Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»

Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — ганаровая ўзнагарода СССР з 1956 года.

Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Soong and Guo accept Stalin Peace Prize.jpg
Тып узнагарода
Заснавальнік СССР
Заснаванне 21 снежня 1949
Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Медаль Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі».
Адваротны бок медаля Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі».
Медаль лаўрэата на шматтыражнай марцы СССР 1976 года (ЦФА (ІТЦ «Марка») № 4606).

Па статусе прэмія прысуджалася грамадзянам замежных дзяржаў незалежна ад іх палітычных поглядаў, партыйнай прыналежнасці, рэлігійных перакананняў і расавых адрозненняў, за выдатныя заслугі ў барацьбе за мір паміж народамі.

Заснавана ў выніку перайменавання Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1956 года[1]. Згодна з Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 снежня 1989 года № 905-1 Вярхоўнага Савета СССР Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» была перайменавана ў Міжнародную Ленінскую прэмію міру.

Прэмія прысуджалася Камітэтам па міжнародных Ленінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі», які ўтвараўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у складзе старшыні і 14 членаў — грамадскіх дзеячаў Савецкага Саюза і прадстаўнікоў іншых краін[1].

Права вылучэння кандыдатаў на суісканне прэмій было дадзена міжнародным і нацыянальным арганізацыям (прафсаюзным, кааператыўным, жаночым, моладзевым і іншым), навуковым установам і навучальным установам, асацыяцыям дзеячаў навукі, культуры і мастацтва і персанальна членам Камітэта па міжнародных Ленінскім прэміях.

Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 сакавіка 1961 года Камітэту па міжнародных Ленінскім прэміях было нададзена права штогод прысуджаць да пяці прэмій. Асобам, якія атрымлівалі прэмію, уручаўся дыплом лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі, залаты нагрудны медаль з выявай У. І. Леніна і грашовая прэмія ў памеры 25 тысяч рублёў[1].

ЛаўрэатыПравіць

1957Правіць

  1.   Эмануэль д’Асцье дэ ла Віжэры (Францыя); публіцыст і пісьменнік
  2.   Мікалай Сямёнавіч Ціханаў (СССР); пісьменнік
  3.   Удакендавала Сарананкара Тхера (Цэйлон); будысцкі манах
  4.   Даніла Дольчы (Італія); пісьменнік
  5.   Генрых Брандвейнер (Аўстрыя); вучоны-юрыст
  6.   Марыя Роса Олівер (Аргенціна); пісьменнік
  7.   Чандрасекхара Венката Раман (Індыя); фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1930 год)
  8.   Луі Арагон (Францыя); пісьменнік

1958Правіць

  1.   Каору Ясуі (Японія); старшыня Усеяпонскай рады па забароне ядзернай і вадароднай зброі
  2.   Арнольд Цвейг (ГДР); пісьменнік
  3.   Луі Саян (Францыя); генеральны сакратар Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў
  4.   Артур Лундквіст (Швецыя); пісьменнік
  5.   Ёзаф Лукл Громадка (Чехаславакія); тэолаг

1959Правіць

  1.   Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (СССР); Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Миністраў СССР
  2.   Уільям Эдуард Бёркхарт Дзюбуа (ЗША); пісьменнік і гісторык
  3.   Ота Бухвіц (ГДР); дзеяч працоўнага руху
  4.   Костас Варналіс (Каралеўства Грэцыя); пісьменнік
  5.   Айвар Мантэгю (Вялікабрытанія); публіцыст, кінасцэнарыст, рэжысёр

1960Правіць

  1.   Сукарна (Інданезія); палітык
  2.   Сайрус Ітан (ЗША); прамысловец
  3.   Ларан Казанова (Францыя); палітык, камуніст
  4.   Аляксандр Еўдакімавіч Карняйчук (СССР); драматург
  5.   Азіз Шэрыф (Ірак); вучоны-юрыст

