Прэзідэнт Ірландыі

Прэзідэнт Ірландыі (ірл.: Uachtarán na hÉireann) — глава дзяржавы ў Ірландыі. На пасаду прэзідэнта можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Ірландыя, які дасягнуў узросту 35 гадоў. Прэзідэнт Ірландыі выбіраецца ўсенародным тайным галасаваннем тэрмінам на 7 гадоў. Асоба, якая займае ці займала раней пасаду прэзідэнта, можа адзін раз прэтэндаваць на перавыбранне на гэту пасаду[1]. Для рэгістрацыі кандыдат у прэзідэнты павінен быць намінаваны не менш чым 20 членамі парламента або не менш чым 4 саветамі гарадоў ці графстваў. Акрамя таго, дзеючы або былы прэзідэнт Ірландыі, які адпрацаваў адзін тэрмін, мае права самастойна балатавацца на другі тэрмін. У выпадку, калі маецца толькі адзін кандыдат, выбары не праводзяцца і ён аўтаматычна займае на пасаду, так, Патрык Хілеры абодва разы стаў прэзідэнтам без правядзення выбараў.

Прэзідэнт Ірландыі
Uachtarán na hÉireann
Прэзідэнцкі штандар
Прэзідэнцкі штандар

Пасаду займае
Майкл Хігінс
з 11 лістапада 2011
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Áras an Uachtaráin[d]
Тэрмін паўнамоцтваў 7 гадоў, 2 тэрміна
Пасада з’явілася 25 чэрвеня 1938
Першы на пасадзе Дуглас Хайд
Сайт president.ie
Áras an Uachtaráin — рэзідэнцыя прэзідэнта

Пасада прэзідэнта быў створаны ў адпаведнасці з канстытуцыяй 1937 года замест скасаванай пасады генерал-губернатара. Прэзідэнт Ірландыі ў значнай меры цырыманіяльная пасада, асноўная выканаўчая ўлада ў краіне належыць прэм'ер-міністру Ірландыі. У наш час прэзідэнтам з'яўляецца Майкл Хігінс, які заняў пасаду 11 лістапада 2011 года. Выбары на пасаду прэзідэнта павінны адбыцца роўна праз шэсцьдзесят дзён да даты заканчэння тэрміна выканання паўнамоцтваў кожным прэзідэнтам, але ў выпадку зняцця з пасады прэзідэнта або яго смерці, адстаўкі, ці пастаяннай няздольнасці, калі гэта здарылася да або пасля яго ўступлення на пасаду, абранне на пасаду прэзідэнта павінна адбыцца ў шасцідзесяцідзённы тэрмін пасля гэтай падзеі. Кожны наступны прэзідэнт павінен заняць пасаду ў дзень, наступны за днём заканчэння тэрміна знаходжання на пасадзе яго папярэдніка або як мага хутчэй пасля зняцця яго папярэдніка з пасады, яго смерці, адстаўкі ці ўстойлівай няздольнасці[2]. У выпадку адстаўкі, смерці або адхілення прэзідэнта ад пасады яго абавязку да інаўгурацыі новага выконвае Прэзідэнцкая камісія, якая складаецца са старшыняў абедзвюх палат Парламента і Вярхоўнага суда.

Рэзідэнцыя, звароты, салют правіць

Рэзідэнцыя прэзідэнта Ірландыі завецца Áras an Uachtaráin, знаходзіцца ў Фенікс-парку ў Дубліне. Будынак з 92 пакоямі першапачаткова служыў летняй рэзідэнцыяй ірландскага Лорд-Лейтэнанта і рэзідэнцыяй генерал-губернатараў Ірландскай Свабоднай дзяржавы. Зварот містар ці мадам — не выкарыстоўваюцца, у згадваннях выкарыстоўваецца толькі «прэзідэнт» ці «Яго/Яе Правасхадзіцельства» (англ.: His Excellency/Her Excellency, ірл.: A Shoilse/A Soilse).

Ірландскі прэзідэнцкі салют заснаваны на гімне дзяржавы і складаецца з яго першых чатырох тактаў, якія пераходзіць у апошнія пяць[3]. Без текста.

Спіс прэзідэнтаў Ірландыі правіць

Імя Партрэт Пачатак паўнамоцтваў Спыненне паўнамоцтваў Кім высунуты
1. Дуглас Хайд   25 чэрвеня 1938 24 чэрвеня 1945 Кандыдат ад усіх партый
2. Шон Томас О’Келі   25 чэрвеня 1945 24 чэрвеня 1959 Фіяна Файл[4]
3. Эйман дэ Валера   25 чэрвеня 1959 24 чэрвеня 1973 Фіяна Файл[5]
4. Эрскін Чайлдэрс 25 чэрвеня 1973 17 лістапада 1974[6] Фіяна Файл
5. Кэрал О'Дэлі 19 снежня 1974 22 кастрычніка 1976[7] Кандыдат ад усіх партый
6. Патрык Хілеры 3 снежня 1976 2 снежня 1990 Фіяна Файл
7. Мэры Робінсан   3 снежня 1990 12 верасня 1997 Лейбарысты, Рабочая партыя, незалежныя
8. Мэры Мак-Эліс   11 лістапада 1997 10 лістапада 2011 Фіяна Файл / незалежныя
9. Майкл Хігінс 11 лістапада 2011 года цяпер на пасадзе[8]. Лейбарысты

Зноскі

  1. Article 12.3 (англ.) (PDF)(недаступная спасылка). Constitution of Ireland. Міністэрства прэм'ер-міністра Ірландыі (Март 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 5 жніўня 2012.
  2. Канстытуцыя Ірландыі (Ірландскай Рэспублікі) ад 29 снежня 1937 г.
  3. National Anthem(недаступная спасылка). Department of the Taoiseach. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2009. Праверана 28 студзеня 2009.
  4. У 1952 годзе Шон Т. О’Келі сам высунуў сваю кандыдатуру на другі тэрмін, у адпаведнасці са сваім канстытуцыйным правам, а не высоўваўся пэўнымі партыямі. Гэта дазволіла яму стаць адзіным кандыдатам і не мець альтэрнатывы на выбарах.
  5. У 1966 годзе ён быў высунуты партыяй Фіяна Файл, у выніку партыя Фінэ Гэл мела гонар высунуць свайго кандыдата, Тома О’Хігінса, які саступіў дэ Валеру з малаважным адрывам.
  6. Памёр пры выкананні службовых абавязкаў
  7. Сышоў у адстаўку
  8. "Новы прэзідэнт Ірландыі заняў пасаду і паабяцаў змены". РИА Новости. 11 лістапада 2011 года. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі правіць