Нацыяналізм
Нацыяналізм (фр.: nationalisme) — ідэалогія і кірунак палітыкі, якія заснаваны на пераканні ў каштоўнасці нацыі як вышэйшай формы грамадскага адзінства, яе першаснасці ў дзяржаваўтваральным працэсе. Як палітычны рух нацыяналізм імкнецца да абароны інтарэсаў пэўнай нацыянальнай супольнасці ў адносінах з дзяржаўнай уладай.
У сваім грунце нацыяналізм навучае пэўнасці і адданасці сваёй нацыі, палітычнай незалежнасці і працы на карысць уласнага народа, культурны і духоўны рост, з’яднанне нацыянальнай самасвядомасці для практычнай абароны ўмоў жыцця нацыі, яе тэрыторыі, эканамічных рэсурсаў і духоўных каштоўнасцей. Нацыяналізм абапіраецца на нацыянальнае пачуццё роднаснае патрыятызму. Гэта ідэалогія імкнецца да аб’яднання розных слаёў грамадства, нягледзячы на супрацьлеглыя класавыя інтарэсы. Нацыяналізм аказаўся здольны забяспечыць мабілізацыю насельніцтва дзеля агульных палітычных мэт у перыяд пераходу да капіталістычнай эканомікі.
Праз тое, што многія сучасныя радыкальныя рухі падкрэсліваюць сваю нацыяналістычную афарбоўку, нацыяналізм часта асацыюецца з этнічнай, культурнай і рэлігійнай нецярпімасцю (або кожнай іншай непрыязнасцю да этнічна «іншых»). Такая нецярпімасць асуджаецца прыхільнікамі нацыяналізму.
СМІ «нацыяналізмам» часта называюць этнанацыяналізм, асабліва яго крайнія формы (шавінізм, ксенафобія і інш.), якія акцэнтуюць перавагу адной нацыянальнасці над астатнімі. Многія праявы крайняга этнанацыяналізму, уключаючы распальванне міжнацыянальнай варожасці і этнічную дыскрымінацыю, адносяцца да міжнародных парушэнняў права.
Вызначэнне
правіцьПаняцце «нацыяналізм» прапанавана Іаганам Готфрыдам Гердэрам у канцы 1770-х гадоў[1]. Развіццё нацыяналізму цесна звязана з распадам саслоўнага падзелу грамадства, які існаваў у гістарычную эпоху паміж раннім феадалізмам і індустрыялізацыяй.
Нацыяналісты лічаць, што кожная краіна павінна кіраваць сабой, без умяшання звонку (самавызначэнне), што нацыя з’яўляецца натуральнай і ідэальнай асновай для дзяржаўнага ладу[2] і што народ з’яўляецца адзінай законнай крыніцай палітычнай улады[3]. Нацыяналізм выступае за стварэнне і падтрыманне адзінай нацыянальнай ідэнтычнасці, заснаванай на агульных сацыяльных характарыстыках, такіх як культура, мова, рэлігія, палітыка і вера ў агульную гісторыю[4]. Нацыяналізм спрыяе нацыянальнаму адзінству і салідарнасці[3]. Нацыяналізм імкнецца да аб’яднання розных слаёў грамадства, нягледзячы на процілеглыя класавыя інтарэсы. Ён аказаўся здольным забяспечыць мабілізацыю насельніцтва дзеля агульных палітычных мэт у перыяд пераходу да капіталістычнай эканомікі.
Нацыяналізм — сучасная з’ява. На працягу ўсёй гісторыі людзі былі прывязаныя да сваёй роднаснай групы і традыцый, да тэрытарыяльных уладаў і да сваёй радзімы, але толькі з XVIII стагоддзя нацыяналізм пачаў разглядацца як частка чалавечых перакананняў пра сябе і пра грамадства; стаў значным, калі не найбольш важным, фактарам сучаснай гісторыі [5]. Ёсць розныя падыходы да тлумачэння паходжання і прыроды нацыяналізму. Найбольш распаўсюджаны ў навуковай супольнасці канструктывізм мяркуе, што нацыяналізм ёсць спараджэннем эпохі мадэрна, нядаўняй сацыяльнай з’явай, якой неабходны сацыяльна-эканамічныя структуры сучаснага грамадства[6]. Нацыянальныя сімвалы і сцягі, нацыянальныя гімны, нацыянальныя мовы, нацыянальныя міфы і іншыя сімвалы нацыянальнай ідэнтычнасці маюць вялікае значэнне ў нацыяналізме[7][8][9][10].
