Лужкоўскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён)
Лужко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лужкі.
Лужкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Шаркаўшчынскі раён |
Уключае | 55 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лужкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 371 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Верацейскага сельсавета[1]. 21 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета з Сцефанполлеўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Венсанполле, Красная Гара, Латышы, Лебядзінец, Мамонаўка, Мішальмонты, Пнёва і Саўлукі)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дворнаўскага сельсавета[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2371 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,7 % — палякі[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.