Эдзі Агняцвет, сапраўднае імя Эдзі Сямёнаўна Каган (11 кастрычніка 1913 (або 1916), Мінск — 17 ліпеня 2000) — беларуская паэтэса.

Эдзі Агняцвет
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні укр.: Каган Едді Семенівна
Дата нараджэння 28 верасня (11 кастрычніка) 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2000(2000-07-17) (86 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчыца, паэтка, дзіцячая пісьменніца, пісьменніца
Жанр дзіцячая літаратура
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла 7-годку, працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год вучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе.

Скончыла ў 1934 годзе крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. У 1934—1936 гг. завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута, у 1934—1938 гг. працавала рэдактарам Беларускага радыё, у 1939 годзе кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР, у 1940—1941 гг. у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1937 года.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945—1946 працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР.

Паводле Станіслава Шушкевіча[1], Эдзі Каган данесла на яго бацьку — беларускага пісьменніка, таксама Станіслава Шушкевіча, пазней сасланага.

«У вестыбюлі гасцініцы „Расія“ была ў мяне яшчэ адна няпростая сустрэча з беларускай дзіцячай паэткай Эдзі Агняцвет… Мая маці, бацька і Эдзі былі аднакурснікамі і закончылі літаратурны факультэт Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску. Маці неаднойчы мне казала, што Эдзі Сямёнаўна — адзіная яе сяброўка, якая засталася з ёю ў самых добрых адносінах пасля зняволення бацькі. Некаторыя іншыя адвярнуліся ад жонкі „ворага народа“ або проста перасталі заўважаць. А вось Эдзі не змяніла свайго стаўлення: сустракалася, прыходзіла да нас, маці — да яе і г. д. „Эдзі — прыстойны, вельмі вартасны чалавек“, — гаварыла маці.

Потым з высылкі вярнуўся бацька і расказаў наступнае. У турме ад яго патрабавалі напісаць даносы на некалькіх чалавек. Абяцалі за гэта вызваліць. Бацька катэгарычна адмовіўся. Яго пачалі пераконваць: не будзь святым, усе так робяць. Маўляў, такі крок — узаемавыгодны. Усіх пастрашаць і адпусцяць на свабоду. Бацька не паверыў і працягваў адмаўляцца. Тады следчы паказаў даносы на яго, напісаныя Эдзі Каган (Агняцвет) і Алесем (Айзікам) Кучарам. Следчы сказаў: напішаш на ўсіх, выйдзеш на волю, усе разам зберыцёся і пасмяецеся ўволю. Мы ўсіх адпусцім і справы вашыя закрыем. Бацька адмовіўся.»

Памерла 17 ліпеня 2000 года ў Мінску. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска[2].

Творчасць

правіць

Дэбютавала вершамі ў 1929. Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я. Івашуціч, 1989). У 1976 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956).

Пераклала на беларускую мову паасобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, М. Ушакова  (руск.), Г. Ахматавай, В. Шэфнера  (руск.), А. Барто, Л. Украінкі, М. Бажана, Я. Судрабкална  (руск.), С. Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса  (лат.) «Сабака з рагаткай» (1976), Г. Сулейманавай  (руск.) «Сорак косак» (1982), М. Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985). З французскай мовы пераклала кнігі П. Ж. Беранжэ  (руск.) «Выбраныя песні» (1960), «Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А. Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г. Апалінэра «Зямны акіян» (1973), П. Элюара «З табою» (1980).

Пасмяротныя выданні

правіць

Узнагароды

правіць

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х. К. Андэрсена (1986) за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда».

У мастацтве

правіць

Акварэльны партрэт Эдзі Агняцвет працы Н. Галоўчанка захоўваецца ў ДМГБЛ[3].

Зноскі

  1. Шушкевіч С. С. Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР. — Мн., 2013. — 472 с. — С. ???
  2. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
  3. Графічны аркуш «Писательница Эди Огнецвет»

Літаратура

правіць