24 снежня
24 снежня — трыста пяцьдзясят восьмы (трыста пяцьдзясят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
Падзеі
правіць- 805: Карл Вялікі выдае ўказ, паводле якога ўказаным гарадам забараняецца гандляваць зброяй са славянамі.
- 1165: Вільгельм I Леў быў каранаваны як кароль Шатландыі
- 1853: Непадалёк ад берага штата Каліфорнія пацярпеў крушэнне амерыканскі параход «Сан-Францыска»; у катастрофе загінулі 240 чалавек.
- 1906: У амерыканскім мястэчку Брант Рок (штат Масачусетс) канадзец Рэджынальд Фесендэн першым у свеце перадаў па радыё музычную праграму.
- 1924: Албанія стала рэспублікай.
- 1942: Праведзена першае выпрабаванне ракеты FZG76 (пазней вядомай як «Фау-2»), створанай пад кіраўніцтвам Вернера фон Браўна.
- 1951: Лівія абвясціла незалежнасць ад Італіі.
- 1953: У выніку актыўнасці вулкана Руапеху (Новая Зеландыя) быў змыты селявымі патокамі пасажырскі цягнік.
- 1970: Вынесены прысуд па «Ленінградскай самалётнай справе». У чэрвені гэтага года ў горадзе Прыазерску былі арыштаваныя дзве групы людзей (12 чалавек), якія хацелі захапіць самалёт, каб збегчы ў Ізраіль. Двое (Марк Дымшыц і Эдуард Кузняцоў) былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, астатнія да зняволення. 30 снежня быў прызначаны касацыйны суд, які замяніў смяротнае пакаранне 15 гадамі.
- 1976: Адкрыты Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей.
- 1982: У Магілёве адкрыты музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі.
- 1991: Апошняе ўзнагароджанне званнем Героя Савецкага Саюза. Ім стаў афіцэр-падводнік Леанід Міхайлавіч Саладкоў.
Нарадзіліся
правіць- 3 да н.э.: Гальба, імператар рымскі
- 1167: Іаан Беззямельны, кароль Англіі
- 1491: Ігнацій Лаёла, заснавальнік Таварыства Ісуса
- 1709: Іаган Эвангеліст Хольцэр, нямецка-аўстрыйскі мастак
- 1798: Адам Міцкевіч, паэт, ураджэнец Беларусі, пісаў на польскай мове (пам. 26.11.1855)
- 1818: Джэймс Джоўль, брытанскі фізік
- 1837: Ханс фон Марэ, нямецкі мастак
- 1882: Якуб Аброўскі, чэхаславацкі мастак, скульптар і графік
- 1891: Хуан Рамон Хіменес, іспанскі пісьменнік
- 1891: Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзеяч (пам. 1.9.1938)
- 1904: Алесь Дудар, беларускі паэт, крытык, перакладчык (пам. 29.10.1937)
- 1907: Анатоль Шыбнёў, беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (пам. у 1990)
- 1921: Закі Нуры, татарскі паэт
- 1922: Ава Гарднер, амерыканская актрыса
- 1934: Сцепан Месіч, прэзідэнт Харватыі
- 1946: Леанід Філатаў, рускі акцёр, пісьменнік, рэжысёр
- 1957: Хамід Карзай, прэзідэнт Афганістана
- 1971: Рыкі Марцін, пуэртарыканскі спявак і акцёр
- 1980: Маар'я-Лійс Ілус, эстонская спявачка
Памерлі
правіць- 1453: Джон Данстэйбл, англійскі кампазітар
- 1524: Васка да Гама, партугальскі падарожнік
- 1942: Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі грамадскі дзеяч і публіцыст
- 1982: Луі Арагон, французскі пісьменнік
- 1997: Тасіра Міфунэ, японскі акцёр
- 2008: Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2005)
- 2010: Эйна Тамберг, эстонскі кампазітар
- 2017: Андрэй Анатолевіч Залізняк, расійскі лінгвіст