Мікалай Мінскі
Мікалай Мінскі (сапр.: Мікалай Максімавіч Віленкін; 27 студзеня 1855, Глыбокае, Дзісенскі павет, Віленская губерня — 2 ліпеня 1937, Парыж, Францыя) — пісьменнік і публіцыст, адзін з пачынальнікаў сімвалізму.
Мікалай Мінскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 (27) студзеня 1855[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1937[4][5][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Юлія Іванаўна Якаўлева[d], Людміла Мікалаеўна Вількіна[d] і Зінаіда Афанасьеўна Венгерава[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, адвакат, перакладчык, філосаф, драматург, публіцыст |
Кірунак | сімвалізм |
Мова твораў | руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ дваццацігадовым узросце скончыў з залатым медалём Мінскую гімназію, затым у 1879 годзе Пецярбургскі ўніверсітэт і атрымаў ступень прысяжнага паверанага пецярбургскай судзебнай палаты. Працаваў у Італіі і Парыжы ў якасці настаўніка дзяцей барона Г. О. Гінцбурга. У 1882 годзе прыняў праваслаўе і ўступіў у царкоўны шлюб з Ю. І. Якаўлевай (аўтарам аповесцей і апавяданняў, якая пісала пад псеўданімам Юлія Бязродная).
Творчасць
правіцьЛітаратурную дзейнасць пачаў у 1879 годзе, выступіўшы ў «Журнале русских романов и путешествий». «Новое время» змясціла на сваіх старонках паэму М. М. Мінскага «Сон славянина», якая потым пад назвай «На родине» была перадрукавана ў «Вестнике Европы» за 1877 годзе. Нярэдка вершы друкаваліся ў часопісах «Неделя», «Русская мысль», «Северный вестник».
Да пачатку 1880-х гадоў творчасць мела сувязь з народніцкай дзейнасцю. Лірычным зместам яго твораў былі настроі перадавой моладзі 1870-х — пач. 80-х гадоў. Але затым наступіў рэзкі пералом. У 1884 годзе у кіеўскай газеце «Заря» з’явіўся артыкул Мінскага і Ясінскага, які абвясціў мадэрнізм у мастацтве. З таго часу Мінскі — актыўны тэарэтык і практык дэкадэнскага мастацтва. У 1905 годзе выдаваў у Пецярбургу газету «Новая жизнь», якой фактычна кіраваў У. І. Ленін. М. Мінскі надрукаваў у ёй «Гімн рабочых» («Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся…»), зрабіў скарочаны пераклад «Інтэрнацыянала». Пасля выхаду публікацыі М. Мінскі як рэдактар быў абвінавачаны ўладай у закліку да звяржэння існуючага ладу і арыштаваны.
Пасля выхаду з турмы выехаў за мяжу. У Парыжы напісаў драматычную трылогію «Жалезны прывід» (1909), «Малая спакуса» (1910) і «Хаос» (1912). У верасні 1913 годзе атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У час вайны 1914 года ён служыў ваенным карэспандэнтам у Францыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года працаваў у савецкім палпрэдстве, жыў у Берліне, Лондане, Парыжы.
Пераклаў «Іліяду» Гамера, творы П. Верлена, П. Б. Шэлі, Дж. Байрана, Г. Флабера і інш.
Зноскі
- ↑ https://ru.wikipedia.org/wiki/Минский,_Николай_Максимович
- ↑ а б Минский Николай Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ С. Венгеров Виленкин, Николай Максимович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 319.
- ↑ Минский Николай Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Nikolai Maximowitsch Minski // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
правіць- Аврутин, А. Жизнь и житие Николая Минского: «Белые пятна словесности» / А. Аврутин // Советская Белоруссия. — 1996. — 5 июля. — С. 5.
- Аврутин, А. Три ипостаси и три жены Николая Минского / А. Аврутин // Рэспубліка. — 2000.- 25 сак. — С. 6.
- Аўруцін, А. Пры святле сумлення. Да сумлення: да 140-годдзя з дня нараджэння Мікалая Мінскага (Віленкін — уражэнец г. Глыбокае) / А. Аўруцін // Літаратура і мастацтва. — 1995. — 13 студз. — С. 6.
- Капшуль, С. Паэт Мінскі і сімвалізм / С. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. — 2003. — 15 лют. — С. 3.
- Конан, У. Мінскі Мікалай Максімавіч / У. Конан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. — Т. 5 : М-Пуд. — С. 181.
- Мікалай Максімавіч Мінскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 166.