Іаан Беззямельны
Іаан (Джон) Беззямельны (англ.: John Lackland; 24 снежня 1167, Оксфард — 19 кастрычніка 1216, Ньюарк) — кароль Англіі (з 1199) і герцаг Аквітаніі з дынастыі Плантагенетаў, малодшы (пяты) сын Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.
Іаан (Джон) Беззямельны John Lackland | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 6 красавіка 1199 | ||||
Каранацыя: | 27 мая 1199 | |||
Папярэднік: | Рычард I | |||
Пераемнік: | Генрых III | |||
Дзейнасць: | манарх | |||
Нараджэнне: | 24 снежня 1166 | |||
Смерць: | 19 кастрычніка 1216 (49 гадоў) | |||
Пахаванне: | ||||
Дынастыя: | Дынастыя Плантагенетаў | |||
Бацька: | Генрых II Плантагенет | |||
Маці: | Аліенора Аквітанская | |||
Жонка: | Ізабела Глостэрская[d] і Ізабела Ангулемская | |||
Дзеці: | Генрых III, кароль Англіі, Рычард, кароль Германіі, Джаан Англійская[d], Ізабела Англійская, Элеанора Плантагенет[d], Джаана Уэльская, Рычард ФіцРой[d], Олівер фіц Рэгіс[d], Oliver (?)[d], Osbert Gifford[d], Geoffrey FitzRoy[d], John FitzJohn[d], Odo FitzRoy[d], Ivo (?)[d], Henry (?)[d], Richard of Wallingford[d], Matilda of Barking[d], Isabella la Blanche[d], Joan (?)[d] і Richard Fitzroy, Baron of Chilham[d] | |||
БіяграфіяПравіць
Яго праўленне лічыцца адным з самых катастрафічных за ўсю гісторыю Англіі — яно пачалося з заваявання Нармандыі французскім каралём Філіпам II Аўгустам і скончылася грамадзянскай вайной, калі ён ледзь не страціў трон (за свае паражэнні ён атрымаў яшчэ адну мянушку «Мяккі Меч», Softsword). У 1213 годзе ён прызнаў Англію васалам рымскага папы, каб скончыць разлад з каталіцкай царквой, а ў 1215 годзе паўсталыя бароны прымусілі яго падпісаць Вялікую хартыю вольнасцей, за што Іаан у асноўным і стаў вядомы. Некаторыя гісторыкі лічаць, што кіраванне Іаана было не лепш і не горш за валадаранне Рычарда I і Генрыха III. Тым не менш, рэпутацыя Іаана такая, што з тых часоў ніводны англійскі манарх не называў сваіх нашчадкаў гэтым імем (яно пасля стала лічыцца нешчаслівым таксама ў кіруючых дынастыях Шатландыі і Францыі).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
СпасылкіПравіць
- Kings of England 1154-1485 (Anjou) (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 11 ліпеня 2011.