Адкрыць галоўнае меню

«Вясёлка» — беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прызначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытання дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей, стаіць паміж чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка».

Часопіс
«Вясёлка»
Спецыялізацыя: дзіцячы для малодшага школьнага ўзросту
Перыядычнасць: 1/месяц
Мова: беларуская
Адрас рэдакцыі: вул. Кальварыйская, 25, Мінск, 220073
тэл. +375 17 2009261, 2009190, 2008192, 2046283
Галоўны рэдактар: У. С. Ліпскі
Заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, установа «Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»
Краіна: Беларусь
Гісторыя выдання: красавік 1957
Аб'ём: 24 старонкі (2017)
Тыраж: 9628 (люты 2017)
ISSN: 0131-8128
Вэб-сайт: Вясёлка

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74845, для ведамасных — 748452.

ПублікацыіПравіць

Публікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадскія тэмы, розныя па памерах і складанасці — як для самастойнага чытання дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытання дзецям дарослымі альбо больш старэйшымі школьнікамі.

Друкуе апавяданні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх кампазітараў для дзяцей. Распавядае пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краін. Мае розныя тэматычныя рубрыкі. Вядзе літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу[1].

У савецкія часы тыраж часопіса складаў 100 тыс. экземпляраў[2]. У красавіку 2012 г. наклад складаў 13500 асобнікаў, часопіс з'яўляўся самаакупным[3].

Па стану на сакавік 2017 г. выдадзена 720 нумароў.

Рэдакцыя «Вясёлкі» з'яўляецца таксама заснавальнікам чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся». Да пачатку выдання «Бусі» (жнівень 2013) «Вясёлка» была адзіным беларускім перыядычным выданнем для дзяцей як дашкольнага, так і малодшага школьнага ўзросту[4].

СайтПравіць

З лютага 2011 г. дзейнічае сайт часопіса, на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. У творах дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, гэта адносіцца як да фальклорных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і інш.), так і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» А. Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» А. Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Р. Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Я. Лёсіка і інш.)[1]. На сайце створана фотагалерэя, ладзяцца конкурсы.

УзнагародыПравіць

«Вясёлка» ўзнагароджана ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца пераможцам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» 2004, 2007, 2010 гадоў.

Галоўныя рэдактарыПравіць

Некаторыя аўтарыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Смаль, В. М., Еўдакіменка, М. Асаблівасці кантэнту сайта часопіса «Вясёлка» // СМИ. Культура. Молодежь / Под общ. ред. Л. В. Скибицкой. — Брест: БрГУ имени А. С. Пушкина, 2015. — С. 187. — 226 с.
  2. Шкілёнак, М. Часопіс «Вясёлка»: мы дапамагаем выхоўваць нашых дзетак сапраўднымі патрыётамі. // TUT.BY (2010. — 3 жніўня). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
  3. Ліпскі, У. Вяселле для «Вясёлкі». — 2012. — 14 красавіка.
  4. Вясёлкін, В. У красавіку часопісу «Вясёлка» — 60 гадоў // Буся. — 2017. — № 1. — С. 12.

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць