Мэры Тэрэза Уінфрэд Робінсан (ірл. Máire Mhic Róibín, 21 мая 1944) — першая жанчына-прэзідэнт Ірландыі (з 1990 да 1997). З 1997 па 2002 гг. займала пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, лаўрэат Сіднейскай прэміі міру (2002).

Мэры Робінсан
Máire Mhic Róibín
Mary Robinson-Obama31.04secs.png
сцяг
Прэзідэнт Ірландыі
3 верасня 1990 — 12 верасня 1997
Папярэднік Патрык Хілеры
Пераемнік Мэры Патрысія Макэліс
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, юрыст, выкладчык універсітэта, адвакат, дзеяч фемінізму
Месца працы
Член у
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 21 мая 1944(1944-05-21) (75 гадоў)
Баліна, Меё, Ірландыя
Муж Нікалас Робінсан[d]
 
Аўтограф Maryrobinsonsignature.jpg
 
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Томаша Гарыга Масарыка
Прэзідэнцкі медаль Свабоды

У перыяд з 1969 па 1989 год Робінсан з'яўлялася незалежным сенатарам. З 1973 па 1989 гады яна была сябрам Аб'яднанага парламенцкага камітэта Ірландыі па другаснаму заканадаўству Еўрапейскай супольнасці, з 1977 па 1987 года — Старшынёй падкамітэту Парламента па сацыяльных пытаннях і з 1987 па 1989 гады — Старшынёй падкамітэту Парламента па прававых пытаннях. У перыяд з 1973 па 1990 год займала пасаду прэзідэнта ірландскай асацыяцыі адзінокіх бацькоў.

На дадзены момант займае пасаду старшыні Міжнароднага інстытута па навакольным асяроддзі і развіцці, з'яўляецца ганаровым прэзідэнтам саюза Oxfam, а таксама прымае ўдзел у дзейнасці Савета жанчын-лідараў краін свету. Таксама з'яўляецца адным з членам трохбаковай камісіі.

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  2. NNDB — 2002.