Дзісенскі павет (1921—1940)
Дзі́сенскі павет (польск.: Powiat dziśnieński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Глыбокае.
Дзісенскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 15 студзеня 1940 |
Насельніцтва |
|
Гісторыя
правіцьБылы павет Віленскай губерні Расійскай імперыі. З 1919 года акупаваны польскімі войскамі. З 24 кастрычніка 1919 года ў складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй. Часовай сядзібай уладаў стала Глыбокае[1]. З 7 лістапада 1920 года пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый, у склад навастворанага Дунілавіцкага павета перададзены гміны Паставы і Луцк[2].
У 1921 годзе павет адышоў да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора[3]. З 19 лютага 1921 года ў складзе Навагрудскага ваяводства[4]. 13 красавіка 1922 года павет перададзены ў склад Віленскай зямлі[5], з якой 20 студзеня 1926 года створана Віленскае ваяводства[6].
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Дзісенскі павет са снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны[3].
Складаўся з 21 вясковай гміны, 2 гарадоў і 1 мястэчка.
Адміністрацыйны падзел
правіцьГміны
правіць- Богіна[7] — сядзіба Богіна
- Чарасы[7] — сядзіба Чарасы
- Чарневічы — сядзіба Чарневічы
- Друя[7] — сядзіба Друя
- Глыбокае[8] — сядзіба Глыбокае
- Германавічы — сядзіба Германавічы
- Язна — сядзіба Язна
- Ёды[7] — сядзіба Ёды
- Лявонпаль[7] — сядзіба Лявонпаль
- Лужкі — сядзіба Лужкі
- Мікалаева — сядзіба Мікалаева
- Мёры[7] — сядзіба Мёры
- Новы Пагост[7] — сядзіба Новы Пагост
- Арэхава[9] — сядзіба Арэхава
- Пліса — сядзіба Пліса
- Празарокі — сядзіба Празарокі
- Пераброддзе[7] — сядзіба Пераброддзе
- Сцяфанпаль — сядзіба Сцяфанпаль
- Шаркаўшчына[10] — сядзіба Казлоўшчына
- Верхняе[11]. — сядзіба Верхняе
- Залессе — сядзіба Залессе
- Тумілавічы[12] — сядзіба Тумілавічы
- Докшыцы[12] — сядзіба Докшыцы
- Порплішча[12] — сядзіба Порплішча
- Параф’янава[12] — сядзіба Параф’янава
Гарады
правіцьМястэчка
правіцьНасельніцтва
правіцьНасельніцтва (1919) — 193 263 чалавек, з іх палякаў 38,6 %, беларусаў 24,0 %, яўрэяў 2,7 %, іншых нацянальнасцей (у асноўным рускіх) 33,7 %. На тэрыторыі павета знаходзілася 3118 населеных пунктаў, з якіх 3 мелі больш за 1 тыс. жыхароў. Найбуйнейшым з іх была Дзісна, у якой пражывалі 4445 чалавек[13].
Зноскі
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 276
- ↑ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24
- ↑ а б Дзісенскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- ↑ Dz. U. z 1921 r. Nr 16, poz. 93
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213
- ↑ Dz. U. z 1926 r. Nr 6, poz. 29
- ↑ а б в г д е ё ж 1 студзеня 1926 года перададзена ў склад Браслаўскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472)
- ↑ 1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 11 населеных пунктаў з гміны Норыца Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119)
- ↑ 1 красавіка 1923 года скасавана, тэрыторыя далучана да гміны Празарокі (Dz. U. z 1923 r. Nr 28, poz. 172)
- ↑ 1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 5 населеных пунктаў з гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119)
- ↑ 1 красавіка 1929 года са складу гміны 19 населеных пунктаў перададзены ў склад гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119). Скасавана 11 красавіка 1929 года, тэрыторыя далучана да гмін Глыбокае, Залессе i Казлоўшчына (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 224)
- ↑ а б в г 1 студзеня 1926 года перададзена са складу Пастаўскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472)
- ↑ Tablice ogólne. W: Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). s. 25, 31.
Літаратура
правіць- Дзісенскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх