

У першай палове XVII стагоддзя ўсходняя частка Глыбокага належала Іосіфу Корсаку[9], у 1628 годзе ён заснаваў на сваёй частцы Троіцкі касцёл. У 1638 годзе ён напісаў тэстамэнт, згодна з якім яго маёнткі Беразвечча (3 км на поўнач ад Глыбокага) і Вярбілава павінны быць аддадзены ордэну базыльянаў з умовай, што базыльяне павінны заснаваць у Беразвеччы кляштар і царкву[10]. У 1639 годзе Корсак аддае мястэчка Глыбокае і астатнія маёнткі (Ластавічы, Свіла, Перадолы, Вольберавічы, Гняздзілава) рыма-каталіцкаму ордэну кармелітаў босых, абавязваючы пабудаваць касцёл і кляштар[11]. Фундацыі Корсака былі зацверджаны варшаўскімі сеймікамі. 16 красавіка 1643 года Корсак памірае, і ўся ягоная маёмасць пераходзіць духавенству (кармелітам).

У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай атрад рускіх войскаў пад кіраўніцтвам думнага двараніна Ж. Кондырава 30 ліпеня 1654 года пад Глыбокім «литовских людзей побил и и знамены и мушкеты поимал». Глыбокае было спалена, а кіраўнік абароны полацкі падкаморы Бяганскі трапіў у палон. Праз паўгода рускія пакінулі Глыбокае, але ў жніўні 1658 года яны зноў былі ў горадзе. Ваявода В. Бешанцоў з 50 драгунамі прыбыў сюды, каб пабудаваць астрог. 7 студзеня 1659 года атрад палкоўніка літоўскага В. Валовіча «сжёг острожек в Глубоком», а гарматы, якія там былі, вывез у Даўгінаў. 6 лістапада 1661 года польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Чарнецкага на ўсход ад Глыбокага разбілі рускія войскі пад кіраўніцтвам І. Хаванскага і захапілі трафеі — 6 гармат, вялікі запас пораха, больш за 6 тыс. павозак з правіянтам. Рэшткі разбітага войска ўцяклі ў Полацк.

Акрамя ваенных дзеянняў, вялікія страты Глыбокаму нанеслі пажары 1661 і 1700 гг.

Паводле гарадскіх інвентароў, у Глыбокім на пачатку XVIII ст. сярод рамеснікаў былі скамарохі і мядзведнікі (каля дзесяці чалавек). Брацтва св. Тройцы, якое аб’ядноўвала мядзведнікаў, мела свой алтар у царкве ў царкве св. Тройцы. Можна меркаваць, што Глыбокае мела сваю «Мядзведжую акадэмію» і што паміж імі існавала сувязь. Вядома, што з канца XV ст. і да пачатку XIX ст. Глыбокае і Смаргонь належалі адным уладальнікам—спачатку Зяновічам, а з 1628 года Радзівілам.[12]

Значную частку насельніцтва складалі яўрэі. У 1742 годзе пабудавана сінагога.

З 1793 года ў складзе Расійская імперыі, мястэчка Дзісенскага павета.

Напалеон у ГлыбокімПравіць

 
Свята-Раства-Багародзіцкі сабор (Былы кляштар Кармелітаў)

У 1812 годзе шлях імператара Францыі Напалеона Банапарта з Вільні на Маскву праходзіў цераз Глыбокае. Побыт Напалеона ў Глыбокім апісвае гісторык Отан Гедэман, аўтар кнігі «Глыбокае», якая была надрукавана ў 1935 і перавыдадзена ў 2012 годзе. Паводле Отана Гедэмана, імператар прыбыў ў Глыбокае раніцай 18 ліпеня і затрымаўся ў кляштары кармелітаў босых на некалькі дзён, паводле меркаванняў іншых гісторыкаў Напалеон Банапарт прабыў у Глыбокім ад трох да дзесяці дзён[13].

