Вернер фон Браўн
Вернер Магнус Максіміліян фрайхер фон Браўн (ням.: Wernher Magnus Maximilian Freiherr von Braun; 23 сакавіка 1912, Вірзіц (цяпер Выжыск), правінцыя Позен, Прусія — 16 чэрвеня 1977, Алегзандрыя, штат Вірджынія, ЗША) — нямецкі канструктар ракетна-касмічнай тэхнікі, заснавальнік сучаснага ракетабудавання, стваральнік першых у гісторыі балістычных ракет. У ЗША ён лічыцца «бацькам» амерыканскай касмічнай праграмы.
Вернер фон Браўн | |
---|---|
ням.: Wernher Magnus Maximilian Freiherr von Braun | |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1977[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Magnus von Braun[d] |
Маці | Emmy von Braun[d] |
Жонка | Maria von Braun[d] |
Дзеці | Margrit von Braun[d] |
Род дзейнасці | фізік, бортынжынер, пісьменнік-дакументаліст, вынаходнік, ваенны |
Навуковая сфера | ракетабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | Doctor of Philosophy in Physics[d] (1934) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Erich Schumann[d] |
Вядомы як | «бацька» амерыканскай касмічнай праграмы |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Цюрыхскім і Берлінскім тэхнічных інстытутах, Берлінскім універсітэце.
Галоўны канструктар балістычнай ракеты «Фау-2», якая была выкарыстана для абстрэлу Вялікабрытаніі і Нідэрландаў у час Другой сусветнай вайны.
Адзін з кіраўнікоў ваеннага даследчага ракетнага цэнтра Германіі ў Пенемюндзе (1937—1945). З 1945 года ў ЗША, дзе ўзначальваў Службу праектавання і распрацоўкі ўзбраення арміі ЗША.
Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ракеты «Рэдстоўн», ракеты-носьбіты «Юпітэр», «Сатурн», ШСЗ «Эксплорэр», касмічныя караблі «Апалон».
Пасля сыходу з НАСА ў 1972 годзе пражыў усяго пяць гадоў і памёр ад раку.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Wernher von Braun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118514652 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ https://www.pbs.org/wgbh/americanexperience/features/chasing-moon-wernher-von-braun-and-nazis/
- ↑ а б в http://www.encyclopediaofalabama.org/article/h-2349
- ↑ Garza A. D. L. How Historians Are Reckoning With the Former Nazi Who Launched America's Space Program // Time / N. Gibbs — NYC: Time Inc., 2019. — ISSN 0040-781X; 2169-1665
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вернер фон Браўн
- ВЕРНЕР фон БРАЎН (1912-1977). Гістарычны даведнік.
- Цёмны бок Вернера фон Браўна. Архівавана 12 студзеня 2012. Новыя факты біяграфіі.
Браўн, Вернер фон у Вікіцытатніку | |
Вернер фон Браўн на Вікісховішчы |