Вілейская вобласць
Віле́йская во́бласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная пасля вяртання Заходняй Беларусі да Усходняй ў лістападзе 1939 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вілейка. Першапачаткова ўключала 7 паветаў.
Вілейская вобласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Вілейка |
Дата ўтварэння | 4 снежня 1939 |
Дата скасавання | 20 верасня 1944 |
Плошча | 14,5 тыс. км² |
![]() |
|
![]() |
|
У 1940 г. Вілейская вобласць складалася з 22 раёнаў:
- Астравецкі раён
- Ашмянскі раён
- Браслаўскі раён
- Відзскі раён
- Гадуцішскі раён
- Глыбоцкі раён
- Дзісенскі раён
- Докшыцкі раён
- Дунілавіцкі раён
- Ільянскі раён
- Крывіцкі раён
- Куранецкі раён
- Маладзечанскі раён
- Мёрскі раён
- Мядзельскі раён
- Пастаўскі раён
- Пліскі раён
- Радашковіцкі раён
- Смаргонскі раён
- Свянцянскі раён
- Свірскі раён
- Шаркаўшчынскі раён
ГісторыяПравіць
Існавала з 4 снежня 1939 г. па 20 верасня 1944 г. 20 верасня 1944 г. вобласць была перайменаваная ў Маладзечанскую вобласць, адміністрацыйны цэнтр вобласці быў перанесены ў Маладзечна.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.