Гаўрыіл Календа
Гаўрыіл (Габрыэль) Календа (каля 1606, Вільня — 18 лістапада 1674) — дзеяч уніяцкай царквы. З беларускага шляхецкага роду герба «Календа» (адмена герба «Белты»).
Гаўрыіл Календа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() герб "Календа" (адменнік герба "Бэлты") | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоній Сялява | ||||||
Пераемнік | Кіпрыян Жахоўскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Руская ўніяцкая царква | ||||||
Папярэднік | Антоній Сялява | ||||||
Пераемнік | Кіпрыян Жахоўскі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
каля 1606 |
||||||
Смерць |
18 лістапада 1674 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Календы[d] | ||||||
![]() |
У 1626 г. уступіў у ордэн базыльян. Вучыўся ў калегіумах Брунсберга (цяпер г. Бранева, Польшча; 1627—1630), Вены і Рыма (1633—1639). 3 1633 г. святар. У 1642—1655 гг. пры мітрапаліце Антонію Сяляве, з 1653 г. каад'ютар (памочнік-намеснік) полацкага архіепіскапа. Архіепіскап полацкі (1655—1674), адміністратар Кіеўскай мітраполіі (1655—1665). Протаархімандрыт базыльянскага ордэна (1666—1674), архімандрыт супрасльскі, беразвецкі, ляшчынскі. Мітрапаліт кіеўскі і галіцкі (1665—1674).
Дзейнасць Календы прыпала на час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 г., калі на тэрыторыі, занятай маскоўскімі войскамі і казакамі, уніяцкія цэрквы скасоўваліся, а на заходніх землях ВКЛ рымска-каталіцкія біскупы імкнуліся падпарадкаваць уніятаў сваёй уладзе. Ва ўмовах няпэўнасці рымскі Папа Аляксандр VII не зацвярджаў Календу мітрапалітам. Да 1660 г., ратуючыся ад расійскіх і шведскіх войск, Календа вандраваў па гарадах ВКЛ. У 2-й палове 1660-х г. пералом у настроях шляхты на карысць уніі і асабістыя намаганні Календы паспрыялі яго зацвярджэнню мітрапалітам і выданню ў 1667—1668 гг. каралём і соймам пастаноў, якія аднаўлялі правы грэка-каталіцкай іерархіі і гарантавалі перадачу ім незанятых праваслаўных епархій. Дамогся вяртання царкоўнай маёмасці, страчанай у час вайны, заключыў з рымска-каталіцкай царквой пагадненне аб забароне лацінскім ксяндзам браць дзесяціну з уніятаў. Унутры царквы імкнуўся да адзінаўладдзя. У 1660-я г. ўвайшоў у сутыкненне з базыльянамі: вывеў з падпарадкавання ордэну шэраг манастыроў і зрабіў іх архімандрыямі, перадаўшы епіскапам. У 1661 г. на Супрасльскай капітуле самачынна спрабаваў абвясціць сябе протаархімандрытам — галавой ордэна базыльян, аднак гэта рашэнне было скасавана рымскім Папам Аляксандрам VII. У 1666 г. на Берасцейскім капітуле для захавання ўнутрыцаркоўнага спакою зноў абраны протаархімандрытам базыльян. Падтрымка ім у гэты перыяд ордэна і перадача яму архімандрый выклікала канфлікт з епіскапатам. Спробы Календы адлучыць нязгодных архірэяў ад царквы і ўсталяваць неабмежаваную ўладу зноў былі спынены папствам.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Historia Kościoła w Polsce. Tom 1. Część 2. — Poznań — Warszawa, 1974.
- Коялович, М. О. Литовская церковная уния. Том 2. — СПб.: Типография духовного журнала «Странник», 1861.
- Николай (Долматов), архим. Супрасльский Благовещенский монастырь: историко-статистическое описание / Составил архимандрит Николай (Долматов). — СПб.: Синодальная типография, 1892.