Дактрына
правіцьНацыяналізм — найперш ідэалогія[11], якая ўключае наступныя элементы[12][13][14]:
- Існаванне нацый. Нацыяналізм даводзіць, што чалавецтва законамі прыроды падзелена на фундаментальныя адзінкі — аўтаномныя і самадастатковыя нацыі, якія адрозніваюцца наборам пэўных аб’ектыўных характарыстык.
- Суверэннае права нацыі на самавызначэнне. Нацыянальныя праекты могуць ажыццяўляцца толькі ва ўласнай дзяржаве. Нацыя мае права сфармаваць сваю дзяржаву, якая павінна складацца з усіх членаў нацыі[15]. Для кожнай бесперапыннай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі палітычныя межы павінны супадаць з культурна-этнічнымі. Такім чынам, нацыя валодае найвышэйшай (суверэннай) уладай над выразна акрэсленай тэрыторыяй, у межах якой жыве досыць аднастайнае насельніцтва.
- Першаснасць нацыі ў дзяржаватворчым працэсе. Нацыя ёсць крыніцай ўсёй палітычнай ўлады. Адзіным легітымным тыпам ўрада ёсць нацыянальнае самакіраванне. Кожны член нацыі мае права непасрэдна ўдзельнічаць у палітычным працэсе. Тым самым нацыяналізм сімвалічна прыраўноўвае народ да эліты.
- Нацыянальная самаідэнтыфікацыя. Нацыяналізм лічыць неабходнай агульнасць мовы і культуры для ўсяго насельніцтва ў межах адзінай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Людзі атаясняюць сябе з нацыяй дзеля свабоды і самарэалізацыі. З іншага боку, нацыя гарантуе сяброўства і самаідэнтыфікацыю нават тым, хто не адчувае сябе часткай ніякай іншай групы[16].
- Салідарнасць. Аднастайнасць дасягаецца аб’яднаннем людзей праз любоў і брацтва, а не навязваннем пэўнай культуры. Важна, каб члены нацыі адчувалі повязі салідарнасці і дзейнічалі не аднолькава, а ва ўнісон[13], сувымяралі свае высілкі з памкненнямі іншых.
- Нацыя як вышэйшая каштоўнасць. Адданасць індывіда нацыянальнай дзяржаве найвышэй індывідуальных ці іншых групавых зацікаўленасцей. Заданне грамадзян — падтрымліваць легітымнасць сваёй дзяржавы. Умацаванне нацыянальнай дзяржавы з’яўляецца галоўнай умовай для ўсеагульнай свабоды і гармоніі.
- Усеагульная адукацыя. Людзі павінны атрымваць усебаковую фармальную адукацыю, патрэбную для паўнавартаснага ўдзелу ў жыцці нацыі, а таксама для ідэнтыфікацыі з яе культурай, гісторыяй і мовай[12].
Нацыяналізм падкрэслівае адрозненні, каларыт і індывідуальнасць нацый. Гэтыя адметныя рысы носяць культурна-этнічны характар[16]. Нацыянальная самасвядомасць спрыяе ідэнтыфікацыі існых замежных украпванняў у культуру і рацыянальнаму аналізу перспектыў далейшага пазычання з іншых культур на выгоду сваёй нацыі[17]. Акрамя таго, нацыяналізм разглядае нацыю як эквівалент індывіда, як сацыялагічны арганізм. Роўнасць людзей перад законам незалежна ад іх сацыяльнага статусу або паходжання аналагічна роўнасці нацый незалежна ад іх памеру або моцы з пункту гледжання міжнароднага права. У прадстаўленні нацыяналістаў, нацыі могуць валодаць талентамі або адчуваць сябе ахвярамі. Нацыя таксама аб’ядноўвае цяперашняе пакаленне з мінулымі і будучымі, што матывуе людзей да высокай самааддачы, аж да таго, што яны гатовыя дзеля яе выратавання ахвяраваць сваім жыццём[18].
Злучанымі з гэтай канцэпцыяй з’яўляюцца такія паняцці, як «нацыянальныя каштоўнасці», «нацыянальныя зацікаўленасці», «нацыянальная бяспека», «нацыянальная незалежнасць», «нацыянальная самасвядомасць» і інш.
Хоць сказанае вышэй адносіцца да нацыяналізму ў цэлым, яго адменнікі могуць высоўваць таксама і іншыя ідэалагічныя патрабаванні: фармаванне нацыі вакол пэўнага этнасу (нацыянальнасці), усеагульны роўны прававы статус і інш. Гэтыя асаблівасці разглядаюцца падрабязней у раздзеле «Тыпалогія».
Тыпалогія
правіцьУ залежнасці ад характару пастаўленых і развязных заданняў, у сучасным свеце фармуецца некалькі тыпаў нацыянальных рухаў[19]. Найболей шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя, дадзеная Хансам Конам, які ўвёў паняцці палітычны і этнічны нацыяналізм[20]. Большасць спецыялістаў (улучаючы самога Кона) лічыць, што кожная спелая нацыя ўтрымлівае ў сабе абодва кампаненты.
Грамадзянскі нацыяналізм (іншыя назвы: рэвалюцыйна-дэмакратычны, палітычны, заходні нацыяналізм) сцвярджае, што легітымнасць дзяржавы вызначаецца актыўным удзелам яго грамадзян падчас прыняцця палітычных рашэнняў, то бок, ступенню, у якой дзяржава ўяўляе «волю нацыі». Асноўным інструментам для вызначэння волі нацыі з’яўляецца плебісцыт, які можа мець форму выбараў, рэферэндуму, апытання, адкрытай грамадскай дыскусіі і г.д. Пры гэтым прыналежнасць чалавека да нацыі вызначаецца на падставе добраахвотнага асабістага выбару і атаясамляецца з грамадзянствам. Людзей яднае іх роўны палітычны статус як грамадзян, роўны прававы статус перад законам, асабістае жаданне браць удзел у палітычным жыцці нацыі[20], прыхільнасць агульным палітычным каштоўнасцям і агульнай грамадзянскай культуры[13]. Істотна, каб нацыя складалася з людзей, якія хочуць жыць побач адзін з адным на адзінай тэрыторыі[21].
У рамках грамадзянскага нацыяналізму вылучаюць падвіды:
Дзяржаўны нацыяналізм сцвярджае, што нацыю ўтвараюць людзі, якія падначальваюць уласныя зацікаўленасці заданням умацавання і падтрымання магутнасці дзяржавы. Ён не прызнае незалежныя зацікаўленасці і правы, злучаныя з палавой, расавай ці этнічнай прыналежнасцю, бо мяркуе, што падобная аўтаномія парушае адзінства нацыі.
Ліберальны нацыяналізм робіць акцэнт на ліберальных каштоўнасцях і сцвярджае, што існуюць агульналюдскія каштоўнасці, такія як правы чалавека, у адносінах да якіх патрыятычныя маральныя катэгорыі займаюць падначаленае становішча. Ліберальны нацыяналізм не адмаўляе прыярытэты ў адносінах да тых, хто бліжэй і даражэй, але мяркуе, што гэта не павінна быць за кошт чужых.
Этнічны нацыяналізм (іншыя назвы: этнанацыяналізм, культурна-этнічны, арганічны, рамантычны, усходні нацыяналізм) мяркуе, што нацыя з’яўляецца фазай развіцця этнаса і збольшага супрацьпастаўляе сябе грамадзянскаму нацыяналізму. У цяперашні час «нацыяналістычнымі» называюць як правіла тыя рухі, якія робяць акцэнт на этнанацыяналізме. З яго пункту гледжання, членаў нацыі аб’ядноўвае агульная спадчына, мова, рэлігія, традыцыі, гісторыя, крэўная сувязь на аснове агульнасці паходжання, эмацыйная прыхільнасць да зямлі, так што ўсе разам яны ўтвараюць адзін народ (ням.: Volk)[13]. Каб культурныя традыцыі ці этнічная прыналежнасць ляглі ў грунт нацыяналізму, яны павінны ўтрымліваць у сабе агульнапрынятыя ўяўленні, якія здольныя стаць арыенцірам для грамадства[22].
Часам пры класіфікацыі вылучаюць культурны нацыяналізм, так што этнічны нацыяналізм робіцца вузейшым паняццем. Каб пазбегнуць неадназначнасцей, у дадзеным артыкуле апошні завецца «прымардыяльным этнічным нацыяналізмам».
Культурны нацыяналізм вызначае нацыю агульнасцю мовы, традыцый і культуры. Легітымнасць дзяржавы выходзіць з яго здольнасці бараніць нацыю і спрыяць развіццю яе культурнага і грамадскага жыцця. Звычайна, гэта азначае дзяржаўную падтрымку культуры і мовы этнічнай большасці, а таксама заахвочанне асіміляцыі этнічных меншасцей для захавання аднастайнасці нацыі.
Прымардыяльны этнічны нацыяналізм мяркуе, што нацыя заснавана на агульным рэальным ці меркаваным паходжанні. Прыналежнасць нацыі вызначаецца аб’ектыўнымі генетычнымі фактарамі, «крывёй». Прыхільнікі дадзенай формы сцвярджаюць, што нацыянальная самаідэнтыфікацыя мае старажытныя этнічныя карані і таму носіць натуральны характар. Яны выказваюцца за самаізаляцыю культуры этнічнай большасці ад іншых груп і не ўхваляюць асіміляцыю.
Крайні нацыяналізм нярэдка асацыюецца з экстрэмізмам і вядзе да вострых унутраных ці міждзяржаўных канфліктаў. У большасці краін крайні нацыяналізм афіцыйна прызнаецца сацыяльна небяспечнай з’явай.
Імкненне вылучыць для народа, які пражывае ў якой-небудзь частцы дзяржавы, яго ўласную дзяржаву на гэтай тэрыторыі, прыводзіць да сепаратызму.
Радыкальны дзяржаўны нацыяналізм з’яўляецца ключавым складнікам фашызму і нацызму. Многія этнічныя нацыяналісты падзяляюць ідэі нацыянальнай перавагі і нацыянальнай выключнасці (гл. Шавінізм), а таксама культурнай і рэлігійнай нецярпімасці (гл. Ксенафобія).
Шэраг міжнародных дакументаў, у тым ліку Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі, асуджаюць этнічную дыскрымінацыю і ставяць яе па-за законам.
Характэрная для нацыяналізму размытасць ідэалогіі і эклектычная структура палітычных рухаў часта адкрывае магчымасці для палітыкі «падвойных стандартаў». Прыкладам з’яўляюцца рухі, якія імкнуцца да захавання сваёй культуры. «Нацыі-гегемоны» вінавацяцца ў вялікадзяржаўным шавінізме, а змаганне малых народаў за нацыянальную незалежнасць завуць сепаратызмам — і наадварот.
Нацыя
правіцьНацыяналізм разглядае нацыю як дадзенасць, але пры гэтым нясе ў сабе разуменне таго, што з’яўляецца нацыяй[22]. Ідэя нацыі абапіраецца на пачуццё гісторыі, на ўспаміны і традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яе існаванне звычайна разглядаецца як плыўны працяг старажытнага этнасу або прывязваецца да пэўных гістарычных момантаў яе станаўлення.
У рэальнасці нацыя — гэта нададзеная самасвядомасцю супольнасць людзей з гістарычна паўсталай з прычыны іх прыхільнасці да пэўнай тэрыторыі, якая перакрываецца культурнай і палітычнай самаідэнтыфікацыяй[23]. З аднаго боку, гэта супольнасць уяўнае: кожны яго член нясе ў сабе яго выяву, уяўляе сабе яго межы, адчувае на сабе яго братэрскія вязі і перакананы ў яго вярхоўнай уладзе. Чалавек уяўляе сваё жыццё як траекторыю ўздоўж агульнага шляху, паралельную жыццям тысяч сваіх суайчыннікаў, якіх ён ніколі не бачыў і не ўбачыць[18]. Пры гэтым людзі, якія складаюць нацыю, з’яднаны агульнымі сімпатыямі, прысвячаюць сябе агульнай дзейнасці, жадаюць знаходзіцца пад адным урадам і жадаюць, каб гэты ўрад складаўся з іх прадстаўнікоў[24].
З іншага боку, карані большасці нацый засяроджаны вакол дамінантнага этнічнага стрыжня. Большасць членаў нацыі падзяляюць агульны лад жыцця і выпрабоўваюць прыхільнасць да тэрыторыі іх супольнага жыцця са звыклым і вядомым ландшафтам. Тым часам, супольнае жыццё прыводзіць з часам да з’яўлення вонкавага падабенства[25] і да фармавання этнічнай групы, прадстаўнікі якой вераць у іх агульнае генеалагічнае паходжанне ў сілу падобнага выгляду, звычаяў ці гістарычных успамінаў[26]. Гэта агульнасць актыўна спрыяе нацыянальнай салідарнасці.
Аднак нацыянальная самасвядомасць прынцыпова адрозніваецца ад этнічнай, бо складаецца падчас усведамлення грамадствам сваіх зацікаўленасцяў у дачыненні да дзяржавы, тым часам як этнічная самасвядомасць складаецца ў стасунках адной этнічнай агульнасці з іншымі[27]. Аднак этнічныя групы таксама зусім не прывязаны да пэўнай тэрыторыі, як і нацыі не абавязкова абапіраюцца на міф аб агульным генеалагічным паходжанні.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ T. C. W. Blanning (2003). The Culture of Power and the Power of Culture: Old Regime Europe 1660—1789, Oxford University Press, ст. 259—260, ISBN 978-0-19-926561-9.
- ↑ Finlayson, Alan. 5. Nationalism // Political Ideologies: An Introduction / Geoghegan, Vincent; Wilford, Rick. — Routledge, 2014. — С. 100—102. — ISBN 978-1-317-80433-8.
- ↑ а б Smith, Anthony. Nationalism: Theory, Ideology, History. Polity, 2010. pp. 9, 25-30
- ↑ Smith, A.D. The Ethnic Revival in the Modern World. — Cambridge University Press, 1981.
- ↑ Kohn, Hans. Nationalism. — Encyclopedia Britannica, 2018.
- ↑ Smith, Anthony. Nationalism. — 2nd. — Cambridge: polity, 2012. — ISBN 978-0-7456-5128-6.
- ↑ Motyl 2001, p. 262.
- ↑ Billig 1995, p. 72.
- ↑ Canovan, Margaret Nationhood and Political Theory. — Cheltenham, UK: Edward Elgar, 1996. — ISBN 978-1-85278-852-0.
- ↑ lord Miller 1995, p. 160
- ↑ Чым, у прыватнасці, нацыяналізм адрозніваецца ад патрыятызму і нацыянальнага гонару, якія з’яўляюцца пачуццямі і абумоўленымі імі паводзінамі.
- ↑ а б Геллнер 1991.
- ↑ а б в г Смит Э. Д. 2004.
- ↑ Коротеева В. Существуют ли общепризнанные истины о национализме? // Pro et Contra. 1997. Т. 2, № 3. [1] Архівавана 3 кастрычніка 2008.
- ↑ «Кожная нацыя з’яўляецца дзяржавай, і толькі адна дзяржава ёсць для ўсёй нацыі» (Мадзіні)
- ↑ а б Хобсбаум Э. 1998.
- ↑ Bowden B. Nationalism and cosmopolitanism: irreconcilable differences or possible bedfellows? // National Identities. 2003. Vol. 5, No. 3. P. 235. DOI:10.1080/1460894031000163139 (англ.)
- ↑ а б Андерсон Б. 2001.
- ↑ Соловьёв А. И. Политология: Политическая теория, политические технологии: Учебник для студентов вузов. — М.: Аспект Пресс, 2001. — 559 с.
- ↑ а б Кон Х. Идея национализма // Ab Imperio: Теория и история национальностей и национализма в постсоветском пространстве. 2001. № 3. С.419.
Кон Г. Национализм: его смысл и история. Дайджест книги. [2] Архівавана 6 жніўня 2007. - ↑ «Мы стварылі Італію, зараз засталося стварыць італьянцаў» (Масіма дэ Адзелья)
- ↑ а б Calhoun C. Nationalism and ethnicity // Annu. Rev. Sociol. 1993. Vol. 19. P. 211. [3] (англ.)
- ↑ Penrose J. Nations, states and homelands: territory and territoriality in nationalist thought Архівавана 20 чэрвеня 2015. (англ.) // Nations and Nationalism. 2002. Vol. 8, No. 3. P. 277. DOI:10.1111/1469-8219.00051
- ↑ Милль Дж. Ст. 2006.
- ↑ Этнические группы и социальные границы: Социальная организация культурных различий: Сборник статей / Под ред. Ф. Барта; пер. с англ. М.: Новое выдавецтва, 2006. — 200 с.
- ↑ Вебер М. Хозяйство и общество / Пер. под ред. Л. Г. Ионина. — М.: Изд-во ГУ ВШЭ, 2007. ISBN 5-7598-0333-6
- ↑ Паин Э. 2004.
Літаратура
правіць- Андерсон Б. Воображаемые сообщества. Размышления об истоках и распространении национализма. — М.: Канон-Пресс-Ц, 2001. — 320 с. — ISBN 5-93354-017-3.
- Андерсон Б., Бауэр О., Хрох М. и др. Нации и национализм. — М.: Праксис, 2002. — 416 с. — ISBN 5-901574-07-9.
- Балибар Э., Валлерстайн И. Раса, нация, класс. Двусмысленные идентичности. — М.: Логос-Альтера, Ессе Homo, 2003. — 272 с. — ISBN 5-8163-0058-X.
- Биллиг М. Нации и языки // Логос. — 2005. — В. 4 (49). — С. 60−86..
- Геллнер Э. Нации и национализм. — М.: Прогресс, 1991.
- Гринин Л. Е. Национализм и проблема национального суверенитета // История и математика: Процессы и модели / Под ред. С. Ю. Малкова, Л. Е. Гринина, А. В. Коротаева. С. 102—106. Москва: Книжный дом «Либроком».
- Гринфельд Л. Национализм: Пять путей к современности / Пер. с англ. Грингольц Т. и Вирозуба М. — М.: ПЕР СЭ, 2008. ISBN 978-5-9292-0164-6
- Зайцев А. УКРАИНСКИЙ ИНТЕГРАЛЬНЫЙ НАЦИОНАЛИЗМ В ПОИСКАХ «ОСОБОГО ПУТИ» (1920—1930-е годы). Независимый филологический журнал. 2011. № 108.
- Ильясов Ф. Национальное сознание и поведение Архівавана 4 сакавіка 2016. // Страна и мир. Мюнхен. 1990. Ноябрь-декабрь. № 6 [60]. С.78-89.
- Ильясов Ф. Н. Национализм: цель или средство? Архівавана 4 сакавіка 2016. // Вестник Российской Академии Наук. 1997. Том.67. № 9. С. 808—814
- Кедури Э. Национализм / Пер. с англ. Новохатько А. — СПб.: Алетейя, 2010. ISBN 978-5-91419-400-7
- Кирчанов М. В. Конструируя нации, создавая Отечества (история европейских периферийных национализмов во второй половине XIX — первой половине XX века) / М. В. Кирчанов. — Saarbrücken: Lambert Academic Publishing, 2011. — 383 с. — ISBN 978-3-8433-2382-6.
- Кирчанов М. В. Нация, класс, протест: европейские периферийные национализмы во второй половине ХХ − начале XXI века / М. В. Кирчанов. — Saarbrücken: Lambert Academic Publishing, 2011. — 507 с. — ISBN 978-3-8454-2790-4.
- Леонтьев К. Культурный идеал и племенная политика
- Леонтьев К. Национальная политика как орудие всемирной революции
- Леонтьев К. Плоды национальных движений на православном Востоке
- Малахов В. С. Национализм как политическая идеология: Учебное пособие. — М.: КДУ, 2005. — 320 с.
- Милль Дж. Ст. Гл. XVI // Рассуждения о представительном правлении. — М.: Социум, 2006. — 416 с. — ISBN 5-901901-57-6. Архівавана 27 ліпеня 2009.
- Мифы и заблуждения в изучении империи и национализма(недаступная спасылка). М., 2010.
- Ноженко М. Национальные государства в Европе. — СПб.: Норма, 2007. — 344 с. — ISBN 978-5-87857-130-2.
- Оруэлл Дж. Заметки о национализме. 1945.
- Паин Э. Между империей и нацией. 2-е изд., доп. — М.: Новое изд-во, 2004. — 248 с. — ISBN 5-98379-012-9. Архівавана 7 жніўня 2020.
- Ренан Ж. Э. Что такое Нация?. — 1882.
- Ровдо В., Чернов В., Казакевич А. Идеология национализма // Мировые политические идеологии: классика и современность. — Минск: Тонпик, 2007. — ISBN 985-6730-84-8. Архівавана 26 жніўня 2017.
- Рузвельт Т. Новый национализм / Выступление в Осаватоми, Канзас. 1910-08-31. [4] Архівавана 1 жніўня 2009. (англ.), [5]
- Смит Э. Д. Национализм и модернизм: Критический обзор современных теорий наций и национализма. — М.: Праксис, 2004. — 464 с. — ISBN 5-901574-39-7.
- Старовойтова Г. В. Национальное самоопределение: подходы и изучение случаев. — СПб., 1998.
- Тимофеев М. Ю. Нациосфера: Опыт анализа семиосферы наций. — Иваново: Иван. гос. ун-т, 2005. — 279 с. — ISBN 5-7807-0496-1.
- Уолцер М. О терпимости. — М.: Идея-Пресс, 2000. — ISBN 5-7333-0019-1.
- Хобсбаум Э. Нации и национализм после 1780 г. — СПб.: Алетейя, 1998. — 306 с.
- Nationalism // Брытанская энцыклапедыя / Ed. Kohn H. — Chicago: Encyclopædia Britannica, 2007. Гл. таксама Pathak B., Singh S. P. Glimpses of Europe, Ch. 3. The origin and growth of nation-states in Europe у Google Books
- Эвола Ю. Два лика национализма // Традиция и Европа. — Тамбов, 2009. — С. 135-145. — ISBN 978-5-88934-426-1.
- М. И. Крупянко, Л. Г. Арешидзе Японский национализм (идеология и политика) — М.: Международные отношения, 2012, твердый переплет,408 с., ил., формат: 60x90/16, ISBN 978-5-7133-1416-3
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
- Billig, Michael (1995). Banal Nationalism. London: Sage. ISBN 978-0-8039-7525-5.
- Miller, David (1995). On Nationality. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-828047-7.
- Motyl, Alexander, рэд. (2001). Encyclopedia of Nationalism. San Diego: Academic Press 2 vol. ISBN 978-0-12-227230-1.
Спасылкі
правіцьНацыяналізм на Вікісховішчы |
- The Nationalism Project Архівавана 2 кастрычніка 2019. (англ.)
- Нацыяналізм у DMOZ
- Бромлей Ю. Человек в этнической (национальной) системе
- Гнатенко П. И. Национальная психология. Гл. 6. [6]
- Кагарлицкий Б. Ю. Марксизм и национальный вопрос
- Национализм как понятие // Лекция Михаила Соколова в проекте ПостНаука (24.05.2012)
- Кон И. К проблеме национального характера
- Кон И. «Психология предрассудка» — О социально-психологических корнях этнических предубеждений
- Ланцов С. А. Национализм Архівавана 31 мая 2009. // Террор и террористы. Словарь. — СПб.: Изд-во СПбГУ, 2004.
- Миллер А. Империя и нация в воображении русского национализма. Взгляд историка. Лекция. 31 марта 2005 г. [7]
- Сотниченко А. А. Против течения: национализм в современном мире // Нева, № 2, СПб., 2009.
- Фридман Вл. Национализм и ксенофобия: социальные причины и психологическая основа явления