Вольнае Глыбокае
«Вольнае Глыбокае» — рэгіянальная беларуская штотыднёвая газета, выходзіла з 1994 да 2021 года ў Глыбокім на беларускай і рускай мовах.
«Вольнае Глыбокае» | |
---|---|
Тып | газета |
Фармат | А3 |
Выдавец | Прыватнае прадпрыемства «Дарога на Вільню плюс» |
Галоўны рэдактар | Уладзімір Скарабатун |
Штатныя карэспандэнты | 4 (2015) |
Заснавана | 24 снежня 1994 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | штотыднёвая |
Галоўны офіс | Глыбокае, Беларусь |
Тыраж | 1900 (жнівень 2015) |
ISSN | 0233-433X |
Вэб-сайт | vglybokaye.by |
Першапачаткова газета выходзіла як орган Глыбоцкай суполкі БНФ. Галоўны рэдактар і выдавец Уладзімір Скрабатун, вядомы глыбоцкі краязнаўца і дзеяч.
Газета асвятляла культурныя падзеі Глыбоцкага краю, друкавала навіны, шмат увагі прысвячала мясцоваму краязнаўству. Уваходзіць у склад Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».
Апошні нумар выйшаў у снежні 2020 года. Выданне закрылася з-за фінансавых цяжкасцей[1].
Зноскі
- ↑ racyja.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.