Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, УВКПЧ (Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights, OHCHR) — агенцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якое адсочвае забяспячэнне і абарону правоў чалавека, гарантаваных Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | арганізацыя ААН[d], праваабарончая арганізацыя[d] і secretariat[d] |
Кіраўнік | Мішэль Бачэлет[2], Prince Zeid bin Ra'ad[d], Navanethem Pillay[d], Луіза Арбур, Bertrand Ramcharan[d], Sérgio Vieira de Mello[d], Мэры Робінсан, José Ayala Lasso[d] і Volker Türk[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 20 снежня 1993[1] |
Галіна | international activities[d] |
Узнагароды | |
ohchr.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаванае ў 1993 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН. З’яўляецца галоўным структурным падраздзяленнем ААН па ахове правоў чалавека. Узначальваецца Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, які нясе асноўную адказнасць за дзейнасць ААН ў галіне правоў чалавека.
З 1 верасня 2008 года пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека займае Наванетхем Пілэй (Navanethem Pillay) з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Упраўленне цесна супрацоўнічае з Саветам па правах чалавека ААН (UNHRC). Колькасць супрацоўнікаў Упраўлення налічвае каля 1 тысячы чалавек.
Расследаванне ў Тыграі
правіцьУ сакавіку 2021 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што УВКПЧ з Эфіопскай камісіяй па правах чалавека (ЭКПЧ) дамовіліся правесці сумеснае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў зоне Тыграйскага канфлікту[3]. Як адзначалася ў ААН, яны будуць разглядаць «парушэнні правоў чалавека, учыненыя усімі бакамі ў кантэксце канфлікту ў Тыграі». УВКПЧ заявіла, што яно і ЭКПЧ падтрымліваюць пастаяннае партнёрства і падзяляюць мэты адказнасці за выкананне правоў чалавека. Першапачатковы этап расследавання быў запланаваны на трохмесячны перыяд[4][5].
У маі УВКПЧ і ЭКПЧ падпісалі пагадненне, у якім падрабязна апісаны «геаграфічны ахоп, пытанні расследавання і механізмы ўзаемадзеяння». Кожная з дзвюх камісій адабрала па шэсць чалавек для стварэння каманды з дванаццаці следчых. Былі таксама прызначаны супрацоўнікі па прававых пытаннях, гендэрных пытаннях, пытаннях бяспекі і перакладчыкі. Даніэль Бекэле, кіраўнік ЭКПЧ, заявіў, што яны не атрымоўвалі паведамленняў ад Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў (АКПЧН) аб магчымым супрацоўніцтве ў расследаванні[6].
Як пісала The Guardian, многія тыграйскія дзеячы негатыўна ўспрынялі ўдзел ЭКПЧ ў расследаванні[7], так як дадзеная структура падпарадкоўваецца ўладам і будзе прадузятай у адносінах да паўстанцаў[8][9].
Заявы па Беларусі
правіць1 верасня 2020 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала дакумент, падпісаны 13 экспертамі арганізацыі, у якім заявіла, што ім вядома пра 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, пазбаўленымі волі пасля «спрэчных прэзідэнцкіх выбараў» 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў. Паводле інфармацыі ААН, сваякі як мінімум шасці чалавек не ведаюць пра месцазнаходжанне і стан здароўя іх блізкіх, маюцца звесткі пра эпізоды гвалту над дзецьмі і жанчынамі, уключаючы сексуальны гвалт. Аўтары заявы заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасці і забяспечыць кампенсацыю ахвярам і іх сем’ям[10].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б UN Office of the High Commissioner for Human Rights Праверана 22 верасня 2020.
- ↑ Michelle Bachelet Jeria — Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
- ↑ Nichols, Michelle (2021-03-18). "U.N. rights chief agrees to Ethiopia request for joint Tigray inquiry". Thomson Reuters. Архівавана з арыгінала 2021-07-04. Праверана 2021-07-05.
- ↑ Probe announced into alleged Tigray rights violations: UN rights office . United Nations (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
- ↑ Ethiopia: The Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights and the Ethiopian Human Rights Commission to conduct a joint investigation with a view to a credible accountability process . OHCRC (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
- ↑ Sahlu, Sisay (2021-05-15). "Joint team to start investigation in Tigray". The Ethiopian Reporter. Архівавана з арыгінала 2021-07-04. Праверана 2021-07-05.
- ↑ "Ethiopia's human rights chief as war rages in Tigray: 'we get accused by all ethnic groups'". The Guardian. 2021-06-02. Архівавана з арыгінала 2021-06-02. Праверана 2021-07-04.
- ↑ Gebrekiros Temare, Getachew (2021-04-12). "Justice will not be served by a joint Ethiopian-UN inquiry into Tigray atrocities". Ethiopia Insight. Архівавана з арыгінала 2021-06-02. Праверана 2021-07-05.
- ↑ Walsh, Declan (2021-07-03). "'I Didn't Expect to Make It Back Alive': An Interview With Tigray's Leader". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2021-07-03. Праверана 2021-07-05.
- ↑ ААН аб’вясьціла аб 450 выпадках катаваньняў пасьля акцый пратэсту ў Беларусі Архівавана 2 верасня 2020.