Іорыс Івенс
Іорыс Івенс (нідэрл.: Joris Ivens, 18 лістапада 1898, Наймеген — 28 чэрвеня 1989, Парыж) — галандскі рэжысёр дакументальнага кіно, камуніст па перакананнях.
Іорыс Івенс | |
---|---|
Joris Ivens | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Georg Henri Anton Ivens |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1898 |
Месца нараджэння | Неймеген, Гелдэрланд, Нідэрланды |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1989 (90 гадоў) |
Месца смерці | Парыж, Францыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Helen van Dongen[d], Germaine Krull[d] і Marceline Loridan-Ivens[d] |
Прафесія | рэжысёр, аператар, сцэнарыст |
Кар’ера | 1911 — 1988 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0412235 |
ivens.nl | |
![]() |
ТворчасцьПравіць
З'яўляецца адным з найвялікшых мастакоў-дакументалістаў. Асноўныя матывы творчасці: чалавек за працай, чалавек, які змагаецца з прыродай і сацыяльным прыгнётам. Быў сведкам многіх паваротных падзей гісторыі. Цалкам не цікавячыся дэпрэсіўнымі аспектамі чалавечай дзейнасці, захапляўся барацьбой чалавецтва, яго будаўніцтвам і творчасцю. Прыхільнік напрамку «сінема верытэ», як адлюстравання сацыяльнай рэальнасці, прасоўваў ідэі Дзігі Вертова на Захадзе.
УзнагародыПравіць
- Міжнародная прэмія Міру (1955).
- Міжнародная Ленінская прэмія (1968).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2