Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)
Лужкі́[1] (трансліт.: Lužki, руск.: Лужки) — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Мнюта. Адміністрацыйны цэнтр Лужкоўскага сельсавета. Насельніцтва — 870 чалавек (2003). Знаходзяцца за 32 км на ўсход ад Шаркаўшчыны, за 198 км ад Віцебска, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле.
Аграгарадок
Лужкі
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра маёнтак Лужкі датуецца 1514 годам — у тым годзе Іван Сапега набыў Лужкі ад путных людзей замка полацкага[2]. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Сапегаў, Жабаў, Чапскіх, Плятэраў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лужкі ўвайшлі ў склад Полацкага ваяводства.
У 1741 годзе Валяр'ян Жаба запрасіў сюды манахаў-піяраў. У 1744 годзе ў Лужках адкрыўся піярскі калегіум, у 1756 годзе збудавалі мураваны касцёл. Пры калегіуме існавала бібліятэка. Паводле каралеўскага прывілея ад 14 студзеня 1745 года, Лужкі атрымалі статус мястэчка.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лужкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 года — Віленскай губерні. У 1794 годзе тут збудавалі мураваную царкву. У 1862 годзе расійскія ўлады адкрылі ў Лужках земскае народнае вучылішча. Станам на 1886 год у мястэчку існавалі вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малітоўны дом, народнае вучылішча, бровар, 14 крамаў. У 1901 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лужкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Лужкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча змянілі да вёскі.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1861 — 639 чал.; 1886 — 924 чал., 77 двароў.
- XX стагоддзе: 1905 — 1357 чал. у мястэчку Лужкі, 111 чал. у маёнтку Лужкі; 1921 — 1362 чал., 212 двароў; 1996 — 969 чал., 443 двары[3]; 1999 — 905 чал., 399 двароў[4].
- XXI стагоддзе: 2003 — 870 чал., 381 двор[5].
Інфраструктура
правіцьУ Лужках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, ветэрынарны пункт, амбулаторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Эканоміка
правіцьЛясніцтва, фермерскія гаспадаркі.
Памятныя мясціны
правіць- Касцёл Святога Архангела Міхаіла (1744—1756)
- Вадзяны млын (XIX ст.), на правым беразе р. Мнюта па вул. Млынавай — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000840
- Руіны сінагагальнага комплексу, паміж домаўладаннямі па вул. Млынавай, 1 і 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000919
- Могілкі: хрысціянскія; польскіх салдат
- Сінагога (XIX ст.)
- Царква Нараджэння Божай Маці (1794)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў[4].
Вядомыя асобы
правіць- Эліэзер Бен-Егуда (1852—1922) — «бацька сучаснага іўрыту», заснавальнік гэбраізма.
- Васіль Стома (1911—1992) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч эміграцыі.
- Мікола Конан (нар. 1929) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву.
- Мілецій Антонавіч Андзілеўка — беларускі настаўнік біялогіі і хіміі, дырэктар Лужкаўскай сярэдняй школы, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР.
Галерэя
правіць- Краявіды Лужкоў
-
Касцёл Святога Архангела Міхаіла
-
Царква Нараджэння Божай Маці
-
Помнік на брацкай магіле
-
Руіны сінагогі
-
Млын
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Hedemann Otton. Szkoły walerianowskie x. x. pijarów łużeckich. — Wilno, 1937. — С. I. — 180 с.
- ↑ Язэп Бунто. Лужкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 396.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 359. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- ↑ Лужкі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага раёна. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 488. — 512 с.: іл. — ISBN 985-6302-63-3.
Літаратура
правіць- Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага раёна. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 487—488. — 512 с.: іл. — ISBN 985-6302-63-3.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 359. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Łużki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 837.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)