Ёды (гміна)
Гміна Ёды (польск.: Gmina Jody) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Ёды (479 жыхароў у 1921 годзе[2])[3].
Ёды | |
---|---|
польск.: Gmina Jody | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
да 1925: Дзісенскі павет 1926—1939: Браслаўскі павет |
Уключае | 291 грамада |
Адміністрацыйны цэнтр | Ёды |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1931) | 15,034[1] |
Шчыльнасць | 32 чал./км² |
Плошча | 465,4[1] |
У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Ёды ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[2]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[4], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна з Дзісенскага павета перададзена ў склад Браслаўскага павета таго ж ваяводства[5].
1 красавіка 1927 года частка тэрыторыі гміны Ёды уключана ў склад гміны Пераброддзе[6].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Зноскі
- ↑ а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom I - Wileńskае ваяводства, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938
- ↑ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
- ↑ Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
- ↑ Dz. U. z 1927 r. Nr 29, poz. 244