Каляда, у паланізаваным варыянце Календа (польск.: Kolenda, Kolęda, Kolada) — вялікалітоўскі, пазней і польскі шляхецкі герб.

герб "Каляда"
Дэталі
Выкарыстанне шляхецкі герб

Лічыцца адменнікам герба «Бэлты». Аднак дакладна не вядома, ці герб «Каляда» ўзнік шляхам змянення ўжо існуючага герба «Бэлты», ці яны ўзніклі незалежна, і толькі пазней праз сваё падабенства герб «Каляда» быў прылічаны да адменнікаў герба «Бэлты».

Апісанне правіць

На чырвоным полі тры стралы вастрыямі ўніз, скрыжаваныя так, што ўтвараюць зорку. Над сярэдняй стралой змешчаны крыж. У кароне пер'е павы.

Беларуская назва гербу правіць

Найверагодней, у старажытнасці слова 'Каляда' запісвалася як 'Колѧда', дзе літара ѧ (малы юс) абазначала насавы галосны. Ва ўсходнеславянскіх мовах насавыя галосныя зніклі, пры гэтым гук /ѧ/ перайшоў у залежнасці ад мясцовых асаблівасцей у гукі /е/ ці /я/.

Адсюль атрымаліся адменнікі Коледа, Коляда, Каляда.

У той жа час, у польскай мове насавыя часткова захаваліся, і гук /ѧ/ перайшоў у /ę/ (можа перадавацца спалучэннем /en/). Атрымаліся польскія адмены Kolenda, Kolęda.

Першыя вядомыя прадстаўнікі роду Календаў паходзілі з праваслаўнай вялікалітоўскай шляхты і даволі часта ўжывалі форму прозвішча 'Коледа', ці 'Коляда'. У той час як паланізаваная форма 'Календа' замацавалася з часоў уніяцкага мітрапаліта Гаўрыіла Календы.

Роды, якія карыстаюцца гербам правіць

4 роды
Kolada, Kolenda, Kolendowski, Kolęda

Літаратура правіць