Адкрыць галоўнае меню

Маноліс Глезас (грэч.: Μανώλης Γλέζος; нар. 9 верасня 1922, вёска Алірантас, востраў Наксас) — грамадскі і палітычны дзеяч Грэцыі, пісьменнік, сімвал антыфашысцкага руху.

Маноліс Глезас
грэч.: Μανώλης Γλέζος
Manolis Glezos with LAE 3.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 9 верасня 1922(1922-09-09) (96 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: палітык, журналіст, змагар Супраціўлення, пісьменнік
Валодае мовамі: Новагрэчаская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 9 верасня 1922 года. З 1935 года жыў з сям'ёй у Афінах. Скончыў сярэднюю школу, парцаваў у аптэцы. У 1940 годзе паступіў у Вышэйшую школу эканамічных і гандлёвых навук. Падчас Другой сусветнай вайны ў ноч на 31 мая 1941 года Глезас разам з А. Сантасам сарваў нацысцкі сцяг з Акропаля. У 1941—43 гадах арыштоўваўся акупантамі. У 1943 годзе збег з турмы. Пасля вызвалення Грэцыі ад нацысцкай акупацыі (кастрычнік 1944 г.) — рэдактар цэнтральнага органа КПГ газеты «Рызаспастыс», а з 1947 года — яе галоўны рэдактар. У чэрвені 1948 года і лютым 1949 года ваенны суд прыгаварыў Глезаса да смяротнага пакарання, аднак у выніку пратэстаў з боку грамадскасці Грэцыі і ўсяго свету смяротны прысуд быў заменены 10 гадамі пазбаўлення волі. У 1951 годзе знаходзіўся ў зняволенні, быў абраны дэпутатам парламента, але грэчаскія ўлады анулявалі яго дэпутацкі мандат. У ліпені 1954 года пад націскам дэмакратычных сіл Грэцыі быў вызвалены. З ліпеня 1956 года — сакратар Адзінай дэмакратычнай левай партыі (Эда), у 1956—59 гадах — дырэктар яе друкаванага органа газеты «Аўгі». 5 снежня 1958 года быў арыштаваны, у ліпені 1959 года адданы суду па ілжывым абвінавачванні ў «садзейнічанні шпіянажу» і асуджаны да 5 гадоў турмы і 4 гадоў ссылкі. У кастрычніку 1961 года абраны дэпутатам парламента, але ўлады анулявалі яго мандат. Пад ціскам шырокага міжнароднага руху быў вызвалены з-за кратаў 15 снежня 1962 года. У красавіку 1967 года падчас дзяржаўнага перавароту быў арыштаваны органамі ваеннай хунты. Да красавіка 1971 года знаходзіўся ў зняволенні.

УзнагародыПравіць


  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.