Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — дэкларацыя, якая была прынята i абвешчана Генеральнай Асамблеяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый 10 снежня 1948 года ў Парыжы. Прыняўшы гэта рашэнне гiстарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікам да ўсiх дзяржаў-членаў Арганiзацыi абнародаваць тэкст Дэкларацыi i зрабiць усё магчымае для «яе распаўсюджвання, абвяшчэння i растлумачэння, галоўным чынам у школах i іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палiтычным статусе краiн або тэрыторый». Яго аўтарамі былі Джон Пітэр Хампрэй, Элеанора Рузвельт і Ренэ Касан.
Усеагульная дэкларацыя праў чалавека | |
![]() Элеанора Рузвельт з іспанскай версіяй дэкларацыі правоў чалавека.
| |
Створаны | 1948 |
Ратыфікаваны | 10 снежня 1948 |
Месца захоўвання | Палац Шаё, Парыж |
Аўтар | Джон Хамфры, Рэнэ Касен, Чжан Пэнчунь, Шарль Малік, Элеанора Рузвельт і інш. |
Мэта стварэння | Правы чалавека |
Гэты дакумент меў толькі статус рэкамендацыі, тым не менш 48 краін мусілі былі прыняць гэты ўніверсальны дакумент. Ніводная краіна не галасавала супраць, але 8 устрымаліся. Гэта наступныя краіны:
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка;
- Саудаўская Аравія (аспрэчвала роўнасць паміж мужчынай і жанчынай);
- Польшча;
- СССР;
- БССР;
- УССР;
- Чэхаславакія;
- Югаславія.
Краіны сацыялістычнага блока ўстрымаліся таму, што не згаджаліся з прынцыпам універсальнасці, які быў пазначаны ў артыкуле 2 (першай частцы).
Краіны, якія зусім не ўдзельнічалі ў галасаванні:
Дэкларацыя перкладзена прынамсі на 375 моваў і дыялектаў [1].
Дэкларацыя з'яўляецца першым сусветным азначэннем правоў, якімі валодаюць усе людзі.
Тэкст дэкларацыіПравіць
- Тэкст ў Вікі-Крыніцах: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека