Артэнсія Бусі дэ Альендэ
Артэнсія Бусі дэ Альендэ (iсп. Mercedes Hortensia Bussi Soto de Allende; 22 ліпеня, 1914—18 чэрвеня, 2009) — чылійскі грамадска-палітычны дзеяч, жонка прэзідэнта Чылі Сальвадора Альендэ, першая лэдзі Чылі ў перыяд з 1970 па 1973.
Артэнсія Бусі дэ Альендэ | |
---|---|
iсп. Mercedes Hortensia Bussi Soto de Allende | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1914[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 2009[4][1][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Веравызнанне | каталіцызм |
Род дзейнасці | праваабаронца, палітык |
Муж | Сальвадор Альендэ |
Дзеці | Ісабель Альендэ[d] і Беатрыс Альендэ[d] |
Узнагароды | |
![]() |
БiяграфiяПравіць
Бусi нарадзілася ў Вальпараіса ў заможнай сям'і марака гандлёвага флоту Чылі. Яна вучылася ў Універсітэце Чылі, дзе атрымала вышэйшую адукацыю як настаўнік гісторыі і геаграфіі. Бусi таксама вывучаў статыстыку і працавала бібліятэкарам у Дэпартаменце статыстыкі.
24 студзеня 1939 года, падчас землятрусу у Сант'яга, знаёмiцца з Сальвадорам Альендэ. 17 сакавіка 1940 Бусi выходзіць замуж за яго.
Падчас прэзідэнцтва Альендэ, Бусi часта суправаджала мужа падчас паездак у розныя рэгіёны Чылi, а таксама за мяжу. Як першая лэдзі, яна займалася арганiзацыяй дастаўкi гуманітарнай дапамогі і дабрачыннасцю.
Пасля ваеннага перавароту 1973 года, у выніку якога быў зрынуты яе муж Сальвадор Альендэ, Бусi эмігравала ў Мексiку. У эміграцыі стала вядомым грамадскім дзеячам, адным з лідэраў чылійскай апазіцыі ў выгнанні. Яна разгарнула міжнародную кампанію, накіраваную супраць дыктатарскага рэжыму Аўгуста Піначэта, выстаўляла сваю кандыдатуру на выбарах рэктара Універсітэта Глазга ў 1977 годзе.
24 верасня 1988 гады, пасля 15 гадоў выгнання, яна вярнулася ў Чылі і ўзначаліла Фонд Сальвадора Альендэ. Памерла ў Сант'яга ва ўзросце 94 гадоў. Астанкі Бусi пахаваны на тэрыторыі былога Нацыянальнага кангрэса.
СпасылкiПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ 2,0 2,1 Hortensia Bussi Soto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hortensia Bussi de Allende // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.emol.com/noticias/nacional/detalle/detallenoticias.asp?idnoticia=363444
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.