1961Правіць

  1.   Фідэль Кастра (Куба); палітык
  2.   Ахмед Секу Турэ (Гвінея); палітык
  3.   Рамешвары Неру (Індыя); грамадская дзяячка
  4.   Міхаіл Садавяну (Румынія); пісьменнік
  5.   Антуан Жорж Табет (Ліван); архітэктар
  6.   Астап Длускі (Польская Народная Республіка); палітык
  7.   Уільям Мораў (Аўстралія); пісьменнік, сцэнарыст

1962Правіць

Пастанова ад 20 красавіка 1962 года[2]

  1.   Квамэ Нкрума (Гана); філосаф, сацыёлаг і палітолаг
  2.   Іштван Добі (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык
  3.   Фаіз Ахмад Фаіз (Пакістан); паэт
  4.   Пабла Пікаса (Іспанія); мастак
  5.   Вольга Паблетэ дэ Эспіноса (Чылі); гісторык

1963Правіць

  1.   Мадзіба Кейта (Малі); палітык
  2.   Маноліс Глезас (Каралеўства Грэцыя); палітык, пісьменнік
  3.   Георгі Трайкоў (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітык
  4.   Оскар Німеер (Бразілія); архітэктар

1964Правіць

  1.   Ахмед бен Бела (Алжыр); палітык
  2.   Далорэс Ібаруры (Іспанія); грамадская дзяячка
  3.   Херлуф Бідструп (Данія); мастак-карыкатурыст

1965Правіць

  1.   Аруна Асаф Алі (Індыя); рэвалюцыянерка, актывістка
  2.   Рафаэль Альберці (Іспанія); паэт
  3.   Каору Ота (Японія); палітык
  4.   Гордан Шафер (Вялікабрытанія); журналіст

1966Правіць

Пастанова ад 27 красавіка 1966 года

  1.   Жамсарангійн Самбу (Мангольская Народная Рэспубліка); грамадскі і дзяржаўны дзеяч
  2.   Джозэф Пітэр-Айо Кёрціс (Нігерыя); грамадскі дзеяч
  3.   Мар’ям Віры-Туамінен; генеральны сакратар арганізацыі Прыхільнікі міру Фінляндыі
  4.   Мігель Анхель Астурыяс (Гватэмала); пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай преміі (1967 года)
  5.   Джакома Манцу (Італія); скульптар і графік

1967Правіць

Пастанова ад 21 красавіка 1967 года

  1.   Марцін Німёлер (ФРГ); пастар
  2.   Абрахам Фішэр (ПАР); адвакат
  3.   Хасэ Давід Альфара Сікейрас (Мексіка); мастак
  4.   Іван Малек (Чехаславакія); мікрабіёлаг
  5.   Рокуэл Кент (ЗША); мастак і пісьменнік
  6.   Герберт Варнке (ГДР); віцэ-старшыня Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў

1968Правіць

Пастанова ад 27 красавіка 1968 года

  1.   Нгуен Тхі Дзінь (Паўднёвы В’етнам); грамадская і палітычная дзяячка
  2.   Хорхе Саламеа Борда (Калумбія); пісьменнік
  3.   Ромеш Чандра (Індыя); Генеральны сакратар ССМ
  4.   Жан Эфель (Францыя); мастак-карыкатурыст
  5.   Іорыс Івенс (Нідэрланды); рэжысёр
  6.   Эндрэ Шык (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык

1970Правіць

Пастанова ад 17 красавіка 1970 года

  1.   Акіра Іваі (Японія); прафсаюзны лідар
  2.   Яраслаў Івашкевіч (Польская Народная Рэспубліка); пісьменнік
  3.   Халед Мохі эд-Дзін (ААР); генеральны сакратар егіпецкага Нацыянальнага савета міру
  4.   Лайнус Карл Полінг (ЗША); хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1954 і 1962 гадоў)
  5.   Бертыль Сванстром (Швецыя); журналіст
  6.   Людвік Свобада (Чэхаславакія); ваенны і дзяржаўны дзеяч
  7.   Шафіа Ахмед аш-Шэйх (Судан); генеральны сакратар Федэрацыі працоўных прафсаюзаў Судану

1972Правіць

  1.   Эрык Генры Стонлі Буроп (Вялікабрытанія); фізік
  2.   Рэната Гутуза (Італія); мастак
  3.   Цола Драгойчава (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітык
  4.   Камаль Джумблат (Ліван); палітык
  5.   Эрнст Буш (ГДР); актор і спявак
  6.   Альфрэда Варэла (Аргенціна); пісьменнік і журналіст

1973Правіць

  1.   Леанід Ільіч Брэжнеў (СССР); Генеральны Сакратар і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
  2.   Сальвадор Альендэ (Чылі); палітык
  3.   Энрыке Пасторына Віскардзі (Уругвай); старшыня Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў
  4.   Джэймс Олдрыдж (Вялікабрытанія); пісьменнік і журналіст

1975Правіць

  1.   Луіс Карвалан (Чылі); палітык
  2.   Жанна Мартэн Сісэ (Гвінея); грамадская і палітычная дзяячка
  3.   Райман Гаор (Бельгія); святар

1977Правіць

  1.   Янаш Кадар (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык
  2.   Агасціна Нета (Ангола); палітык, паэт
  3.   Самора Машэл (Мазамбік); палітык
  4.   Шон Мак-Брайд (Ірландыя); палітычны і грамадскі дзеяч
  5.   П’ер Пуяд (Францыя); палітык, ваенны
  6.   Яніс Рыцас (Грэцыя); паэт
  7.   Артэнсія Бусі дэ Альендэ (Чылі); грамадска-палітычны дзеяч

1979Правіць

  1.   Курт Бахман (ФРГ); дзеяч працоўнага руху
  2.   Фрэда Браўн (Аўстралія); прэзідэнт Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын
  3.   Анджэла Дэвіс (ЗША); праваабаронца, дзеяч камуністычнага руху, сацыёлаг, педагог і пісьменнік
  4.   Кумар Падма Шывашанкар Менан (Індыя); дыпламат
  5.   Вільма Эспін (Куба); грамадская дзяячка
  6.   Халіна Скібнеўская (Польская Народная Рэспубліка); архітэктар

1980Правіць

  1.   Урха Кеканен (Фінляндыя); палітык
  2.   Ле Зуан (В’етнам); палітык
  3.   Мігель Атэра Сільва (Венесуэла); пісьменнік і журналіст
  4.   Эрвэ Базен (Францыя); пісьменнік
  5.   Абд ар-Рахман Хамісі (Егіпет); пісьменнік

1983Правіць

  1.   Махмуд Дарвіш (Палесціна); паэт
  2.   Мікіс Тэадаракіс (Грецыя); кампазітар
  3.   Лібер Серэньі (Уругвай); палітычны дзеяч
  4.   Джон Морган (Канада); святар

1985Правіць

  1.   Індзіра Гандзі (Індыя); палітык
  2.   Нгуен Хыу Тхо (В’етнам); палітык
  3.   Ёзэф Вебер (ФРГ); палітычны і грамадскі дзеяч
  4.   Жан-Мары Леге (Францыя); навуковы і грамадскі дзеяч
  5.   Луіс Відалес (Калумбія); паэт і грамадскі дзеяч
  6.   Ева Пальмер (Швецыя); грамадская дзяячка

1987Правіць

  1.   Джуліус Ньерэрэ (Танзанія); палітык
  2.   Герберт Міс (ФРГ); палітычны дзеяч
  3.   Пётр Танчаў (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітычны дзеяч
  4.   Дораці Кроўфут-Ходжкін (Вялікабрытанія); хімік
  5.   Мігель д’Эскота Брокман (Нікарагуа); дыпламат, палітык і святар

1988Правіць

  1.   Абдул Сатар Эдхі (Пакістан); філантроп

1990Правіць

Пастанова ад 30 мая 1990 года[3]

  1.   Нельсан Мандэла (ПАР); палітычны дзеяч

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. а б в {{{загаловак}}}. — 1969—1978.
  2. «Правда», 1.05.1962, с. 2
  3. «Правда», 31.05.1990, с. 1