Шавіні́зм (фр.: chauvinisme) — ідэалогія і палітыка агрэсіўнага нацыяналізму, пропаведзь нацыянальнай выключнасці і перавагі.

Таксама, тэрмін можа выкарыстоўвацца для пазначэння ідэалогіі і практыкі гендарнай перавагі (мужчынскі/жаночы шавінізм), інакш названага сексізмам. У такім значэнні быў уведзены ў абарачэнне ў заходніх краінах у 1960-я ў асяроддзі прыхільнікаў фемінізма.

Паходжанне тэрміна

правіць

Паняцце шавінізм увайшло ў еўрапейскі ўжытак пасля напалеонаўскай эпохі. Міфічны салдат імператарскага войска Нікола Шавэн (Nicolas Chauvin), атрымалы ўзнагароду за адданую службу ад самога Напалеона, быў настолькі заўзятым змагаром імперскага нацыяналізму, што ў паслянапалеонаўскай Францыі стаў героем камедыі 1831 г. братоў Карла-Тэадора і Жана-Іпаліта Каньяр «Трохкаляровая кукарда», а яго імя стала з тых часоў намінальным.

Шавінізм і нацыяналізм

правіць

У адрозненне ад нацыяналізму, шавінізм выяўляецца толькі ў дамінуючай, панавальнай нацыі.

Раней шавінізм было прынята лічыць формай нацыяналізму, але цяпер даследчыкі нацыяналізму праводзяць мяжу паміж нацыяналізмам, уяўлялым з сябе амбівалентную самаідэнтыфікацыю этнаса, і шавінізмам, дзе самаідэнтыфікацыя групы ствараецца «ад адваротнага».

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць