Луі Арагон
Луі Арагон (фр.: Louis Aragon, народжаны Louis-Marie Andrieux, Луі-Мары Андрэ; 3 кастрычніка 1897, Парыж — 24 снежня 1982, Парыж) — французскі паэт і празаік, член Ганкураўскай акадэміі; дзеяч Французскай камуністычнай партыі, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1957).
Луі Арагон | |
---|---|
фр.: Louis Aragon | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Arnaud Saint Romain[1], Arnaud de Saint-Roman[1], François la Colère[1], Témoin des martyrs[1] і Albert de Routisie[2] |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1897[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1982[3][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Луі Андрыё[d] |
Маці | Marguerite Toucas-Massillon[d] |
Жонка | Эльза Трыале[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | урач-пісьменнік, журналіст, палітык, паэт, раманіст, мастацкі крытык, змагар Французскага супраціву, гісторык |
Кірунак | Дадаізм і сюррэалізм |
Жанр | раман і паэзія |
Мова твораў | французская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Луі Арагон нарадзіўся 3 кастрычніка 1897 г. у Парыжы. Ён быў пазашлюбным сынам Маргарыты Тука, якая запісала яго як прыёмнага сына сваёй маці і ойчыма, палітычнага дзеяча Андрыё. Пасля Луі абраў сабе псеўданім Арагон па назве іспанскай гістарычнай вобласці.
З 1915 года ён вучыўся на медыцынскім факультэце ў Парыжы. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне санітарам.
У маладосці быў блізкі да кола дадаістаў і сюррэалістаў.
У 1927 паэт уступіў у Французскую камуністычную партыю і пачаў актыўна займацца журналістыкай.
У жніўні 1932 Луі Арагон наведаў СССР у складзе інтэрнацыянальнай брыгады пісьменнікаў, якая вывучала новабудоўлі сацыялістычнага Урала, у тым ліку — гарады Магнітагорск, Чалябінск і Кабакоўск (цяпер Сяроў). Свае ўражанні ад паездкі Арагон адбіў ў напісаным па гарачых слядах цыкле вершаў «Ура, Урал!».
У 1929 годзе ажаніўся з пісьменніцай Эльзай Трыале (сястрой Лілі Брык), якой прысвячаў многія свае вершы.
Падчас Другой сусветнай вайны Арагон удзельнічаў у руху Супраціву.
У 1957 стаў лаўрэатам Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Рэдагаваў газету «Les Lettres françaises». У наступныя гады рэзка выступае супраць аўтарытарызму савецкага камунізму. Асуджае працэсы супраць пісьменнікаў у СССР, у прыватнасці Справа Сіняўскага і Даніэля ў 1966 годзе. У 1968-м рэзка пратэстуе супраць уводу войскаў у Чэхаславакію.
Быў знаёмы з Якубам Коласам, пераклаў на французскую ўрыўкі з «Новай зямлі», а таксама «А хто там ідзе» Янкі Купалы.
Творы Арагона на беларускую мову перакладалі Эдзі Агняцвет, Рыгор Барадулін, Зміцер Колас, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Ніна Мацяш.
Паэт памёр 24 снежня 1982 года ў Парыжы.
Беларускія перакладыПравіць
- Базельскія званы. — Мн., 1937.
- Падсадная качка // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #119347816 // BnF catalogue général — Paris: BnF.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118503774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Louis Aragon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées Праверана 12 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118503774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луі Арагон