Рычард (кароль Германіі)
Рычард Карнуолскі (англ.: Richard of Cornwall; 5 студзеня 1209, замак Уінчэстэр — 2 красавіка 1272, замак Беркхэмстэд, Хартфордшыр) — англійскі прынц з дынастыі Плантагенетаў, кароль Германіі (з 1257 года).
Рычард Карнуольскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Richard of Cornwall ням.: Richard von Cornwallis | |||||||
![]() Каралеўская пячатка Рычарда Карнуольскага. | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 27 мая 1257[1] | ||||||
Папярэднік | Вільгельм II Галандскі | ||||||
Пераемнік | Рудольф I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | новае падараванне | ||||||
Пераемнік | Эдмунд Карнуольскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 студзеня 1209 |
||||||
Смерць |
2 красавіка 1272 (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Анжуйская дынастыя і Плантагенеты | ||||||
Бацька | Іаан Беззямельны[3] | ||||||
Маці | Ізабела Ангулемская[3] | ||||||
Жонка | Ізабэла Маршал[d][3][4], Санча Праванская[d][3][4], Беатрыс Фалькенбургская[d] і Беатрыс Фалькенбургская[d][4] | ||||||
Дзеці |
Ад 1-га шлюбу: сыны: Джон, Генры, Нікалас дачка: Ізабела Ад 2-га шлюбу: сыны: Рычард, Эдмунд, Рычард |
||||||
Дзейнасць | Граф Корнуал | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын Іаана Беззямельнага і брат караля Англіі Генрыха III, граф дэ Пуацье (1225—1243), граф Корнуала (з 1227 года). Тройчы быў рэгентам Англіі (у 1253—1254, 1264 і з 1270 года).
У 1240 годзе Рычард, быўшы крыжаком, адплыў да Пталемаіды, але ў 1242 годзе без усякага поспеху вярнуўся ў Лондан.
У 1250 годзе ён уступіў у саюз з Папам Інакенціем IV, але ў 1252 годзе адмовіўся ад прапанаванай яму папам кароны Сіцыліі.
Пасля смерці Вільгельма Галандскага Рычард прыняў прапанаваную яму архібіскупам Кёльна і іншымі князямі нямецкую карону (13 студзеня 1257 года); некалькі разоў з’яўляўся ў Германіі, склікаў сейм, выдаваў законы супраць разбойнікаў, зацвердзіў прывілеі Страсбурга, Гагенау і іншых імперскіх гарадоў. Калі ў Англіі пачалася міжусобная вайна, Рычард устаў на бок свайго брата караля Генрыха III і ў бітве пры Льюісе (14 мая 1264) трапіў у палон да Сімона дэ Манфора, дзе прабыў у няволі 16 месяцаў. У апошні раз Рычард быў у Германіі ў 1268 годзе.
Дзякуючы сваім свінцовым і алавяным рудням у Корнуале, Рычард быў адным з найбагацейшых хрысціянскіх князёў свайго часу.
ПродкіПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Gebauer, G. Ch. Leben und denkwürdige Thaten Herrn Richard's, erwählten Römischen Kaysers. — Лейпцыг, 1744.
- Koch H. Richard von Cornwall. — Страсбург, 1888.
- Busson A. Die Doppelwahl des Jahres 1257. — Мюнстэр, 1866.