Руапеху

вулкан у Новай Зеландыі

Руапеху (маоры: Ruapehu, грымучая прорва) — самы высокі вулкан на Паўночным востраве Новай Зеландыі. Вышыня — 2.797 метраў, знаходзіцца на Цэнтральным плато вострава і з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Тангарыра.

Руапеху
англ.: Mount Ruapehu
Вулкан Руапеху
Вулкан Руапеху
Краіна
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне1997 
Вышыня вяршыні2797 м 
Першае ўзыходжанне1879, Бэтхем і Максвел 
Руапеху (Новая Зеландыя)
Руапеху
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Схілы Руапеху пакрываюць сем невялікіх ледавікоў, даўжыня найбольшага з іх Вакапаха дасягае 1.6 км [1]. У кратары вулкана знаходзіцца кратаравае возера, якое ў 1996 годзе пасля апошняга значнага вывяржэння зышло ў даліну селявым патокам (lahar). Пасля гэтага возера пачало няспынна зноў запаўняцца вадоў, а ў кастрычніку 2003 года яго запаўненне дасягнула 81 %. Было падлічана, што пры адсутнасці вывяржэння, возера перапоўніцца вадой і ў 20042005 годзе зноў сыдзе ў даліну селявым патокам.

У апошнія дзесяцігоддзі Руапеху праяўляе самую высокую вулканічную актыўнасць у параўнанні з трыма іншымі суседнімі вулканамі нацыянальнага парка: Нгарухое і Тангарыра. Самым цяжкім вынікам вулканінай актыўнасці Руапеху стала здарэнне 24 снежня 1953 года, калі хуткі поезд Уэлінгтан — Окленд быў змыты селянымі патокамі кратарнага возера ў раку. Пры здарэнні загінуў 151 чалавек.

Апошнія вывяржэнні вулкана адбыліся ў 1861, 1895, 1903, 1945, 1969, 1971, 1975, 1988, верасні 1995, ліпені 1996 і 1997 гадах. Нягледзячы на тое, што, як адзначалі спецыялісты, навейшыя вывяржэнні былі самымі моцнымі з часоў засялення Новай Зеландыі белым чалавекам — пакеха, чалавечых ахвяр, выкліканых вывяржэннем, не назіралася. У новазеландскім турызме спрабавалі нават дзякуючы гэтаму рабіць рэкламу рэгіёну, каб выклікаць зацікаўленасць рэнтабільнымі гарналыжнымі курортамі на схілах гары.

На схілах гары знаходзяцца тры з чатырох навазеландскіх гарналыжных курортаў Паўночнага вострава:

  • Спуск Вакапака (16 пад’ёмнікаў)
  • Спуск Туроа (11 пад’ёмнікаў)
  • Спуск Тукіна (2 наземныя тросавыя пад’ёмнікі)

На схілах Руапеху бярэ свой пачатак рака Вайката, найдаўжэйшая рака Новай Зеландыі.

Крыніцы

правіць
  1. Новая Зеландыя, клімат, http://www.nz-tut.ru/1.html Архівавана 12 студзеня 2007. (на рускай мове)

Спасылкі

правіць

Відэаматэрыялы

правіць