Прапаганда
Прапаганда (лац.: propaganda — тое, што трэба распаўсюдзіць) — загадзя спланіраванае і мэтанакіраванае распаўсюджванне інфармацыі: фактаў, аргументаў, чутак і іншых звестак, у тым ліку заведама ілжывых, для аказання ўздзеяння на грамадскую думку ці іншую мэтавую аўдыторыю. Асноўнымі элементы працэса прапаганды з’яўляюцца суб’ект (сацыяльная група, інтарэсы якой выражае прапаганда), змест, форма і метады, сродкі ці каналы прапаганды (СМІ, сістэма лекцыйнай прапаганды і іншае), аб’ект (аўдыторыя, якой адрасаваная прапаганда). Прапаганда звычайна паўтараецца і распаўсюджваецца праз розныя сродкі масавай інфармацыі, каб сфарміраваць пэўную грамадскую думку.
Прапаганда | |
---|---|
Асноўваецца на | political agenda[d] і hidden agenda[d] |
Мэта праекту ці місіі | social influence[d] і улада |
Не валодае ўласцівасцю | journalistic objectivity[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У адрозненне ад аб’ектыўнай падачы інфармацыі, прапаганда дае інфармацыю перш за ўсё для ўздзеяння на аўдыторыю. Прапаганда часцяком дае інфармацыю выбарачна, хоць не да канца сказаная праўда з’яўляецца таксама хлуснёй, каб заахвоціць да пэўных абагульненняў, ці выкарыстоўвае эмацыйна зараджаныя паведамленне, каб справакаваць хутчэй за эмацыйную, чым рацыянальную рэакцыю на прадстаўленую інфармацыю. Жаданым вынікам з’яўляецца змяненне адносін да суб’екту ў мэтавай аўдыторыі, каб прасоўваць таемныя палітычныя планы. Прапаганда можа выкарыстоўвацца як форма палітычнага супрацьстаяння.
Хоць тэрмін «прапаганда» справядліва набыў ярка негатыўную афарбоўку з-за яе спалучэння маніпуляцыяй і шавінізмам. Прапаганда ў сваім першапачатковым значэнні мела нейтральную афарбоўку і магла быць звязана з ужываннем, якое было ў цэлым мяккім і нявінным, як, скажам, публічныя рэкамендацыі па ахове здароўя, заахвочванне грамадзян удзельнічаць у выбарах, заахвочванне людзей паведамляць у праваахоўныя органы аб злачынствах і гэтак далей.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прапаганда
- Энцыклапедыя метадаў прапаганды
- German Propaganda Archive Архівавана 17 мая 2008.
- Вялікая вайна на словах Архівавана 31 сакавіка 2008.. «Time»
- Амерыканская сацыяльная рэклама 1940-х гадоў Архівавана 10 верасня 2011.