У працы «Глыбокае» гаворыцца, што менавіта ў Глыбокім Напалеон выдаў загад «Адозвы генеральнай канфедэрацыі да палякаў»(18 ліпеня 1812 года), прызначаны для палякаў, якія знаходзяцца на расійскай дзяржаўнай службе, і загад супраць марадзёраў і рабаўніцтва (20 ліпеня 1812 года).

Згодна з распараджэннем Напалеона, у Глыбокім з’явіўся харчовы склад, загад пра гэта быў падпісаны маршалкам Алоізам Буйніцкім. Парафіяльны касцёл быў пашкоджаны з-за доўгага ўтрымання войскаў, бо быў ператвораны на склад правіянту, а таксама былі забраныя касцельныя рэчы[14].

ПаданніПравіць

Існуе шмат легенд, звязаных са знаходжаннем Напалеона ў Глыбокім у 1812 годзе. Гэтыя легенды таксама прыводзяцца ў кнізе «Глыбокае» гісторыка Отана Гедэмана. Адна з легендаў жадае вызначыць знаходжанне займаных імператарам пакояў менавіта ў ацалелым блоку (дзе зараз месціцца староства — пакоі на другім паверсе № 8 і 9), абапіраючыся на наступны тэкст Сегура: «la Courlande nurria Macdonald, la Samogitie Oudinot; les plaines fertiles de Klubakoje (то бок — Глыбокае) — l‘Impereur». Гэтая версія тлумачыць, што «les plaines fertiles de Klubakoje», то бок урадлівыя раўніны Глыбокага, імператар мог бачыць толькі з акон на другім паверсе існуючага крыла (разбураныя два крылы былі павернутыя ў бок горада) — значыць, ён там жыў. Аднак не вынікае гэта наўпрост з тэксту Сегура, які меў на думцы толькі магчымасці забеспячэння арміі харчамі з урадлівых раўнін Курляндыі, Жмудзі і Глыбокага, г.зн. Белай Русі.

Таксама, паводле легенды, паміж імператарам і прыёрам завязаўся наступны дыялог. Напалеон: «Якой велічыні кляштарная ўласнасць?» Прыёр: «1000 дамоў». Напалеон: «Гэтага замнога! А чым займаецеся?» Прыёр: «Молімся». Напалеон: «Гэтага замала!» Аднак, удзячны за гасціннасць, злажыў прыёру на ад’езд «поўнае блюда» напалеондораў. Імператар нават выказаў шкадаванне, што не можа забраць у Парыж касцёл кармелітаў, каб яго там паставіць побач з саборам Нотр Дам.

Глыбокае ў складзе Расійскай імперыіПравіць

Манахі-кармеліты падтрымалі паўстанцаў у 1830 і 1863 гадах. На Глыбоччыне адбыліся баі паміж паўстанцамі і царскай арміяй, у выніку якіх паўстанцы былі разгромлены. Для расправы з паўстанцамі сюды прыехаў губернатар М. Мураўёў і стварыў камісію вайсковага суда. Сотні чалавек былі асуджаны, кляштар кармелітаў быў ліквідаваны, маёмасць перайшла ў дзяржаўную казну. На тэрыторыі мястэчка, якое раней належыла кармелітам, у 1886 годзе было 130 двароў, мястэчка Радзівілаў мела 403 двары, 2074 жыхары.

Кожны тыдзень па чацвяргах праводзіліся кірмашы, на якіх гандлявалі прадуктамі харчавання, мануфактурнымі вырабамі, а таксама смалой, дзёгцем, паташом, што прыходзілі з памешчыцкіх маёнткаў. Сяляне гандлявалі прадуктамі харчавання, набывалі соль, крупы, гарбату, цукар, гарэлку.

Глыбоцкі маёнтак князь Вітгенштэйн у 1870-я прадаў немцу Зігерсу.

У 1886 годзе працавалі піваварня, вінакурны і цагельны заводы, у нядзелю збіраліся базары. Дзейнічалі народнае вучылішча, царква, касцёл, 6 сінагог, 8 піцейных дамоў. У Беразвеччы дзейнічалі два вадзяныя млыны і царква.

У 1895 годзе ў прыёмным пакоі працаваў фельчар, дзейнічалі вольнапрактыкуючыя ўрачы, існавалі 4 аптэкарскія крамы.

Паводле перапісу 1897 года ў мястэчку 5654 жыхары. Меліся народнае і яўрэйскае прыватнае вучылішчы.

У 1897 годзе да Глыбокага пракладзена вузкакалейная чыгунка ад станцыі Свянцяны (цяпер — Швянчонелей у Літве) да станцыі Беразвеч на поўдзень ад мястэчка Глыбокае. У жніўні 1915 года, падчас набліжэння фронту, чыгунка была падоўжана да станцыі Сеславіна (Крулеўшчына).

Пабудаванны ў 1911 годзе мураваны будынак млына захаваўся.

У 1912 годзе ў мясцовай друкарні «Прагрэс» была выдадзена брашура земскага начальніка І. Дароніна «Ідзіце на хутары» аб тым, як праходзіла сталыпінская аграрная рэформа на Глыбоччыне.

Грамадскі і рэвалюцыйны рух ажывіўся ў 1905 годзе, калі ў лістападзе адбылася забастоўка паштовых служачых і палітычныя дэманстрацыі, удзел у якіх прынялі некалькі соцень чалавек.

Падчас Першай сусветнай вайны Глыбокае знаходзілася ў тыле 3-й рускай арміі.

Найноўшы часПравіць

У лістападзе 1917 года ўсталявана савецкая ўлада. У лютым-снежні 1918 года акупіравана нямецкімі войскамі. У пачатку 1919 года далучана да БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў занята польскімі войскамі. 5 ліпеня 1920 года часці 15-й арміі пад камандаваннем А. І. Корка вялі ў ваколіцах Глыбокага баі з польскімі войскамі, у якіх загінулі 1,5 тыс. чал.

З 1921 да 17 верасня 1939 года Глыбокае знаходзілася ў складзе Польшчы. 6 лістапада 1919 года быў утвораны Дзісенскі павет, сядзіба ўладаў якога знаходзілася ў Глыбокім. У 1921 годзе Глыбокаму быў нададзены статус горада і ўтвораныя органы гарадскога самакіравання. Увесь міжваенны перыяд горад хутка разрастаўся і развіваўся дзякуючы адміністрацыйнаму і геаграфічнаму становішчу. У міжваенны час у прадмесці Беразвечча размяшчаўся штаб палка Корпуса аховы памежжа «Глыбокае».

У 1927 годзе тут было 5612 жыхароў, знаходзіліся ўлады павета, 3 банкаўскія ўстановы — філіял Віленскага сельскагаспарча-прамысловага банка, Дзісенскі павятовы банк, Яўрэйскі народны банк. Працавала друкарня і штодзённа выходзіла польскамоўная газета «Голас Дзісны». Меліся гімназія і 7-гадовая школа. У 1931 годзе была ўзведзена мячэць (згарэла ў пачатку вайны).

У 1936 годзе пабудаваны буйны мясакамбінат, пачаў працаваць генератар гарадской электрастанцыі.

У 1939 годзе — 9,7 тыс. жыхароў.

17 верасня 1939 года Глыбокае было занята Чырвонай Арміяй і ўвайшло ў склад БССР. У 1940 годзе быў утвораны Глыбоцкі раён. Выдавалася газета РК КП(б)Б «За свабоднае жыццё». У 1941 годзе ў мястэчку жыло 12 тыс. чал., з іх 8 тыс. — яўрэі.

З 2 ліпеня 1941 года акупіраваны нацысцкімі войскамі. У Беразвеччы быў створаны лагер ваеннапалонных, дзе ў ноч на 7 лістапада 1941 года ваеннапалонныя захапілі паўстанне, перабілі частку нямецкай аховы і збеглі ў лес. Яўрэі з Глыбоцкага гета былі расстраляны вясною 1942 года ва ўрочышчы Барок (каля 2 тыс. чал.). У жніўні 1943 года было знішчана Глыбоцкае гета, былі забіты 4,5 тыс. чал.

У горадзе дзейнічала падполле: дзейнічаў падпольны раённы камітэт КПБ пры партызанскай брыгадзе імя К. Ракасоўскага, падпольны РК ЛКСМБ, выдавалася газета «За Свабоднае жыццё».

З красавіка да мая 1943 года ў горадзе размяшчалася галоўная каманда «Цэпяліна» «Расія—Цэнтр» (ням.: SS-Hauptkommando Russland—Mitte Unternehmen Zeppelin) і разведшкола з Яблані[15][16]

Горад вызвалены 3 ліпеня 1944 года ў ходзе Полацкай аперацыі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36 зацверджаны сучасны герб горада.

НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Буйнейшыя прадпрыемствы:

Гасцініца. Дом паляўнічага. Глыбокае — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

З пачатку 20 ст. Глыбокае — цэнтр ганчарнага промыслу, так званай глыбоцкай керамікі.

КультураПравіць

 
Музей гісторыі і этнаграфіі Глыбоцкага края

У Глыбокім дзейнічае народны тэатр фальклору «Цярэшка», праграмы якога заснаваны на імкненні захаваць пераемнасць традыцый  першага  беларускага тэатра  І. Ц. Буйніцкага. Кіруе гуртом Наталля Нікіфаровіч.

СМІПравіць

СлавутасціПравіць

У 2012 годзе да Дня беларускага пісьменства было ўсталявана 8 бронзавых бюстаў знакамітым беларусам Язэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Іегуду (Дэвід Перэльман), Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Алесю Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму[18].

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Клімаў Марат. Археалагічныя назіранні ў г. Глыбокаe//Westki.info Архівавана 2 лютага 2020., старонка захавана 04.01.2008.
  5. Шыталь Кастусь. Узгадка пра Глыбокае ў 1414 годзе аказалася памылкай гісторыка.(недаступная спасылка)
  6. Hedemann Otton. Głębokie. Szkic dziejów. Wilno, 1935. S. 9
  7. «Росийская Историческая Библиотека». Т. ХХ, с. 190.
  8. Hedemann Otton. Głębokie… S. 11
  9. Korsak Józef Głębocki // Polski Sіownik Biograficzny. Tom XIV. Wroclaw-Warszawa-Krakow, 1968—1969. S. 108.
  10. Lorentz Stanisław. Z materiałów do historii architektury na ziemiach byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego//Prace i Materiały Sprawozdawcze Sekcji Historii Sztuki Tow. Przyjaciół Nauk w Wilnie, 1938/39. T. 3. ss. 335—348.
  11. Wanat J. Zakon karmelitów bosych w Polsce. Klasztory karmelitów i karmelitanek bosych 1605—1975. ss. 458—459.
  12. http://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/289-glybotskiya-dudary-myadzvedniki
  13. «Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі» 03.03.2013 Улaдзімір Скрабатун
  14. «Роўна дзвесце год таму ў Глыбокае ўвайшоў Напалеон» 18.07.2012 Кастусь Шыталь
  15. Залесский, К. РСХА: Главное управление имперской безопасности / Константин Залесский. — М.: Яуза, ЭКСМО, 2004. — 382, [1] с., [8] л. ил., портр. — С. 241. — (Тайны III рейха). — ISBN 5-699-06223-8.
  16. Чуев, С. Г. Спецслужбы Третьего Рейха: [В 2 кн.] / Сергей Геннадьевич Чуев. — СПб.: Нева, 2003. — 443, [1] с., [8] л. ил., портр. — С. 154. — (Досье. Спецслужбы мира). — ISBN 5-7654-2831-2.
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. Аб выніках конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю Міндоўгу
  19. «Канферэнцыя, прысвечаная Язэпу Драздовічу, прайшла ў Маладзечне»Рэгіянальная газета»)
  20. «Творчасць Драздовіча — прыклад нацыянальнага мастацтва»Рэгіянальная газета»)

ЛітаратураПравіць

  • Гедэман О. Глыбокае: гістарычны нарыс / Отан Гедэман; перакл. з польск. М. Гіля. — Паставы; Глыбокае: [б. в.], 2012. — 59, [1] с. : іл.

СпасылкіПравіць