Іосіф Львовіч Корсак
Іосіф Корсак[1] (каля 1570 — 1643) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста (з 1629) і ваявода мсціслаўскі (з 1639)[2].
Язэп Корсак | ||
![]() | ||
![]() Герб «Корсак» | ||
| ||
---|---|---|
1639 — 1643 | ||
Папярэднік | Крыштаф Кішка | |
Пераемнік | Мікалай Абрамовіч | |
Нараджэнне | каля 1570 | |
Смерць | 1643 | |
Род | Корсакі | |
Бацька | Леў Корсак | |
Маці | Марыяна Падбіпята | |
Жонка | няма | |
Дзеці | няма |
Валодаў Глыбокім, Перадоламі, Ластавічамі, Свіламі і Беразвеччам у Полацкім ваяводстве.
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік беларускага[3] шляхецкага роду Корсакаў герба ўласнага («Катвіца» змененая), сын Льва і Марыяны Падбіпяты.
Ваяваў у 1610 пад Смаленскам, браў наступны ўдзел у выправах караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы на Маскву. У 1633 у часе вайны за Смаленск прыцягнуў за ўласны кошт жаўнераў і бараніў на чале іх Дзісенскі замак.
Фундаваў кляштары базыліянаў у Беразвеччы і кармелітаў у Глыбокім.
Існавалі два партрэты Іосіфа Корсака. Ранні — які перахоўваўся родам Корсакаў, другі — пазнейшы, які прэзентуе яго як фундатара кляштару кармелітаў босых на тле касцёла. Апошні да 1905 знаходзіўся ў парафіяльным касцёле Глыбокага, а ў 1935 трапіў на продаж у Салоне Мастацтва ў Варшаве (вул. Вербная, 6).
Зноскі
- ↑ Сустракаецца форма імя: Язэп Корсак
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Корсакі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 239.
- ↑ Казуля С. Корсак Рафаіл // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 649. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ У Глыбокім паставілі помнікі сваім землякам (31 жніўня 2012).
ЛітаратураПравіць
- Корсакі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 650. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Корсакі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.